Апулей - Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Апулей - Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

9. А што скажаш, калi валасы маюць прыемны колер i бляск i пад праменнем сонца мацней пачнуць праяўляць ззянне або спакойны водблiск i мяняць свой чароўны выгляд — то палымнець золатам, то апускацца ў далiкатны мядовы цень, то крумкачовай чарнатой спаборнiчаць з апярэннем галубiных грудзей? Што скажаш, калi напамаджаныя арабскiмi мазямi, раздзеленыя зубамi вострага грэбеня на дробныя пасмы i сабраныя назад, пачнуць прыцягваць зрок каханага, адбiваючы яго аблiчча накшталт люстэрка цi яшчэ мiлей? Што скажаш, калi, заплеценыя ў мноства кос, яны раскладваюцца на галаве або, адкiнутыя, шырокай хваляй ападаюць па плячах? Адным словам, прычоска мае такое вялiкае значэнне, што ў якую б дарагую вопратку з золатам i каштоўнасцямi жанчына нi апранулася, чым бы нi ўпрыгожылася, калi не спарадкавала сваiх валасоў, прыбранай назвацца не можа.

Мая Фацiда апранена не вычварна, а натуральны непарадак валасоў надаваў ёй прывабнасцi, бо пышныя пасмы, злёгку распушчаныя, звiсалi з патылiцы, рассыпалiся ўздоўж шыi i, ледзь-ледзь завiваючыся, ляжалi на аблямаваннi тунiкi. На канцах былi яны сабраныя, а на версе галавы сцягнутыя вузлом.

10. Я ўжо не мог цярпець далей пакут палкай пажадлiвасцi i, прытулiўшыся да дзяўчыны ў месца, адкуль яе валасы былi зачасаныя на верх галавы, паклаў сама салодкi пацалунак.

Тады яна трохi адсунулася, павярнулася да мяне i, скоса глянуўшы, кажа: "Гэй, ты, шкаляр! За кiсла-салодкую закуску хапаешся! Глядзi, каб, аб'еўшыся мёдам, не адчуў горычы жоўцi".

"Ну што ж, мая радасць, — кажу, — калi я да таго дайшоў, што за адзiн твой жыватворны пацалунак гатоў спячыся, расцягнуўшыся на гэтым агнi!" I з гэтымi словамi пачаў яе яшчэ мацней цалаваць. I вось яна ўжо спаборнiчае са мной у палкасцi i аднолькавую ступень кахання дзелiць пароўну. Вось ужо, мяркуючы па духмяным дыханнi паўраскрытага рота, па сустрэчных ударах салодкага языка, ап'янелая прагнасцю аддання, яна гатова ёй паступiцца.

"Гiну! — крыкнуў я. — Ужо цалкам загiну, калi ты не злiтуешся нада мной!" На гэта яна, пацалаваўшы мяне, кажа: "Супакойся. Мяне зрабiла тваёй наша ўзаемнае жаданне, дык нашы ўцехi адкладаюцца ненадоўга. Як толькi сцямнее, я прыйду да цябе ў спальню. А цяпер iдзi i збярыся з сiламi, бо я ўсю ноч буду з табой змагацца".

11. Яшчэ доўга абменьвалiся мы такiмi i падобнымi словамi i нарэшце разышлiся.

Як толькi надышла паўдзённая пара, Бiрэва прыслала мне ў падарунак свiнiны, пяць куранят i вялiкi збан добрага дарагога вiна. Я паклiкаў тады Фацiду i кажу: "Вось i Лiбер, узбуджальнiк Венеры i яе збраяносец, прыбыў. Сягоння высмакчам да дна гэта вiно, каб яно прагнала сарамлiвую слабасць i прыбавiла жаданню вясёлай сiлы. На судне Венеры толькi такiя патрэбны запасы, каб на бяссонную ноч хапiла ў лямпе алею, а ў кубку вiна".

Астатак дня быў прысвечаны лазнi i ў канцы вячэры. На запрашэнне добрага Мiлона я раздзялiў з iм даволi прыстойную вячэру i стараўся, маючы ў памяцi перасцярогi Бiрэны, чым радзей трапляць на вочы яго жонцы, адвяртаючы зрок ад яе твару, нiбы ад страшнага Аверанскага возера. Але, наглядаючы за Фацiдай, якая нам прыслугоўвала, я трохi ўзбадзёрыўся. Раптам Памфiла, зiрнуўшы на запаленую лямпу, кажа: "О, якая моцная залева будзе заўтра!" I на пытанне мужа, адкуль ёй гэта вядома, адказала, што ёй лямпа прадказвае. На гэта Мiлон, засмяяўшыся, гаворыць: "Вялiкую Сiвiлу трымаем мы ў гэтай лямпе, якая з вышынi сваёй падстаўкi сочыць за ўсiмi нябеснымi справамi i нават за самiм сонцам".

12. Тут я ўмяшаўся ў гутарку i кажу: "Гэта толькi першыя крокi ў такiх прароцтвах, i няма нiчога дзiўнага, што гэты агеньчык, хоць i сцiплы i запалены рукамi чалавека, памятае ўсё ж пра той вялiкi нябесны агонь, як пра свайго бацьку; боскi празорца ведае i нам паведамляе, што збiраецца зрабiць той вялiкi агонь. Вось i цяпер у нас у Карынфе гасцюе праездам нейкi халдзей, якi сваiмi дзiўнымi адказамi даводзiць увесь горад да вар'яцтва i зарабляе грошы, адкрываючы любому таямнiцы лёсу: у якi дзень найлепш спраўляць вяселлi, у якi рабiць закладзiны будынкаў, якi найбольш прыдатны для здзелак, якi выгаднейшы для падарожжа па сушы, якi — па моры.

Так i мне, калi я ў яго запытаўся, чым закончыцца маё падарожжа, ён сказаў шмат сама дзiўных i сама розных рэчаў. Сказаў, што мяне чакае гучнагалосая слава i вялiкiя прыгоды, якiя трапяць у кнiгi".

13. У адказ на гэта Мiлон, ухмыльнуўшыся, кажа: "А якi з выгляду той халдзей i як ён завецца?" "Доўгi, — кажу, — i чарнявы. Завецца Дыяфан". "Гэта той самы! — выкрыкнуў гаспадар. — Нiхто iншы! Ён i ў нас падобным спосабам шмат каму прарокаваў за немалыя грошы i, дабiўшыся вялiкiх прыбыткаў, апынуўся, бядак, ва ўбостве i мiзэрнасцi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x