Апулей - Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Апулей - Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Нават дзень, — казаў ён, — у якi можна пасвячаць таго цi iншага чалавека, паказваецца божымi знакамi, i жрэц, якому прыйдзецца выканаць абрад, выбiраецца тым самым прызначэннем, а нават неабходныя расходы на цырымонiю ўстанаўляюцца звышнiм загадам". Дзеля гэтага ён лiчыў, што мне трэба ўзброiцца немалой цярплiвасцю, высцерагаючыся прагнасцi i фанабэрыстасцi, i старацца пазбягаць абедзвюх крайнасцяў. Калi ёсць паклiканне, дык не трэба спяшацца. I невядома, цi знойдзецца сярод жрацоў чалавек, настолькi пазбаўлены розуму, i нават больш, якi б асудзiў сам сябе на загубу, асмелiўшыся без спецыяльнага загаду багiнi выканаць такi дзёрзкi i святатацкi ўчынак i падставiў сябе смяротнай небяспецы. Вядома ж бо, што i ключы ад апраметнай i апора збаўлення ў руках у багiнi. Ды i звычай гэты ўстаноўлены да падабенства добраахвотнай смерцi i дараванага з лiтасцi збаўлення. Багiня звычайна намячае сваiх выбраннiкаў з тых, якiя, ужо закончыўшы жыццёвы шлях i стоячы на парозе апошняга дыхання, тым лепш могуць захаваць у маўчаннi вялiкую таямнiцу нябеснага вучэння. Яе воляй гэтыя, быццам другi раз народжаныя, атрымлiваюць магчымасць пачаць свой шлях да збаўлення яшчэ раз. Вось гэтак i мне трэба чакаць знаку, хоць зусiм ясна, што высокiм прысудам вялiкага боства я даўно ўжо паклiканы i прызначаны да набожнага служэння. Аднак i цяпер я павiнен ужо побач з iншымi служыцелямi храма паўстрымоўвацца ад недазволенай i нячыстай ежы, каб тым хутчэй дасягнуць да схаваных таямнiц найчысцейшай веры.

22. Так разважаў стары, i маё служэнне не парушалася ўжо нецярпеннем, але, паглыбiўшыся ў цiхi супакой i ў пахвальную маўклiвасць, стараннымi штодзённымi малiтвамi ўзносiў я сваю хвалу святынi. I не ашукала мяне збаўчая дабрата магутнай багiнi. Не мучыла яна мяне доўгай адтэрмiноўкай i аднойчы цёмнай ноччу, але зусiм не цёмнымi загадамi, ясна адкрыла мне, што настае для меня доўгачаканы дзень, калi яна здзейснiць найбольшае з маiх жаданняў. Вызначыла, колькi я павiнен даць на выкупное малебства, i аб'явiла, што для выканання абраду прызначаецца той самы Мiтра, яе вярхоўны жрэц, якога звязвае са мной нейкая роднасць свяцiлаў.

Уцешыўшыся ўсёй душой ад гэтых i падобных да iх прыемных паведамленняў вярхоўнай багiнi, пры першым свiтаннi зары, стросшы з сябе сон, адразу накiроўваюся да жрацовага жылля i, сустрэўшы старога на дарозе, вiтаю i падаюся за iм. Я ўжо збiраўся больш настойлiва, чым раней, дамагацца ад яго пасвячэння, як належнага мне, але ён сам, ледзь мяне ўбачыўшы, адазваўся: "О мой Луцый, благаслаўлёны ты i шчаслiвы! Якой вялiкай мiласцi ўдастойвае цябе нябесная валадарнiца! Чаго ж ты цяпер стаiш без занятку? Чаго ж ты цяпер сам марудзiш? Вось настае для цябе даўно жаданы дзень, у якiм па боскiм загаду шматiмённай багiнi я сваiмi рукамi павяду цябе ў прачыстыя таямнiцы свяшчэннага служэння!"

Тут ветлiвы стары, паклаўшы сваю правую руку мне на плячо, адразу вядзе да варот прасторнай будынiны. Там пасля правядзення абраду адчыняння дзвярэй, адбыўшы ранняе богаслужэнне, выносiць з нетраў святынi нейкiя кнiгi, напiсаныя незразумелымi лiтарамi. Гэтыя знакi то адлюстроўваюць розных жывёл i скарочана перадаюць словы ўрачыстых тэкстаў, то ўсякiмi вузламi пераплятаюцца i выгiнаюцца дзiўна накшталт кола, хаваючы таемны змест тэксту ад пустой цiкаўнасцi. З гэтых кнiг ён прачытаў мне, як я павiнен падрыхтавацца да пасвячэння.

23. Зараз жа старанна закупляецца ўсё, i нават з некаторым лiшкам, што было патрэбна да абраду. Закупы рабiў часткова я сам, часткова займалiся гэтым мае сябры. Нарэшце жрэц аб'яўляе, што настаў час, i вядзе мяне, акружанага свяшчэнным войскам, у блiжэйшыя лазнi. Там пасля звычайнага мыцця, паклiкаўшы мiласэрнасць багоў, ён з вялiкай стараннасцю ачышчае мяне акрапленнем i зноў вядзе ў храм. Дзве трэцiя дня ўжо мiнулi, калi ён, паставiўшы мяне ля самых ног багiнi i прашаптаўшы мне на вуха некаторыя словы, поўнае значэнне якiх нельга перадаць простай мовай, наказвае мне перад сведкамi ўстрымлiвацца ад абжорства, дзесяць дзён не есцi мясной ежы, а таксама не дакранацца да вiна. Свята выконваю гэты загад аб устрыманнi, а тым часам настае i дзень пасвячэння, i сонца, хiлячыся ў бок захаду, прывяло на зямлю вечар. Тут з усiх бакоў сцякаюцца натоўпы народу, i паводле старадаўнага свяшчэннага звычаю кожны прыносiць мне ў знак павагi якi-небудзь падарунак. Ды вось жрэц, аддалiўшы ўсiх непасвячоных, апранае мяне ў плашч з грубога палатна i, узяўшы за руку, уводзiць у запаветныя глыбiнi храма.

Магчыма, ты, пiльны чытач, вельмi хацеў бы ведаць, што там гаварылася i што рабiлася? Я сказаў бы, каб мне было гэта дазволена, а ты б пачуў, каб табе было дазволена пачуць. Аднолькавай небяспецы падпадаюць у выпадку такой цiкаўнасцi i язык, i вушы. Зрэшты, калi ты ахоплены набожнай прагай ведання, не буду цябе далей стамляць. Дык слухай i вер, бо гэта iсцiна. Дасягнуў я рубяжоў смерцi, пераступiў парог Празерпiны i вярнуўся назад, прайшоўшы праз усе стыхii. Апоўначы бачыў я сонца ў поўным ззяннi, стаяў перад падземнымi багамi, бачыў нябесных i зблiзку iм пакланяўся. Вось я табе i расказаў, а ты хоць выслухаў, павiнен застацца ў папярэднiм няведаннi. Але перадам тое адзiнае, што я магу адкрыць недасведчаным вушам, не парушаючы таямнiцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x