• Пожаловаться

Андрэй Федарэнка: Шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка: Шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Андрэй Федарэнка: другие книги автора


Кто написал Шчасце? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Шаўцова-Бузука не хапала смеласці адмовіць гэтаму дубалобаму хаму, гэтаму кадзіроўшчыку і тырану лакальнага трохпакаёвага маштабу. Ён пакорліва адкладваў кнігу ці здымаў навушнікі, чапляў на нос акуляры, браў шыла, клей, нажнічкі.

- Паглядзім, паглядзім, - з націскам на “я” казаў ён.

- Ды ўжо паглядзі! Добра паглядзі!

- Паглядзім...

- Толькі на балконе рабі, каб клеем сваім не смярдзеў.

- Паглядзім, паглядзім, - з веданнем справы мармытаў Шаўцоў-Бузук.

І хоць “глядзенне” звычайна заканчвалася касметычным рамонтам,

прымітыўнай падклейкай, прышыўкай, падроўніваннем абцасаў, Ігар усё роўна быў больш-менш задаволены, што хоць нейкую карысць выдаіў ад нікчэмнага суседа.

- Тут бы поліўрэтанам, тут рубцы шліфануць, тут - прафілактыку, а вось тут набоечкі, - нібыта з веданнем справы апраўдваўся Шаўцоў-Бузук.

- Добра, давай, давай, - вырываў з яго рук атопкі Ігар.

Была ў яго яшчэ адна рыса, якая чамусьці больш за ўсё не падабалася Шаўцову-Бузуку, - Ігар не курыў. А такім людзям, заўважыў Шаўцоў- Бузук, як бы не хапае тых 10 хвілінаў, пакуль выкурваецца цыгарэта, на супакой, на абдумванне папярэдніх і будучых дзеяў; яны мала думаюць, на любое пытанне ў іх - імгнены адказ; яны, як ні дзіўна, больш нервовыя ў рухах, пальцы іх варушацца, цела торгаецца, вочы бегаюць, і яшчэ -усе яны нейкія звышактыўныя, надзеленыя гіпертрафіраванай прагай дзейнасці - хоць якой, усюды ім трэба паспець - а вось скажы ты: увесь час некуды імкнучыся, штораз зіркаючы на гадзіннік, яны заўсёды спазняюцца, нікуды не паспяваюць!

III.

Шаўцоў-Бузук працягваў уставаць рана, хадзіць на сваю працу, клаў сваю цэглу ў мароз і сцюжу, у спёку і духату, пад дажджом і ветрам, на скразняках... І ўсё перад вачыма адно й тое: насілкі, вапна, раствор, цэгла...

Спіна ў яго даўно была скурчаная. Рэўматызмы, артрыты, артрозы ўсё часцей пачалі мільгаць у бальнічных. Ён няўхільна набліжаўся да таго часу, калі вось-вось расквітнее ў ім цэлы букет самых розных хваробаў. Ён ужо ведаў, толькі яшчэ баяўся прызнацца сабе, што канец блізка, праца не сёння-заўтра даканае яго.

Увесь час ён думаў пра пенсію і прыходзіў да высновы, што не дацягне да яе. “Ніколі не дацягну!”

І яму рабілася страшна.

Міжволі ён заўважаў, што ёсць іншыя заняткі, акрамя будоўлі. Ён зайздросціў дворніку, якога бачыў, калі бег на тралейбусны прыпынак. Дворнік, пазяхаючы, з шуфлем няспешна прымяраўся да свежага снегу на тратуары, і ў яго выглядзе, пазяханні, адзенні, у яго шуфлі была свабода, самастойнасць, якой ніколі не меў Шаўцоў-Бузук. Спяшаючыся да сваёй бытоўкі, ён праходзіў каля асветленых вокнаў, за якімі ў цяпле сядзелі людзі: за кампутарамі ці проста за сталамі.

Гэтыя людзі самі не разумелі свайго шчасця. Яны маглі, ні ў кога не пытаючы дазволу, вось зараз выйсці на сняжок, пастаяць, пакурыць ці проста падыхаць свежым паветрам, потым, ні перад кім не апраўдваючыся, вярнуцца. Яны маглі спазніцца на працу і маглі сысці раней.

Але ніколі, ні разу ён не пазайздросціў, напрыклад, маладым і здаровым Ігару са Светаю. У іх была тая ж самая залежнасць, тая ж славутая “ад званка да званка” адміністратыўнасць, якая апошнім часам пачала выклікаць у Шаўцове-Бузуку проста фізічную агіду, і ён па вялікім рахунку не бачыў розніцы паміж іхнімі “чыстымі” працамі і сваёй - будаўніцкай.

Ён вычытаў, што ўсходнія мужчыны пасля 40 гадоў перастаюць працаваць. Усё. Чалавек аддаў іншым даніну, цяпер можа сядзець на беразе рэчкі пад пальмаю, думаць пра жыццё і філасофстваваць. Ах, як гэта мудра!

Аднойчы яму, Шаўцову-Бузуку, і яшчэ двум з іхняй брыгады выпала халтура: трэба было ў выхадныя альбо пасля працы аднаму дачу падправіць і ў гарадской кватэры на балконе на першым паверсе люк унізе прабіць.

Заказчык аказаўся пісьменнікам. Шаўцоў-Бузук анямеў ад захаплення. Ён першы раз у жыцці не па тэлевізары, не ў кампутары бачыў жавога пісьменніка, нават меў магчымасць зазірнуць у яго, так бы мовіць, творчую лабараторыю! Малады, не больш за 40 гадоў, выглядае на 30. І - “пісьменнік”! Гэтая новая мода, якую Шаўцоў-Бузук ніяк не мог зразумець: смаркатая дзеўчынёха - паэт, школьнік - пісьменнік... Але многа чаго ў жыцці перакулілася, чаму тут дзівіцца.

- Колькі кніг вы напісалі? - наважыўся спытаць ён.

- А я ведаю? - шчыра адказаў пісьменнік. - Вось усе стаяць. Можа, раманаў з паўста.

У Шаўцова-Бузука ледзь малаток не выпаў з рук. Неверагодна! Нават калі ўявіць, што пісаць ён пачаў яшчэ ў школе, усё роўна атрымлівалася ў 2 месяцы па рамане! Раней пісьменнік усё жыццё пісаў адну кнігу, паліў варыянты, пакутваў, часта і не дапісваў яе... А тут! Малады чалавек нават не памятае, колькі напісаў!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка: Ланцуг
Ланцуг
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Гісторыя хваробы
Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.