• Пожаловаться

Андрэй Федарэнка: Шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка: Шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Андрэй Федарэнка: другие книги автора


Кто написал Шчасце? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Словам, сям’я як сям’я. Маладыя, здаровыя, прыгожыя, машына, дача, кватэра ўласная вось-вось будзе. Што яшчэ трэба ў жыцці? Нават Ігар, у прынцыпе, таксама нядрэнны чалавек, калі не п’яны. А вось калі паддасць, тады ў кватэры пачынаўся кашмар. Невыказнай пакутаю было гэта і для Светы, і для малога Іллюка, і для Шаўцова-Бузука. Пачыналася з таго, што Ігар настойліва зваў суседа да сябе ў пакой у госці. Шаўцоў-Бузук ішоў, як баран пад абух. Ігар абдымаў яго, хваліў - няўмела, фальшыва, падлізліва, сыпаў кампліменты: маўляў, які ён, Шаўцоў-Бузук, спрытняка

- варта толькі Ігару за парог, як Шаўцоў-Бузук - да Светкі. “А то я не ведаю, чым вы тут без мяне займаецеся, як свінні ў загарадцы...” І паказваў кулак з дзіцячую галаву памерам.

“У пятак! Адзін удар!”

Канчалася тым, што Света не вытрымлівала, заядалася, лезла на ражон. Ёй пападала. Малы Іллюк уцякаў на калідор. Слабасільны ў параўнанні з Ігарам Шаўцоў-Бузук вымушаны быў заступацца, і таксама атрымліваў сваю порцыю. З-за гэтага - з-за таго, што ён перыядычна з’яўляўся на працы з сінякамі, у яго была кепская рэпутацыя, і ён застыў на 4-м разрадзе, хаця даўно мог бы брыгадзірам быць, а то і памочнікам прараба. Хто ж паверыць, што фінгалаў табе наставілі, бо заступаўся за чужую маладую жанчыну? - цяпер такога рыцарства не бывае.

На шчасце піў Ігар не часта - не больш як адзін-два разы ў месяц, а калі падшываўся ці кадзіраваўся, тады Света харашэла, весялела, маладзела, Іллючок менш хуліганіў, а Шаўцоў-Бузук мог спакойна аддацца свайму хобі - чытанню.

Некалі чытаў ён папяровыя кнігі, але пакойчык маленькі, папяровая кніга з яе габарытамі стала раскошаю, пачаў чытаць з кампутара, з планшэтніка, затым, калі пасадзіў вочы, проста ляжаў на спіне і праз навушнікі слухаў запампаваныя ў reader аўдыёкнігі. Гэта было сама прыемна: ты ляжыш, як пан, а чужы голас з усімі інтанацыямі паслухмяна чытае табе тэкст.

Чытаў ці слухаў Шаўцоў-Бузук не сучасныя кнігі, не любіў ён іх, Бог з імі, з іх дыялогавай цягамоцінай; надта ж часта героі там перапытвалі адно ў аднога: “Можно у вас спросить?” - “А о чем бы вы хотели спро­сить?” - “Я не ошибаюсь? Вас зовут...” - “Нет, вы не ошиблись. Так я вас слушаю”. - “Я бы вот чем хотел поинтересоваться...” - “А разрешите в свою очередь узнать...”

І так - старонкамі, раздзеламі!

Не, як хочаце, а такая літаратура Шаўцову-Бузуку не лягала на душу. Ён нават падсмейваўся з гэтых сучасных модных раманчыкаў, нызываючы іх “дыялогі глухога з сляпым”. Ён любіў старыя, правераныя часам кнігі - як настоенае віно, кожны глыток якога напаўняе розум мудрасцю, а душу гармоніяй. Там пісьменнікі пісалі так, як бы вучылі жыць.

Парушаў гармонію ўсё той жа Ігар. Як малады бык, якому энергіі няма куды дзець, ён усё шнырыў па кватэры, нешта выглядваў, прыкідваў, пасвістваў. А то надумваўся і прыносіў у пакой да суседа кучу старога абутку, самага рознага хлам’я.

- На, паглядзі, усё роўна табе рабіць няма чаго.

Шаўцоў-Бузук сто разоў яму тлумачыў, што працуе на будоўлі, што нічога не петрыць у рамонце абутку. Але Ігарок прапускаў гэта міма вушэй. Ён арыентаваўся па прозвішчы: раз Шаўцоў - значыць, як мінімум, павінен разбірацца ў такой справе. Пэўная логіка тут была. Сапраўды, прозвішча многае сведчыць пра чалавека, і нават можа прама ці ўскосна ўплываць на прафесію. Кухарчук часта працуе ў сталовай або ў рэстаране, Пісьмянок піша вершы, хірург Партны без шкадавання крамсае і зашывае чалавечую скуру... На працы ў Шаўцова-Бузука былі Цесля, Мулярчык, Сталяровіч; быў Казарэзаў, які па-свойму таксама апраўдваў сваё прозвішча - працаваў рэвізорам-інспектарам будтрэста. Сам Ігар прозвішча меў - Салдатовіч; ён і служыў - прынамсі, лічыўся на нейкай службе. Так што можа быць каб Шаўцоў-Бузук быў па прозвішчы Рыбакоўскі ці Карасевіч, дык Ігар са спакойнай душой насіў бы яму ладзіць блешні, спінінгі, катушкі ці прасіў бы якіх-небудзь спецыфічных рыбалоўных парадаў.

А можа, прыносіў ён сваё стаптанае хлам’ё, бо Света па дабрыні сваёй разоў колькі падпольна забягала ў тэрміновы рамонт абутку, па драбязе, а потым абыякава казала мужу: “Якія залатыя рукі ў нашага суседа... Глянь, як зрабіў Іллюку сандалікі”. Гэтым яна хацела паддобрыцца да мужа, спадзеючыся, што наступным разам, калі Ігар пачне распускаць рукі, а Шаўцоў-Бузук палезе заступацца, яму менш пападзе.

Ігар высыпаў кучу сандалетаў, чаравікаў, свае вастраносыя туфлі, непрыемна жоўтыя ўсярэдзіне, ставіў асобна.

- Бачыш, колькі? Як у свінні гразі!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка: Ланцуг
Ланцуг
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Гісторыя хваробы
Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.