• Пожаловаться

Уладзімер Арлоў: Танцы над горадам

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Арлоў: Танцы над горадам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Танцы над горадам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Танцы над горадам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімер Арлоў: другие книги автора


Кто написал Танцы над горадам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Танцы над горадам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Танцы над горадам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Доктар пачуў, што сны ягоны пацыент бачыць надзіва рэдка і нічога з іх не памятае. А мо ўсё ж нешта ўзгадаецца, бо тое вельмі важна? До­бра, сказаў я і на хаду прыдумаў, што ездзіў у сне на жырафе, а потым, ператварыўшыся ў мядзведзя, зрабіў засаду ў малінніку, каб дачакацца, пакуль дзяўчаткі назбіраюць поўныя кошыкі.

Гаспадар кабінета прыўзняў акуляры і, уважліва гледзячы мне ў вочы, папрасіў працягваць. І тут я, сам не ведаю чаму, мусіць, патрапіўшы пад гіпноз ягонага позірку, прызнаўся, што бачыў у сне аднакласніцу Сіму. І як яна табе снілася? - унікліва запытаў доктар. Голай, - шчыра адказаў я. Ён заззяў і падняў угору ўказальны палец. Здалося, тое самае зрабілі і два барадатыя партрэты на сценах. А іншыя голыя... дзяўчаткі табе сняцца? Бліснула здагадка: ён хацеў запытацца і пра дарослых жанчын, аднак не ўдакладніў, і я з чыстым сумленнем мог прамаўчаць пра сон, дзе гуляў у футбол з голай настаўніцай біялогіі.

Акуляры цікавіла таксама, якія кнігі я люблю чытаць. Адказ быў імгненна гатовы: падручнікі для сёмага класа. Доктар зноў утаропіўся ў мае вочы. Што я чытаў учора перад сном? Гэтым разам з гіпнозам у яго не атрымалася. Падручнік па геаграфіі, абвясціў я, увайшоўшы ў змову з Рэем Брэдберы.

Назваўшы мяне “маладым чалавекам”, доктар папрасіў пачакаць у калідоры і запусціў у кабінет бацькоў. Мама няшчыльна зачыніла дзверы і, як пішуць у кніжках, я ператварыўся ў слых.

Пачуць удалося вобмаль. Спярша ў маміным выкананні я выслухаў добра знаёмую гісторыю. Я-маленькі не баяўся цемры, смела заходзіў у цёмны пакой, зачыняўся і доўга глядзеў на неба. З’явіўшыся пасля астранамічных назіранняў перад бацькамі, я - бо толькі нядаўна загаварыў - быў лаканічным: Я і месяц! Калі месяца не было, справаздача мела два варыянты: Я і зоркі! або - Я і неба!

Потым я разабраў, што доктар пацікавіўся, ці не хварэю я на нейкую хваробу на літару “э”. Крый Божа! Крый Божа! - спалохана адгукнулася мама. Яны размаўлялі даволі доўга, і да майго слыху данеслася некалькі разоў паўторанае слова - перарасце. Было зразумела, каго яно датычыла, але перарастаць самога сябе чамусьці не хацелася.

4

Візіт у “дарослы” шпіталь меў два наступствы: па-першае, перад сном мяне пачалі карміць блакітнай саладкаваю пігулкай, а па-другое, адбыліся перастаноўкі ў нашай трохпакаёўцы на другім паверсе. Раней я спаў у пакоі, дзверы ў які вялі адразу з вітальні. Цяпер мой ложак перавандраваў у спальню да бацькоў, дзе можна было апынуцца, пакінуўшы за сабой так званую “залу” з канапай, двума фатэлямі ды чорна-белым тэлевізарам, бо каляровыя ў гэтых шыротах тады проста не сустракаліся. У выніку пературбацыяў “зала” сталася адначасова і бацькоўскай спальняй.

Такім чынам, я быў ўзяты пад пільны нагляд, але на перастаноўках перамены не скончыліся. Вакно ў маёй новай рэзідэнцыі адчынялася ўсяго на далонь, а далей яму перашкаджалі дзве заглушкі з прышрубаваных да рамы старых дзвярных ручак. Трэцяя заглушка блакавала фортку. Гэта камера? - спакойна, як і належала ў такім выпадку сыну пракурора, запытаўся я. Тата паклаў мне руку на голаў: Пра такую камеру мараць усе на свеце злачынцы. Гэта рэкамендацыя доктара дзеля маёй бяспекі. І - зусім ненадоўга. Я амаль дарослы і павінен зразумець.

І сапраўды, каб зразумець, што адбываецца, я пражыў ужо дастаткова. Рэч не ў міжволі падслуханай мамінай тэлефоннай размове: ...у нашым родзе не было... калі не дапаможа, доктар прапануе гіпноз... не ведаю з вёскай... Апанаваны самымі супярэчлівымі пачуццямі, я не сумняваўся, што апынуўся ў ліку лунацікаў.

З вядомага мне раней вынікала, што ў поўню лунацікі выходзяць на дахі і любяць ісці па самым краі. Артурава бабуля расказвала нам, як вельмі даўно, за царскім часам, лунацік перайшоў па парэнчах мост цераз Дзвіну. Ты ўсё пераблытала, - сказаў Арцік, - не лунацік, а акрабат і не Дзвіну, а - Ніягарскі вадаспад у Амерыцы. Мы зарагаталі, а бабуля пакрыўдзілася. Чамусьці выглядала, што такія неймаверныя падзеі насамрэч могуць адбывацца адно дзесьці за акіянам, а не ў ціхім прыдзвінскім горадзе, дзе толькі летась з’явіўся першы святлафор.

5

Аднаўляючы ў памяці сваё абуджэнне на лавачцы пад бэзам, я, хоць забіце, не мог узгадаць, каб на небе была поўня або наогул месяц. З урокаў прыродазнаўства ў чацвёртым класе я засвоіў, што калі серп зямнога спадарожніка выглядае, як літара “С”, - месяц сыходзіць, або, іншымі словамі, знаходзіцца ў апошняй квадры, а калі, правёўшы ад адной “дзюбкі” да другой простую лінію і працягнуўшы яе ўніз, вы атрымаеце літару “Р”, - месяц расце. Што ж дзеялася ў тую ноч? І тут, як казалі ў нас у двары, хтосьці даў мне шчаўбана: каляндар! На кухні вісеў адрыўны каляндар, які, апрача ўсяго іншага, паведамляў і квадры месяца!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Танцы над горадам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Танцы над горадам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Танцы над горадам»

Обсуждение, отзывы о книге «Танцы над горадам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.