Макс Шчур - Упырхлікі
Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Упырхлікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Упырхлікі
- Автор:
- Жанр:
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Упырхлікі: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Упырхлікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Упырхлікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Упырхлікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Недзе на самым пачатку другога курсу да мяне ў інтэрнат прыбег мой сябар Вітаўт (якога насамрэч звалі Гена), пабудзіў мяне й пачаў клікаць на плошчу ў сьведкі нейкага жахлівага генацыду — маўляў, усе „нашыя“ ўжо там. Каб я ведаў, што такое генацыд, то не хадзіў бы.
Аказалася, паводле вынікаў нейкага ці то ахвярэндуму, ці то лесьбісцыту з фасаду будынку ўраду (а мо й парлямэнту, я ж ня менскі) скінулі віленскага каняку, а ў дадатак яшчэ нейкі невядомы мне мастак-пэрформэр залез на страху й пачаў усім падпісвацца на стужках, бы на выпускным, толькі стужкі былі зь беларускага дзяржаўнага сьцягу. Міліцыя, як заўжды, ні ў што не мяшалася, нягледзячы на выяву такога ж канякі на фуражках. Гэта мяне абурыла: „Мужык,“ крычу, „ты шо робіш? Апупеў? Карлсанам задзелаўся? Ты ж без страхоўкі! Яшчэ грымнесься ўніз — турыст, маць яго, знайшоўся...“ Я спадзяваўся, што маю актыўную пазыцыю ў гэтым пытаньні заўважаць перадусім дзяўчаты — але яе заўважылі перадусім мянты. Гэтак я ў першы раз у сваім студэнцкім жыцьці трапіў на суткі. Пасьля гэтага ўжо й дзяўчаты мяне заўважылі: на спатканьні да мяне ў прыёмнік пачаргова хадзілі ўсе тры прыгажуні. Тыдзень праляцеў як вада з цукрам — умовы ў прыёмніку ў параўнаньні з нашым сіроцкім дзіцячым садком былі ня самыя горшыя.
Выйшаў я з сутак закарэлым і закаранелым ворагам дзейнага ладу. Да канца другога курсу я на знак салідарнасьці з апазыцыяй не выходзіў з запою — за гэты час у мяне настолькі адрасьлі валасы, што дзед з бабай і дзядзькам не пазналі мяне, калі я прыехаў на вёску на вакацыі. Бабця абвясьціла мяне „анціхрыстам“, а дзядуля ганяўся за мною па двары з нажом і намерам адрэзаць мой конскі хвост. I толькі дзядзька нешта бубнеў пад вусы кшталту „Усе мы былі маладыя й дурныя“ (хаця хадзіць са мною ў грамадзкую лазьню пасьля й пасаромеўся). Свой конскі гонар мне ўдалося-такі ад дзеда ўбараніць. Калі, вярнуўшыся з вакацый, я трапіў на першы ў новым сэмэстры апазыцыйны мітынг, мяне адразу ж прыкмеціла купка маладых людзей падобнай да мяне зьнешнасьці, і самы цьвярозы зь іх тут жа падышоў да мяне і спытаўся: „Гэй, хлопча, ты часам не анархіст?“ Згадаўшы бабціну абзывалку, я ўзрадаваўся: бабуля зноў мела рацыю! Гэтак я пазнаёміўся зь яшчэ адной катэгорыяй прасунутай моладзі, якая неўзабаве навучыла мяне курыць (бо піць я ўжо ўмеў дагэтуль, дзякуючы сваім сябрам-псэўдавяскоўцам).
Ад новых сяброў-анціхрыстаў я даведаўся жахлівыя рэчы: ня толькі тое, што мы ўсе ад нараджэньня жывем у злачыннай рэпрэсіўнай сыстэме, але й што раскіданыя кавалкі зубровага цела цяпер зноў спрабуюць сшыць разам, каб зрабіць зь яго гэткага зьвярынага вітгенштайна, страшнага бязьлітаснага монстра, у параўнаньні зь якім колішні жывы зубр быў проста ўвасабленьнем рахманасьці й чалавекалюбства. Пры ўсёй маёй любові да скаціны гэты намер здаваўся мне негуманным. Карацей кажучы, анархісты напалохалі мяне да ўсёру. Ад іх жа я ўпершыню пачуў слова „эміграцыя“ і пачаў сур’ёзна над ім задумвацца — перадусім над тым, што яно ўласна азначае.
Між тым ува ўнівэрсытэце маё становішча пагаршалася: каб заняць чымсьці хлапцоў майго веку, для іх стварылі вайсковую катэдру. На першай жа шыхтоўцы палкоўнік Кастамалоцкі, зьмераўшы поглядам даўжыню маіх валасоў, сказаў, што ў мяне невайсковае мысьленьне, таму такім, як я, дарога адразу ў войска (у гэтай фразе ён, як той яшчэ підагог, тут жа й падаў наглядны прыклад вайсковага мысьленьня). Маўляў, навошта я хачу быць афіцэрам? Я такі — ну, хачу памерці за Радзіму (Не, ну праўда, раз нашая Радзіма цяпер — Беларусь). А ён: Радзіме патрэбныя шарагоўцы! Тады я, абы толькі ня быць шарагоўцам, якім у нашым войску яшчэ да пачатку баёў пагражае верная сьмерць, папрасіўся адразу ў камікадзэ — на што палкоўнік Кастамалоцкі параіў мне сьпярша пастрыгчыся, а тады, маўляў, і пагаворым. Больш мяне на вайсковай катэдры ня бачылі: анархісцкі гонар не дазволіў мне разьвітацца з маім хаерам.
Замест вайсковай катэдры я запісаўся ў танцавальны ўнівэрсытэцкі ансамбаль „Дзедканданс“. Народныя касьцюмы, якія выдавалі ў ансамблі, былі нашмат прыгажэйшыя за вайсковую форму. Апрача таго, у ансамблі ня трэба было стрыгчы валасы, а толькі пазногці на нагах, каб тыя ўлязалі ў боты, ну і да ўсяго ансамбаль меў права, у адрозьненьне ад вайсковай катэдры, выяжджаць раз на год за мяжу на міжнародныя агледзіны, а гэта акурат супадала з маімі плянамі. А пляны мае былі такія: яшчэ да таго, як мяне канчаткова вытураць з унівэру, пасьпець пабачыць сьвет і навучыцца як сьлед прынамсі аднаму народнаму танцу. Што я ў душы народны танцор, я зразумеў пасьля таго, як мяне затрымалі на менскім вакзале, дзе я ў падпітым стане (ну сябра праводзіў, што тут такога) дэманстраваў напалоханым людзям нейкія старажытныя антраша. Гэта палічылі нацыяналістычнай агітацыяй і зноў упаялі мне суткі. Тут я ўжо ня вытрымаў і пасьля адсідкі пайшоў проста ў Хельсінскі камітэт: прадставіўся чальцом групоўкі „Чорны Недадзел“ і заявіў, што мяне перасьледуюць паводле нацыянальнай прыкметы (а менавіта народнага танцавальнага касьцюму, у якім я палюбіў хадзіць і па-за рэпэтыцыямі, у тым ліку на заняткі, як сапраўдны народнік). У камітэце мне выдалі Пасьведчаньне рэпрэсаванага з подпісам Зянона Пазьняка („Падацяля сяго прыгрэць, накарміць, прытуліць. Зянон.“), але на ўсякі выпадак яшчэ параілі дадаткова зьвярнуцца ў Навінкі. Навінкі — гэта была тады такая распаўсюджаная маладзёвая й малатыражная газэта, што выдавалі мае сябры-анціхрысты зь „Недадзелу“. Ну, то я ў яе зьвярнуўся і паведаміў сябрам па сакрэце, што нашая танцавальная трупа якраз зьбіраецца ў замежную гастроль, і што з гэтай нагоды мне не зашкодзіла б мець з сабою апроч пашпарту яшчэ й чорную кніжку анархіста. Гэтая кніжка й аказалася ў выніку маёй пуцёўкай у жыцьцё.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Упырхлікі»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Упырхлікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Упырхлікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.