Неизвестно - Блакит

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Блакит» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блакит: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блакит»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Блакит — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блакит», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У шасьцідзясятыя гады бацька ці не гадоў пяць быў брыгадзірам, і ад світанку да позняга вечара аддаваўся рабоце без астатачы, не даючы спакою ні сабе, ні начальству, ні людзям. І хоць ягоная брыгада давала фору ўсім астатнім, неўзабаве яго вызвалілі – мо і насамрэч з-за нізкай адукацыі, а мо за лішнюю зацятасьць і нязгаворлівасьць – хто ж гэта цярпець будзе брыгадзіра, які пад пагрозай паведаміць у рэдакцыю не дае заатэхніку, нават старшыні калгаса выбракоўваць самых лепшых кабанчыкаў, парасятак і сьпісваць на падзёж. Ледзь ці не да самых апошніх дзён сваіх ён балюча перажываў, хваляваўся, нерваваўся за непарадкі, безгаспарчасьць, нялюдскае стаўленьне да зямлі, якое бачыў у калгасе. І гэтая неспакойная сялянская няўрымслівасьць, вечнае хваляваньне за зямлю і што робіцца на ёй, падточвала ягонае хворае сэрца, якое проста ня ўмела ўгаманіцца, ня браць усё блізка да сябе...

Ён мог пахваліцца зяцем, нявесткамі, але пра нас нават пад добрай чаркай не любіў усчынаць пахвальбу, маючы перакананьне, што пра ягоных дзяцей павінны гаварыць чужыя людзі. Не было сакрэтам, што ягоную, як і матчыну, душу вельмі ўсьцешвалі людскія думкі пра старэйшага, які ўзьляцеў высока, як ніхто ў акрузе, пра добрую і клапатлівую дачку Ніну, пра майстара на ўсе рукі, гаспадарлівага малодшага Віктара. Яму ганарова было, калі са мной і без мяне не міналі хату мае шчучынскія калегі і сябры. Асабліва вясёлы і ласкавы Валодзя Місяк, які стаўшы другім сакратаром райкаму партыі, ніколі не прамінаў заехаць, каб пацікавіцца, ці ёсьць сена на карову, ці патрэбна якая помач, ці не крыўдзіць мясцовае начальства, а іншы раз і ківаў пальцам старшыні калгасу. Бацька адразу ж здружыўся з Генадзем Бураўкіным і любіў прыгадваць, як незвычайна пазнаёміліся: адлучыліся некуды з маці, вяртаюцца – у двары машына і я з нейкім мужчынам выбіраем бульбу ў развораных баразёнках за плотам. Ах, божачкі, што ж гэта вы надумалі, ды кідайце!.. Бацька паціху пытаецца: а хто гэта? І пачуўшы, што міністр, не паверыў, думаў мае звычайныя жартачкі, але калі і Генадзь пацьвердзіў, што насамрэч ягоная пасада міністэрская, ня ведаў, што гаварыць, як сябе паводзіць. Як і маці. Для іх у галаву не ўкладвалася: каб міністр ды капаў на іхнім гародзе бульбу!!! Аднак неўзабаве, пераканаўшыся, што міністр мовіць ня толькі для іх па-нашаму, разгаварыліся, быццам здаўна зналіся. Едучы знячэўку, мы ў Гродне прыхапілі каўбасы і яшчэ сёе-тое на закусь і на ўсялякі выпадак пару пляшак, хоць ведаў – у бацькі для нечаканкі амаль заўсёды прыхавана пляшка-другая самаробнай. А зараз сядаючы за стол, прыкінуў: то не для міністра і выставіў некалі пакінутую мной пляшку каньяку і прывезеную “белую”. Але калі міністр рашуча адсунуў каньяк і “белую”, аддаўшы перавагу ягонаму першаку, запаважаў Генадзя яшчэ больш...

Гэтаксама ж адразу ж, як толькі зайшлі ў хату, бацька ўпадабаў, прыняў за свайго і Сяргея Законьнікава. Генадзь і Сяргей заўсёды перадавалі яму прывітаньні і ён з радасьцю прымаў іх, перадаваў ім свае, запрашаў прыехаць на грыбы ці проста так, а ў апошнія гады кожны раз недаўменна пытаўся: чаму іх стала не відно, як раней, па тэлевізары, не чутно па радыё, нават калі песьні іхнія пяюць, чамусьці не называюць, як іншых?..

З бацькам дружылі і да апошняга дня дапамагалі, скрашвалі ягонае жыцьцё мае школьныя таварышы Толік Бадак і Коля Ключнік, якія часта давалі яму тое, што мусілі даваць мы з братам...

Яны з маці ведалі: для мяне і сястры няма вяртаньня ў родную хату, а ехаць у горад, калі занядужаюць, ні за якія грошы не зьбіраліся, дый не было патрэбы. Дажываць свой век зьбіраліся з малодшым Віктарам і ягонай жонкай Валяй, добрай, увішнай кабетай родам з Берагоўцаў з-пад Нёмана. Яны жылі ў Шчучыне, працавалі на заводзе, аднак кожныя выхадныя і водпускі бывалі тут, ня толькі памагалі па гаспадарцы, але і мелі свае соткі, свой гарод, свае пчолы. Зьбіраліся, як толькі выйдуць на пенсію, назусім пераехаць сюды. Ды на вялікі жаль і смутак абое сталі браць лішнюю чарку, абсаромлівацца самім і абсаромліваць, больш таго – крыўдзіць старых... Што толькі ні рабілі мы з сястрой – не памагала. А потым ці то па п’яні застудзіў лёгкія, ці то далі знаць чарнобыльскія кюры, якіх наглытаўся вышэй завязкі, возячы будматэрыялы для саркафагу, а мо тое і другое, але яшчэ ў зусім маладыя леты практычна нічога ня мог рабіць, задыхаючыся. Гэта была найвялікшая бацькава бяда, трагедыя, яна, безумоўна, паскорыла ягоны адыход. Ужо зусім нямоглы ён з ранку да вечара аходваўся па гаспадарцы – рэзаў на сячкарні сечку, карміў, даіў карову, варыў корм сьвіням, летам дабаўляючы накошанай і прапушчанай праз сячкарню травы, даглядаў пчол. Сагнутая ў крук маці была яму слабым памочнікам – толькі наглытаўшыся абязбольвальных лекаў яна сяк-так “выязджала” на кіёчку ў двор пакарміць курэй, сабаку ці прыгледзяць пчолы, гукнуць бацьку, калі яны ўздумаюць раіцца. Наколькі гэта магчыма, мы стараліся аблегчыць іхнюю працу: Віктар прыладзіў электраматор да сячкарні, дровы пілавалі бензапілой, асабліва выгоду займелі, калі я прывёз і прыладзіў у студні электрапомпачку, якой можна было падаваць ваду хоць у хату. Бацька, як і маці, і не задумваўся, навошта яму гэтак ўлягаць з апошніх сілаў. Для яго ніколі нават не ўзьнікала такога пытаньня. Штодзённыя спрадвечныя сялянскія клопаты былі для яго абсалютна натуральным спосабам існаваньня, іншага яны з маці сабе і не ўяўлялі. І нават не крыўда, а вялікае неразуменьне аглытвала іхнія душы, калі Віктар з жонкай, перабраўшыся, каб прадоўжыць іхнюю сялянскую справу, як толькі атрымаюць пенсію альбо плату за прададзенае калгасу малако ці сабраныя для нарыхтоўшчыкаў грыбы, губляюць галовы, забываюць на ўсё, на ты­дзень-два ўпадаючы ў запой ці ў Шчучыне, ці з панаехалымі ў вёску дый сваёй гадоўлі алкашамі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блакит»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блакит» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Константин Федоров - Забытый осколок
Константин Федоров
libcat.ru: книга без обложки
Константин Муравьев
libcat.ru: книга без обложки
Неизвестно
libcat.ru: книга без обложки
Неизвестно
libcat.ru: книга без обложки
Неизвестно
Отзывы о книге «Блакит»

Обсуждение, отзывы о книге «Блакит» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x