Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты свой драматычны тэзіс-заклік Алесь Барскі часта ілюструе адпаведнымі гістарычнымі прыкладамі. “Дзякаваць Богу прыкладаў у нас хапае! Уся нашая гісторыя – суцэльны прыклад упартай барацьбы беларускага народа за сваё самавызначэньне, за сваю незалежнасьць, за захаваньне сваёй самабытнасьці, супраць паланізацыі і русіфікацыі. (Перад гэтым тэрмінам у мяне машынальна ўпісалася слова “асабліва”, аднак я яго адразу і выкрэсьліў. Хоць русіфікацыя беларускаму народу прынесла непамерна больш бяды, чым паланізацыя, і дагэтуль яшчэ зьяўляецца нашым ворагам №1, але любому іншаму народу для найвялікшай яго трагедыі хапіла б і такой паланізацыі, якую перажыў і яшчэ церпіць беларускі народ).

Я бачу, што мне ня выбрацца з гэтага 15 нумару “Нівы”. Кінуўся ў вочы невялічкі, радкоў на 120, артыкул з актуальнай майму настрою назвай на польскай мове: “Klopaty z mniejszosciami” (“Клопат з нацменшасьцямі” – М. Д.). Аўтар зьлёгку прыхаваны пад крыптанімам “С. Я.”. Аніякага няма сумненьня, што гэта Сакрат Яновіч – найвыдатнейшы празаік сярод нашых беластаччанаў, чалавек з вельмі абвостранай нацыянальнай самасьвядомасьцю. Апрача гэтых зайздросных якасьцяў, Сакрат адрозьніваецца яшчэ і надзвычайнай сьмеласьцю. Будучы з нейкае прычыны ў стане афекту, ён кінуў у твар сваім тамашнім калегам вельмі неасьцярожны папрок. Соль папроку ў тым, што ў кіраўніцтве БГКТ і яшчэ сям-там – “усе кадэбісты – ці польскія ці савецкія”.

Гэта, мабыць, стала вядома названаму ўжо Бажку, і ён адразу данёс “па інстанцыі”, што Яновіч – агент імперыялістычнай разьведкі. Пачалі пільна вывучаць яго паездкі ў Менск, ці не нашкодзіў ён тут.

Усё гэта чыстая праўда, бо асабіста мне Бажко даводзіў, што “Яновіч усё ў нас выведвае і перадае за мяжу” і г. д. Шкада, што, як я бачу, Яновіч і Барскі ня мірацца. Ад Яновіча я ня чуў пра Барскага нічога дрэннага (і добрага нічога), а Барскі занадта шырока тут, у Менску, б’е свайго калегу па справе. Чаму? Трэба разабрацца! Трэба рэабілітаваць (палітычна) Сакрата. Ён галоўны там тэарэтык. А мне і ваяўнічасьць яго імпануе!

Ну, дык гэты самаы “С.Я.” узяў для свайго артыкулу той польскі загаловак не адвольна. Так называўся ў тыднёвіку “Палітыка” за 16 сакавіка г.г. артыкул прафесара Ежы Тамашэўскага. Я, на жаль, ня ведаю гэтага вучонага. Цяпер бачу, што гэта перадавых поглядаў чалавек.

Е. Тамашэўскі заклапочаны заняпадам нацыянальнай асьветы сярод нацменшасьцяў. Ён патрабуе і роўных шанцаў для ўсіх абітурыентаў і “прапускаць” іх у вышэйшую навучальную установу “праз сваю родную мову”. Скажам, беларусы замест польскай мовы здаюць пры паступленьні ў Варшаўскі універсітэт сваю, беларускую мову. Гэтым самым паглыбілася б пашана да сваёй мовы і ў вучняў пачатковых і сярэдніх школаў, і ў іх бацькоў.

Паляк Тамашэўскі абвінавачвае сваіх супляменьнікаў, што менавіта яны вінаватыя ў наяўнасьці “усялякіх узаемных нянавісьцяў, якія так шчодра пасеялі між намі мінулыя часы і эпохі. Яны цьвітуць асотам на недагледжаным полі, а выкарэньваньне іх трэба пачынаць ад польскага менавіта грамадства, якое якраз сваімі паводзінамі і прадвызначае настроі ды псіхалагічную сітуацыю сярод меншасьцяў. Пачынаць жа з адваротнага кірунку – гэта зайсьці ў сьляпы завулак – меншасьць ня можа быць іншай, чывмсьці адносіны да яе з боку большасьці. Гэта адназначнае, як нейкі закон прыроды!”

Скарыстаўшы добрую нагоду, Сакрат зноў высоўвае патрабаваньне ства­рыць беларускае выдавецтва, забясьпечыць яго нармальнай базай, пакончыць з саматужніцтвам у гэтай справе.

Некалі, калі “Салідарнасьць” была ў сваім эпагеі, Сакрат Яновіч прабіў на старонкі ваяводскай, вядома, польскай, газеты вялізны артыкул пра беларускія справы. Памятаю, артыкул называўся “Nasi Bialorusini” (назву, канешне, далі ў рэдакцыі, выдае слова: “nasi”). Ён быў поўны сьмелых абвінавачаньняў палякаў, патрабаваньняў да іх. Перш за ўсё патрабаваў вярнуць тое, што забралі і пазакрывалі, здаецца, у 1972 годзе – больш сотні беларускіх школаў (!), Музей, культработнікаў і г. д. Тады Сакрат патрабаваў прапарцыянальнага прадстаўніцтва ў партыйных і ўрадавых мясцовых і ваяводскіх органах. Сярод усяго насельніцтва ваяводства, даводзіў ён, больш за 50 адсоткаў беларусаў, а няма ад іх ніводнага дэпутата ў Сейме (!) і г. д.

Цяпер ён ніякай статыстыкі не дае, вырашыў “усыпаць” самім беларусам (прыкладна, як А. Барскі). Чым вышэйшую яны займаюць пасаду, кажа С. Яновіч, “тым менш такіх, што прызнаюць сябе беларусамі…”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x