• Пожаловаться

Неизвестно: Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно: Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Неизвестно: другие книги автора


Кто написал Дубянецкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніхто з прысутных астмы спявачкі не адчуў. Спявала яна мілагучна, натхнёна, хоць і ціха. Але ж ва ўсіх кутках мы яе чулі і без мікрафонаў.

Гэты вечар таксама вёў Кабакоў, як і ўсе папярэднія, што былі ў клубе ДТП “Кактэбель”. Да кветак спявачцы дадумаліся толькі беларусы (па маёй прапанове). Уручыў Віктар Каваленка. Ён, дарэчы, і купіў іх, не ўзяўшы з нас грошы. О, ён шчодры, гэты Віктар Антонавіч! Паспрабуй заказаць яму, скажам, газеты сабе ці білет які, калі ён ідзе за імі – ён з задавальненнем выканае просьбу. Але пасля ніяк яму не вернеш грошы, не возьме. Неяк праявіў ініцыятыву і купіў восем білетаў на цудоўны японскі кінафільм “Сем самураяў”. Прыйшоў вечарам пад кінатэатр, а там толькі Вера Сямёнаўна. Мы з М.М. павіны былі ісці на перагаворны пункт. Нехта там яшчэ не змог выбрацца ў кіно. Пачаў Віктар Антонавіч “прадаваць” лішнія білеты. Стаў і стаіць з імі. Бягуць дзве дзяўчынкі – і да касы. А там – нічога і нікога. Засумавалі дзяўчаты. А тут Віктар Антонавіч так ціхенька, вінавата:

– Вазьміце ў мяне…

Тыя з радасцю схапілі і даюць грошы, а наш В. А. замахаў рукамі:

– Ой, што вы – што вы! Не трэба. Гэта я вас запрашаю. Дзякуй, што згадзіліся…

Такім чынам “прадаў” і другую пару білетаў. А нас чакаў да апошняга званка на вуліцы. Добра, што нас там не надта затрымалі. А то “прадаваў” бы Віктар Антонавіч і нашы білеты.

Мне яшчэ ніколі не ўдавалася прайсці куды-небудзь за ім – ён абавязкова прымусіць ісці першым. Прапускае ўсіх і ў розных чэргах. І знаёмых, і незнаёмых! А калі ўлічыць, што такое савецкія чэргі…

Пасля Аксаны Бузук Віктар Антонавіч запрашаў яшчэ паглядзець у яго ў нумары амерыканскі кінафільм “Трыумфальная арка”. Так, паводле Э.-М. Рэмарка. Мы ветліва адмовіліся: хай адпачне гэты добры чалавек.

І ўсё-такі я паглядзеў названы фільм. Задаволены, што рашыўся на гэты ўчынак. Фільм нармальны, калі нармальнай бывае неадназначнасць. Добра бачны прагалы ў параўнанні з літаратурным творам. Рэмаркаўская рамантычнасць і мужнасць тут не раз пераўвасабляецца ў меладраматычнасць.

14 верасня 1988 года. Тое, што называецца ДТП “Кактэбель”, выходзіць усёй даўжынёю сваёй тэрыторыі на набярэжную. Самы рэспектабельны ўчастак якраз той, дзе мы бываем найчасцей – што ідзе праз ДТПэўскія сталоўку і пляж.

“Пляцоўка” перад сталоўкаю вечарамі ператвараецца ў цікавую сувенірную выстаўку – кірмаш. Чаго тут толькі не ўбачыш і што тут толькі не рэкламуецца. Найбольш, здаецца, акварэльных мініяцюр і “ювелірных” вырабаў з крымскіх самацветаў. І адно, і другое бывае самае размаітае.

Адны майстры выстаўляюць акварэлькі спакойныя, прыглушаныя, другія – пярэстыя, крыклівыя. Перад адным юным мастаком акуратненька ляжаць у беленькіх паспарту светленькія, напоеныя сонцам крымскія пейзажы, другі творца плён сваёй неўтаймаванай натуры – лісты штормаў, бур і навальніц – як папала параскідаў і парастаўляў вакол ядлоўцавага куста. На “спакойныя” эцюды спакойна глядзяць і адыходзяць, “бурлівыя” ж падоўгу і гучна абмяркоўваюць, даюць аўтару нейкія парады, якія той, не задумваючыся, адбівае як валан ракеткаю.

А вось жывапісныя мініяцюры ў драўляных чорных рамачках. Яны дэманструюцца прама ў тых самых фанерных “дыпламатах”, у якіх былі сюды прынесены. Расчынены на дзявяноста градусаў “дыпламат” утварае зручную вітрыну. На яго донцы ўтульна размясцілася да дваццаці рукатворных фрагменцікаў тутэйшай эфектнай прыроды. І на вечку размешчана столькі ж. Толькі што тут яны нібы вісяць на сцяне.

Аднак мастак не быў бы мастаком, каб пакінуў сваю вітрыну незавершанай, без “рэльефнай” дамінанты. У якасці такой на верхнюю планку вечка неяк пастаўлены дзве мініяцюры. Яны фарматам сваім не адрозніваюцца ад усіх астатніх. І тым не менш паспяхова выконваюць ролю кароны гэтае мікраэкспазіцыі.

Падобным чынам паказваюцца таксама і вырабы з самацветаў. Гэтых “крамак”, бадай што, найбольш. На любы густ, але не на любую кішэню. Здаецца, каменьчыка, таннейшага за 20 рублёў, тут не знойдзеш. 20 рублёў – гэта будзе каштаваць невялічкі кулончык да 1 см3. Куды даражэйшыя будуць завушніцы, бо гэта ўжо два каменьчыкі. Дый пярсцёнак цэніцца дорага з-за сваёй “грувасткай” аправы. Брошка недзе ў цане кулонаў. Каралі ўсякія, маністы – і не пытай, на іх жа пайшло па “цэлым піку”.

У апошні час “народныя ўмельцы” звярнулі ўвагу і на звычайную пляжную гальку. Яна таксама не без поспеху прапануецца гасцям з іншых земляў, як экзотыка. Праўда, камяні гэтыя і каменьчыкі папярэдне праходзяць пэўную апрацоўку і нават дапрацоўку. Мала таго, што сувенірную гальку трэба вышукваць у мірыядах звычайнага камення, да яе яшчэ трэба прыкласці рукі, уменне і розум. Падабраць экземпляры для парных вырабаў. Выдумаць, выкаваць, выплесці ім аправу. А паспрабуй пракалоць там на патрэбным месцы дзірку! Ці зашпакляваць непатрэбную шчыліну, выраўняць шчарбіну!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Неизвестно
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Неизвестно
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Неизвестно
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Константин Муравьев
Константин Федоров: Забытый осколок
Забытый осколок
Константин Федоров
Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.