Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нечакана для мяне Іван Фядосавіч добра прыняў маю “лекцыю”. Больш за тое, ва ўнісон ён расказаў, як ня раз партызаны рабавалі яго сям’ю, у якой бацька і старэйшы сын былі ў Чырвонай Арміі, на фронце, а дома засталася “поўная печ” малечы.

– А яны, партызаны, – кажа мой субяседнік – усё ў нас забіралі – і прадукты, якія знойдуць, і адзеньне. І нават білі маці, калі тая не аддавала. І вось атрымлівалася, што ў дзень бойся немцаў, а ўначы – партызанаў. Не паважаю я з тых пор гэтых “ваякаў” і рады, што і вы ацэньваеце іх аб’ектыўна, па заслугах.

Невядома, што ў гэтай галаве робіцца, падумаў я адносна гэтага І. Ф. То ён Сталіна абвяшчае найвялікшым палкаводцам, “большым за Кутузава”, то ён Жукава бэсьціць як “унтэра Прышыбеева і дэспата”.

І. Ф. зноў спадабалася, калі я імкненьні шматлікіх Жукавых захапіць, напрыклад, любой цаною тую ці іншую высотку назваў кар’ерызмам. “Што ім значылі сотні і тысячы салдацкіх жыцьцяў? – казаў я. – Ім важна было пачапіць хутчэй чарговы ордэн на гімнасьцёрку ці чарговую зорку на пагоны”.

Карынфар не вярнулі.

14 чэрвеня 1986 году. З дому я захапіў з сабою сярод іншай літаратуры і кнігу Анатоля Сьмірнова. “Франц Савіч. З гісторыі беларуска-польскіх рэвалюцыйных сувязей 30-40-х гадоў ХІХ стагоддзя”. Яна была выдадзеная ў 1961 годзе тагачасным “Дзяржвыдам БССР” (цяпер выдавецтва “Беларусь”), калі там ужо працаваў я. Мне нават рэдактар кнігі Майсей Навумавіч Фельгін прэзентаваў “чыстыя лісты” яе, але ж, на жаль, ня поўны камплект.

Таму гэтую кнігу цяпер я вымушаны быў узяць праз Бібліятэку Дому кнігі ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (Ба 71177). Аднак і яна аказалася “некамплектнай”: у ёй адсутнічаюць старонкі 151-162! Вельмі шкада, што разам з гэтымі старонкамі зьнікла сямнаццаць спасылак на крыніцы і каментары. Канец кнігі тут ужо ўключае толькі спасылкі-каментары 18-76 (стар. 163-171).

Карынфар не вярнулі!

17 чэрвеня 1986 году. Учора “ціхенька” пахавалі Станіслава Антонавіча Пілатовіча. У газетах літаральна нічога няма – ні афіцыйнага некралогу, ні некралогу ад “групы таварышаў”, ні нават паведамленьня аб яго сьмерці ў “Вячэрнім Менску” ці спачуваньня сваякам і блізкім, як гэта практыкуецца заўсёды ў адносінах да “ўсякага сьмертнага”. Праўда, пахавалі ўсё-такі на “Маскоўскіх” могілках, кажуць, недзе ўбаку.

Перад сьмерцю прытомнасьць да яго вярнулася. Убачыўшы вакол сябе белыя халаты, ён, як мог, даў зразумець, каб яго не ратавалі.

Вось так канчаецца зямная слава!..

Карынфар не вярнулі!

18 чэрвеня 1986 году. Сустрэча з Лёнем (Дранько-Майсюк – рэд.). Пакрыўдзіўся, што ня ведаў раней пра мой гэты бальнічны сезон. Я сказаў, што сьпецыяльна трымаю “у сакрэце” гэта, каб не турбаваць нікога. Гэтая думка выклікала ў яго пытаньне, ці ня буду віншаваць Васіля Быкава з днём нараджэньня.

– Ня буду, – адказваю. – Думаю, што гэта магло б кім-небудзь разглядацца як мая нясьціпласьць, навязьлівасьць.

– Тады ён павінен бы памятаць пра вашыя дні нараджэньня, – выпаліў мілы Лёня…

Я перавярнуў гэтую далікатную мне пласьцінку. Пагаварылі пра выдавецкія справы, уключна пра Лёнеў зборнік і сельгаспавіннасьць.

Над зборнікам трымціць усё яшчэ Вадзім (Спрынчан – рэд.). Пад прымусам Рыгора (Барадуліна – рэд.) ён, нарэшце, падпісаў яго ў набор. Але пабег да М.Кусянкова і там заявіў, што, калі не падпіша ён, тады трэба лічыць і яго, Вадзімаў, подпіс неправадзейным.

Што датычыцца сельгаспавіннасьці, дык яе афіцыйна, паводле прапановы А. Бутэвіча, увялі ў сацыялістычныя абавязацельствы. Адгэтуль вынікі кожнага супрацоўніка будуць падводзіць у залежнасьці з удзелам у сельгаспрацы.

Карынфар не вярнулі!

20 чэрвеня 1986 году. Сёньня выпісаўся “член калегіі” – як ён сябе бясконца велічае – Іван Фядосавіч Аўрамчык. Разьвітваючыся са мною, сказаў:

– Дзякуй за нашыя дыскусіі. Дазвольце мне запісаць ваш тэлефон і, калі ласка, запішыце і мой.

Я зрабіў і тое, і тое. Бог з ім! Хоць ён і надакучыў мне сваёй савецкасьцю, “крышталёвай” камуністычнасьцю, самахвальствам і абвінавачаньнем мяне ў адсутнасьці “яго” ідэйных якасьцяў.

Сёньня адбылася і больш значная падзея – нікому з хворых не далі сустак. Прытым не кампенсавалі яго нічым і карынфар не вярнулі.

Апроч спасылак на Чарнобыль, “запусьцілі” апраўданьне: “Няма грошай!”

21 чэрвеня 1986 году. Сёньня Ірынка скончыла універсітэт! Дыпломную працу абараніла бліскуча. Камісія прызнала, што ўнесла цікавы ўклад у дасьледаваньні творчасьці Уладзіміра Караткевіча. Адзначылі добрую, вобразную мову яе. Вырашана адначасна рэкамендаваць яе працу да друку. Пасьля ўсяго гэтага кіраўнік дыпломнай працы Тацьцяна Шамякіна сказала Ірынцы, што будзе рэкамендаваць яе ў асьпірантуру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x