Неизвестно - Пясецки

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Пясецки» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пясецки: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пясецки»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пясецки — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пясецки», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне шчасціць на п’яніц — любяць мяне і я іх люблю. Няраз глыбо- ка задумваўся, чаму сярод п’яніц гэтак шмат добрых людзей: таварыскіх, зычлівых, шчырых, чулых на чужую бяду. Кажу такое пра п’яніц у вялі- кім маштабе, пра гэткіх расейскіх горкіх п’яніц. Можа яно таму, што каб стаць такім п’яніцам, чалавек павінен мець нейкія цяжэзныя перажыванні і збалелую душу. Гэта робіць яго спачувальным і адкрытым для іншых. Пераканаўся, што чалавек, які сам не бываў галодны, не зразумее га- лоднага. Які не цярпеў цяжкіх пакут і няшчасця, не зразумее бяды інша- га. Разуменне чужой нядолі ў людзей шчаслівых бывае зазвычай штуч­ным, хоць сам у гэта свята верыць. Найлепш зразумее злодзей злодзея, вулічная дзеўка — прастытутку, а чалавека няшчаснага — чалавек сам няшчасны.

Мы сядзелі ўтрох: Палкоўнік, Уладак і я. У мяне былі падрыхтаваны два камплекты фальшывых савецкіх дакументаў. Адзін цывільны і адзін вайско- вы: пасведчанне асобы і адпускны білет. На адпаведных бланках. Калі мы выпілі, я выняў з партаманета дакументы. Уладак, які меў прыгожы почырк, запоўніў іх паводле маіх указанняў.

— Ну, Палкоўнік, — сказаў я, — падмахні, як камісар, чырвоным чарт- лам.

— Давай.

З вялікай сур’ёзнасцю падпісаў дакументы ўласным, добра вядомым у Саветах, прозвішчам контррэвалюцыянера. Пасля распісаўся, як сакратар, таксама сваім прозвішчам. Уладак падпісаў дакументы хімічным алоўкам (савецкая мода).

— Клёва — сказаў Палкоўнік, разглядаючы бланкі. — Як Расея вялікая і шырокая. вузкая, тонкая і глыбокая. худая, дурная і высокая, такіх «жалез- ных» дакументаў не знойдзецца. Абмыем на шчасце.

Мы пілі далей, на развітанне, бо сёння ўвечары я павінен быў выйсці ў дарогу. Спявалі «Інтэрнацыянал», перакручаны з адпаведнай расейцам злой вастрынёй:

Паўстань, пракляты люд зямлі!

Саветы сёння правялі З адным катлом на ўсіх іспыт,

А ў тым катлеадзін капыт...

Уладак дзеля жарту праспяваў іншую, ужо тутэйшую пераробку таго ж «Інтэрнацыянала», мякчэйшую, але не меней дасціпную:

Уставай, паедзем па салому,

Валы галодныя стаяць.

Снядання нам не дачакацца,

Сырыя дровы не гараць.

Развітваліся мы позна ўвечары. Палкоўнік і Уладак расчуліліся. Уладак, п’яны, сціскаў мне далонь і ўсё крычаў штосьці бессэнсоўнае. Палкоў- нік роў:

— Раманік, памятай, халера: усё, што на дарозе — вораг. Ну, давай напры- канцы. нашу, партызанскую. Згадаем даўніну.

Збіраемся, браты, рыхтуем зброю,

Шыхтуемся да бою на зары,

І там, дзе камісары пад гарою,

Мы сцяг зялёны ўздымем на гары...

Палкоўнік правёў мяне на вуліцу.

— Ромку! — крычаў стары ваяка. — Памятай. Яны не пашкадуюць. У іх сэрцаў няма. І-дэ-я-лі-сты-ы. Толькі моцнага баяцца. слабога заду- шаць. За ідэю маці роднай вантробы павыпорваюць. І ты не шкадуй. Глядзі.

Голас у яго, ускудлачанага, узбуджанага гарэлкай, быў нізкі, глухі і магут- ны, як іерыхонская труба.

Вёска Воўкаўшчына, 21 жніўня 1922 г.

Я ў Воўкаўшчыне. Спыніўся ў сям’і Каліноўскіх. Гэта згалелая да ўзроў- ню сялян шляхта, але жывуць на троху шырэйшую нагу, чым звычайныя сяляне. Прывёз для іх ліст ад стрыечнага брата з Вільні, майго сябра. Прынялі мяне добразычліва. Адпачываю тут душой і целам. Цішыня, спакой.

Выехаўшы з Баранавіч, адведаў у Лідзе свайго даўняга сябра, Яна Сноў- скага, чыгуначнага электратэхніка. Быў і ў яго брата Уладка. Правёў час у іх весела і паабяцаў прыехаць наступным разам на даўжэй. Паеду абавязкова, калі пашчасціць вярнуцца «адтуль». З Ліды падаўся ў Вільню, адмыслова з той мэтай, каб атрымаць ліст для спадарыні Ядвігі ад Кароля Фарбы. Сустрэў мяне з манерным захапленнем. Замітусіўся па пакоі.

— Можа, папяроску, гарбаткі?

— Дзякуй. Наеты, а папяроскі куру свае, — адказаў яму.

З прыкрасцю зірнуў на мяне. У яго ўсё такое далікатнае, акругленае, пры- лізанае: папяроскі, гарбатка.

— Што пан раіць купіць для Ядзюні?

— Хлеба, сала, цукру, мяса.

— Як гэта?

— А вось так. Калі вернецца, дык патрэбна будзе з дзіцем, пасля галод- ных гадоў, добра ад’есціся.

Даў мне пакет, дзе былі крамніна на сукенку, дзве кофты і яшчэ штосьці. Адначасова паднёс мне заклеены ліст. Развітваючыся і выходзячы, я пакі- нуў ліст на стале.

— А лісточак, дабрадзею?

— Які лісточак?

— Ядзюні.

Прынёс мне ліст.

— Укінь, пан, сам у паштовую скрынку, — адказаў яму. — Я заклееных лістоў не бяру.

— Вінаваты! Думаў.

— Усе думаюць, нават каровы. Я не пошта. Перадаю лісты з ветлівасці і з-за спагады, таму хачу ведаць, што пішацца ў лісце. Маю на тое падставы. Не давярае мне пан — можна не пісаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пясецки»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пясецки» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пясецки»

Обсуждение, отзывы о книге «Пясецки» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x