Неизвестно - Пясецки

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Пясецки» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пясецки: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пясецки»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пясецки — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пясецки», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сёння прадаў выламаныя з бранзалета дыяменты. Атрымаў за іх 270 да- ляраў. Дыяменты напраўду былі «чыстай вады» і сапраўды пацягнулі больш за 3 караты. Замовіў дарагія і зручныя боты, якія сядзяць на нагах быццам улітыя. Гэта для мяне важная рэч — з ног я жыву. як воўк. Купіў выдатны рэвальвер-парабелум, да яго 6 запасных магазінаў і 100 патронаў. Вельмі люблю рэвальверы гэтай сістэмы. Пры беражлівым карыстанні яны надзей- ная зброя. А як зручна кладзецца ў далонь і з якой хуткасцю можна страляць і перазараджаць абоймы! Цудоўны «капыт». Дакладней: не капыт, а жаночая ножка. Апрача таго, купіў добры компас фірмы Бэзард. Вельмі зручны. Мае далікатную фасфарыстычную стрэлку і выразныя дзяленні. У дарозе яго можна павесіць на грудзі і мець вольнымі рукі.

Сёння быў я ў Кароля Фарбы (мужа Ядвігі Двалінскай) і аддаў яму ліст ад жонкі. Спадарыня Ядвіга дала мне ліст незаклееным. «Хай пан пра- чытае», — сказала мне. Я прачытаў. Хтосьці здзівіцца, што можна чытаць чужыя лісты, але тут іншая рэч: на выпадак правалу мне трэба ведаць, што я маю пры сабе.

Фарба толькі похапкам прабег вачамі ліст, напісаны добра вядомым яму почыркам.

Менск, 9 жніўня 1922 г.

Каханы Каролю!

Чаму так даўно ты не пішаш? Знаёмыя часта атрымліваюць лісты з Польшчы праз Рэпатрыяцыйную Камісію і праз рэамігрантаў, а ты нічога не пісаў. Становішча наша вельмі цяжкае. Тата ледзь-ледзь сабе на кавалак хлеба зарабляе, а тут яшчэ я з Андзяй... Андзя мае ўжо 5 годзікаў, а выгля- дае на 3. Гэта таму, што дрэнна харчуецца. Не хапае нам самых неабходных рэчаў, не кажу ўжо пра хлеб. Ты, можа, гэтага не разумееш? Дапамагаюць нам трохі матуліны сваякі з вёскі.

Як найхутчэй паклапаціся пра наш выезд у Польшчу. Гэтулькі знаёмых ужо выехала, а мы ўсё чакаем.

Дзякуй за фотаздымак. Пішы, што ты надумаеш? Прывітанне ад таты, матулі і Андзі. Моцна цалую Цябе.

Ядзя.

— Як яна выглядае? — спытаў мяне Кароль.

Гэта пытанне не пра здароўе, а толькі пра выгляд жонкі, нагадала мне словы пана Юзафа: «...проста пра сваю ўласнасць нагадвае. Як пра карову або казу». Таму я адказаў:

— Выдатна! Цудоўна! Упершыню ў жыцці бачыў такую красуню! Калі прыедзе ў Вільню і добра апранецца, дык усіх вільнянак зацьміць прыгажо- сцю.

Задаволеная ўсмешка загуляла на ягоных вуснах:

— А я. цешуся. радуюся. — муркатаў, ледзь не аблізваючыся.

Ні здароўем дачкі і іх матэрыяльным становішчам не пацікавіўся. «Добры з цябе гусак!» — падумаў я. Кароль пажадаў абавязкова пайсці са мной у рэстаран — пачаставаць за паслугу. Я адгаварыўся. Настойваў. Я сказаў: «Ужо і так пад градусам, а калі яшчэ дадам, дык магу каму-небудзь гарбуз бутэль- кай раскроіць!» Усё ж на развітанне я паабяцаў яму перад ходкай за мяжу зайсці па ліст.

Дзіўная рэч: як некалькі трапных слоў могуць вычарпальна ахарактары- заваць чалавека. Гэта пра Юзафавы словы. Здавалася мне, што Фарба хво- сцікам менціць. Нагадваў мне выпешчанага хатняга сабачку. Упэўненага ў доме, пры гаспадары, але хай толькі апынецца адзін па-за сценамі, хай пачуе паблізу ваўка, задрыжыць, запішчыць, хвост падтуліць: ратуйце!

Шкада спадарыні Ядвігі!.. А можа менавіта гэта ёй патрэбна?

Баранавічы, 17 жніўня 1922 г.

Я спыніўся не ў гатэлі, як звычайна гэта рабіў, а ва Уладка Каліса. Гэта мой сябар. Запрасіў мяне да сябе. Не ведаю, ці доўга ў яго буду жыць, бо не люблю быць звязаны. Але што нам будзе разам весела, гэта факт. А калі што не па мне, дык рэчы ў шкарпэтку, пашпарт, на фурманку — і зноў у гатэль.

Увечары прыйшоў Палкоўнік. Уласна кажучы, ён аніякі не палкоўнік, быў некалі капітанам у царскім войску. Капітанам, зрэшты, таксама стаў выпад- кова, бо ледзь скончыў у 1915 г. скарочаны курс афіцэрскай школы, а капітана атрымаў за заслугі на фронце. Потым у адным з «белых» войскаў, што ваявала супраць чырвоных, быў ці то палкоўнікам, ці толькі выконваў абавязкі пал- коўніка. З гэтай прычыны мы яго так і звалі.

Чалавек гэта вельмі цікавы, добры, зычлівы, толькі страшэнны антысе- міт і п’янтос, якіх мала ў жыцці, хоць закладальшчыкаў за гальштук бачыў шмат.

Людзі — як кнігі: адна хораша пераплеценая, на добрай паперы, а пус­тая... Чалавек таксама быццам і прыгожа апрануты, і з добрымі манерамі, але з такой пацярухай у лабаціне, што ніводнай самастойнай думкі. Іншая кніга марная, старая, мятая, без вокладак, а праменіцца, нібы сонца, толькі што не кожны гэта разумее і бачыць. Кожная такая новая кніга — новае жыццё, арыгінальныя думкі, учынкі, пачуцці. Кожны новы чалавек, калі цікавы, дык быццам тая кніга, кніга рэальнага жыцця, запісаная на твары, вачах, рухах, гаворцы, нават маўленні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пясецки»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пясецки» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пясецки»

Обсуждение, отзывы о книге «Пясецки» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x