80
Ці варта казаць, што зноў з’явіўся Імартал? Гэтым разам - энергічны, актыўны. Насуперак маім песімістычным пратэстам, спасылаючыся на статус апекуна, ён вырашыў падправіць маё здароўе. Напачатку зашыў рэгулятар тэмпературы цела. Цяпер мая нармальная тэмпература - трыццадь тры градусы Цэльсія. Прымусіў адмовіцца ад інсуліну і ўвесь час шпігуе. э. дэгідраапіандрастэронам сульфату. Кажа, што гэта павінна падоўжыць жыццё. Не дужа веру, асабліва пасля паведамлення, што памяншэнне колькасці анкалагічных захворванняў на восемдзесят прадэнтаў падняло сярэднюю прадягласць жыцця толькі на два гады, дабаўленыя да старасці. Любіць пажартавадь: “Я хачу, Павел Андрэевіч, давесці вас да такога стану, каб не сорамна было ў музеі мадам Цюсо выставіць!”
А заўчора - ашаламіў. Падышоў, паглядзеў нязвыкла калючымі вачыма, напэўна ж, задзейнічаў свае гіпнатычныя здольнасці і сказаў:
- Дзядуля Павел! Не хаделася б вас засмучадь, але вашая жыццёвая аповесць амаль скончылася. Аднак я не жадяю, проста не выношу лагічнага і бліскучага завяршэння, таму хадеў бы зрабідь вам прэзент, падобны да таго пеўніка-флюгера з ацынкаванай бляхі, якога ў вашым чубатым і караткаштанным дзяцінстве моцны вецер скінуў пад ногі з новабудоўлі. Вы не аданілі свайго шчасця: жалезны стрыжань, на якім стаяў флюгер, мог прабіць вам галаву, а замест гэтага пеўнік, што здаваўся такім жадяным і недасяжным, лёг каля ног. І быў вашым першым жыццёвым расчараваннем: металічная завусеніца ацынкоўкі падрала вам скуру безыменнага пальца.
Я не стаў дапытвацца ў Імартала, адкуль ён ведае і навошта пераказвае ўражанні майго дзяцінства. А ён прадягваў:
- Мая прапанова ніяк не ўкладзецца ў тэкст, і без гэтага цяжкаўразумелы, і ўсё ж. Гэта ген, якога пазбаўлена чалавецтва. Вы ўжо навучыліся вырабляць караблі з матэрыялаў, лягчэйшых за паветра, вырошчваеце патрэбную вам гародніну ў марской вадзе, пачалі здабываць сыравіну з бяздонных нетраў космасу, прымяняеце цэзіевыя бомбы і рубідыевыя гранаты. Тое, што я дару, - формула бяссмерця, на парозе пазнання якога вы стаіде. Вам неабходна змясцідь яго ў чацвёртую храмасому замест гена, які цяпер там знаходзіцца. Гэта дазволіць клеткам дзяліцца не сорак-пяцьдзесят разоў, як зараз, а, скажам, чатырыста-пяцьсот. Працягласць вашага жыцця будзе як у біблейскіх людзей.
Ёсць тры хвіліны на тое, каб перапісаць формулу ці запомніць яе. Сучасныя тэхнахімікі рэалізуюць яе за пару гадоў. Аднак любая недакладнасць прытармозіць рух чалавека да Бога. Асабіста табе карысці ад яе не будзе. Старайся, Пашка, старайся.
Імартал даволі нядбайна шпурнуў перада мной лісток, на якім упоперак фармата з кананічнай выразнасцю высвецілася ладініда літар і арабіка лічбаў двухміліметровай таўшчыні.
Шчыра кажучы, мне, выхаванаму атэістам, было ўсё роўна, што здарыцца з чалавецтвам пасля маёй смерці. Там, па тую лінію, мяне чакалі ўсе мае блізкія людзі, а тут - толькі бессмяротны Імартал.
Ён, відадь, даў нейкі псіхічны імпульс, бо я спехам наладзіў лінзы і пачаў перапісваць формулу. Але звычайныя хімічныя элементы (цэ-аш ды цэ-аш) так часта паўтараліся, што няма ўпэўненасці, што ўсё зроблена правільна. Да таго ж напрыканцы тэкст пачаў расплывацца, лініі літар і лічбаў станчэлі і зніклі - нешта давялося дапісваць па памяці.
Тым не менш, я ўпэўнены, што гэта амаль што тое. А мне ўсё роўна. Затое я ведаю, што Імартал - Д’ябал, бо чую кліч Госпада. Ён ніколі не прыходзіць, ён кліча. Мне дрэнна, вельмі дрэнна. Часцяком здаецца, што я адлятаю ў неба. Гэта спачатку - у неба, потым вышэй, яшчэ вышэй. Бясконца высока. Я бачу ЎСЁ. І тым не менш зноў узлятаю вышэй і вышэй. Гэта сны, бо пакуль што ўсё мінае, і я вяртаюся, каб чакадь Смерць.
Не буду больш пісаць. Я зрабіў тое, што мне наканавана.
95
Р. S. Павінен прызнадца, што ўсё папярэдняе, за выняткам злёгку падпраўленага толькі што, напісана (або, як цяпер кажуць - “нашпігавана”) гадоў пятнаццаць таму. Цяпер ніхто нічога не піша і не набірае - інфармацыя састаўляецца з гатовых сэнсавых блокаў, якія трэба ўпарадкавадь і злёгку адкарэктавадь.
Сёння на двары сем тысяч трыццаць трэці год. Зрэшты, расце лік прыхільнікаў вяртання хрысціянскага летазлічэння. Наспявае бунт, які пазбівае няўчас высунутыя галовы. Нешта сімптаматычнае адбываецца ў Афрыцы.
Легалізаваныя наркотыкі па трэці ўзровень уключна. Зноў дазволены “сінем”. Гэта патрабаванне ААН, аднак не ўсе дзяржавы яму падпарадкоўваюцца: адны яго змякчаюць, другія - робяць больш жорсткімі.
Читать дальше