Салаўёў даўно з падазрэннем паглядаў на спадарожнікаў у тралейбусе і нават на касірак у магазіне. А звычайнае пытанне на вуліцы абуджала ў ім дыяпазон пачуццяў ад здранцвелай разгубленасці да нястрымнага шаленства. Жыццёвыя абставіны садзейнічалі падазронасці Мікалая Канстанцінавіча, хоць розум яго не хадеў страдіць раўнавагу і прыдумляў нейкія лагічныя тлумачэнні. Хамства ў натоўпе вялікага горада, уладальнік “наварочанай” машыны, які з упэўненасцю гаспадара жыцця абпырскаў адзінокага самотнага чалавека, шумныя кампаніі агрэсіўнай моладзі. І дома тое ж: брудны пад’езд, што сумяшчаў функдыі прыбіральні і распівачнай, столь, аблепленая гарэлымі запалкамі, урэшце - замок уласнай кватэры, які нейкі вырадак заляпіў жуйкай .
Салаўёў апошнім часам не заходзіў у кватэру, уважліва не паглядзеўшы на вокны з вуліцы. Сярод ночы, каб супакоіць нервы, мог узяць малаток і праверыць: ці не стаіўся хто на кухні, у ваннай, у кладоўцы, на балконе і нават у шафе. Выпадковы гук ці то ад суседзяў, ці то на пляцоўцы, нават з вуліцы ці невядома адкуль успышкай маланкі прымушаў напінадца нервы.
Часам Мікалай Канстанцінавіч праяўляў рашучасць. Ён браў паперу і пісаў чарговую заяву, бо спадзяваўся, што тыя, да каго ён звяртаецца, абавязаны не толькі абаранідь, але і супакоіць яго.
У Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі ЗАЯВА.
Паведамляю Вам, што мной цікавіцца міжнародная шпіёнская. арганізацыія. Са мной разліаўляюць на рускай мове, а паміж сабой - на нямецкай, здаецца. Мэты мне невядомыія.
Дадатковыія звесткі аб сабе: дзед, Трыфанчук Дзям’ян Аляксеевіч, быў рэпрэсіраваны ў 1939 годзе, пазней рэабілітаваны. Цётка, Трыфанчук Аксана Дзям’янаўна, пражывае ў Герм.аніі. Сувязей не падтрыімліваю.
Сёння не стрываў, даў аднаму ў морду - зацягнулі ў РАУС, выпісалі штраф і прыім.усілі прасіць прабачэння. А ў яго - толькі дакумент паглядзелі і сказалі “прэтэнзій не маю” напісаць. Хоць відавочна, што ён наняты, бо прапанаваў мне пераехаць у Герм.анію на м,есца пастаяннага жыхарства.
Усё, закругляюся, каб не адцягваць Вашу ўвагу ад больш сур’ёзных спраў.
З павагай Салаўёў М. К.,
вул. Чапаева, д. 23, кв. 89
ГПАП №143 - ПЕРШАМ АЙСКІ РАУС
Старшы лейтэнант Нікіценка наведаўся да Мікалая Канстанцінавіча не пра лёс талдычыць: з сабою ён меў прадпісанне на адміністрацыйнае затрыманне і судова-медыцынскую экспертызу. Справа ў тым, што тыдзень таму грамадзянін Салаўёў парваў плашч грамадзяніну Германіі Іосіфу Штукеру і растлумачыў свой учынак тым, што Штукер арганізаваў “праследяванне з нявызначанымі мэтамі”, хоць, згодна з прызнаннем Салаўёва М. К., асабіста ён са Штукерам незнаёмы. Інцыдэнт, здаецца, удалося замяць, аднак Штукер прама з РАУС адправіўся ў пасольства. І цяпер не адно крэсла магло захістадца. Да таго ж Жырноў паказаў пальцам у столь і сказаў, што званілі з патаемнай установы, цікавіліся Салаўёвым.
Гасцей гаспадар сустрэў, трымаючы ў правай руцэ цяслярскую сякерку, якую набыў учора, і з якой пакуль нават не зняў прамасленую паперу. Зрэшты, сякерка была адразу ж адкладзена на трумо, а Мікалай Канстанцінавіч папрасіў крыху пачакаць, бо ў момант затрымання пісаў ліст на самы верх, у якім скардзіўся на “непаваротлівасць ніжэйшых структур” і прасіў дапамагчы разабрадца разабрацца.
З дазволу псіхіятра, які прыйшоў разам з участковым, Салаўёву далі магчымасць дапісаць кляўзу. Пазней яе далучылі да справы, хоць участковы Нікіценка ў апошнім абзацы згадваўся як “галавадяп і разява”.
У апорным пункце №143 капітан Жырноў, як толькі ўбачыў Мікалая Канстанцінавіча, грукнуў кулаком, аж каляндар на стале падскочыў, і зароў: “Ну, не хутка ўбачымся, аматар разборак! Дзялянку не абяцаю, але ў камеры папрэеш.”
А маёр Слабадзін з Першамайскага РАУС зайшоўся смехам і толькі рукой махнуў: “На Бехцерава, на Бехцерава! Гэта іхні кліент.”
Галоўнаму ўрачу Псіхан^еўралагічнага дыспансэра ад хворага Салаўёва М. К.
ЗАЯВА.
Звяртаюся да Вас, бо нікуды больш звярнуцца не маю м.агчыім.асці - м.ой цяперашні статус не дазваляе. Гадзінай раней да нашага корпуса пад’ехал.а м.ашына, здаецца, “Вольва”, з яе выйшлі два чалавекі, якіх я праз нейкі час бачыў у нашыім стацыіянары. Яны быццам бы прыйшлі па сваёй справе, але я адчуваю, што ім хацелася пераканацца ў тыім, што я знаходжуся на лячэнні.
Прашу выпісаць мяне і хадайнічаць перад сакрэтныімі службамі пра наладжванне пастаяннага нагляду за мной і тыімі, хто мяне праследуе. Згодны стаць прынадай, каб выіявіць ІСЦІНУ.
Читать дальше