Неизвестно - Мама
Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Мама» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Мама
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Мама: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мама»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Мама — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мама», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— А чаму ты не выйшла за дзядзьку Валодзю?
— Ну, ён маўчун у маладосці быў. З ім было сумна. Калі б быў такі, як цяпер, — вядома, выйшла б.
I сёння я дакладна не ведаю, ці праўду яна казала тады. Але і пазней дзядзька Валодзя, ужо жанаты чалавек і галоўны механік цэха, трымаў над мамай сакрэтнае шэфства. Дагэтуль у мяне дома стаіць збіты ім маленькі зэдлічак - адмыслова для мяне. Калі мае шматлікія стрыечныя браты збіраліся ў нас, была бойка за права сядзець на ім. Мама і бабця раздымалі нас:
— Саша, аддай зэдлічак Вову (Віцю, Юрку, Толіку)! Яшчэ насядзішся.
Дзе ім было зразумець гэту дзіцячую рэўнасць уласніка, які імкнецца
зацвердзіцца ў сваіх правах менавіта цяпер - на вачах у гаманлівых стрыечных братоў, што выхопліваюць такую каштоўную “рухомасць”!..
Галоўным святам майго дзяцінства была першамайская дэманстрацыя. Зранку мама будзіла мяне, і мы ішлі на фабрыку. Там выбудоўвалася калона: наперадзе кіраўніцтва “тытунёўкі” на чале са страшэнна падобным ці да Хрушчова, ці да Чэрчыля Сяргеевым, потым - цэхі. Мамчын цэх, вечны пераможца, ішоў першым. Мама свяцілася, і ўсе вакол свяціліся бясконцай радасцю. Г еліем надзімаліся велізарныя, як мне тады здавалася, каляровыя шары. Іх прывязвалі на тонкія галінкі з маладзенькімі лісточкамі, а калі вясна была ранняй - то кветкамі чаромхі. Г раў акардэон, цётачка Ліда Бутрымовіч і цётачка Вера Кардабнёва ўсміхаліся, дзядзька Валодзя Сягоднік паліў цыгарэту. Павел Пятровіч Сяргееў абарочваўся:
— Валя, у цябе парадак? Тады пайшлі.
І калона рухалася наперад, з шарамі, кветкамі і транспарантамі. Кветкі былі з прыгожай папяроснай паперы, велізарныя, тэатральна цудоўныя. Іх пялёсткі накручвалі на алоўкі, каб надаць ім дадатковую кудлатасць. Я прыносіў часам некалькі такіх у школу.
Калона “тытуннікаў” праходзіла праз Стары мост, паварочвала на вуліцу Парыжскай Камуны, адтуль - праз Сацыялістычную - на Ажэшкі, паўз галоўны ў маім жыцці кінатэатр - “Чырвоная Зорка”. На Савецкай вуліцы ўтвараўся затор: калоны прадпрыемстваў і навучальных устаноў выбудоўваліся ў чаргу адпаведна месцам у сацспаборніцтве. “Тытунёўка” прыносіла вялікія грошы дзяржаве, але яна была “шкодным” прадпрыемствам, таму наперад яе не прапускалі. Мы стаялі ў заторы гадзіну, другую, вясёлыя і шчаслівыя. Мама смяялася і жартавала. Яна была яшчэ маладой - каля пяцідзесяці гадоў. Усё было наперадзе. Ці здавалася, што было наперадзе.
...Я не памятаю, калі пайшоў у адстаўку Сяргееў і на фабрыку прызначылі новага дырэктара - Ігара Іосіфавіча Багдановіча. Ён быў чалавекам з вышэйшай адукацыяй - старым бездыпломным сяргееўскім “кадрам” не дужа давяраў. І калі пры Сяргееве мама - старшы майстар цэха - была яго паўнаўладнай гаспадыняй, то Багдановіч яе адсунуў. Пасада начальніка цэха, якая патрабавала адукацыі, і таму доўга вакантная пры Сяргееве, была запоўнена. Г эта было зразумела: маме даўно ўжо споўнілася 50 гадоў, а для жанчын-”тытунніц” гэта пенсійны ўзрост. Мама пабурчэла, але пайшла да Багдановіча і папрасіла яго даць ёй дапрацаваць, пакуль я не скончу школу і ўніверсітэт. Да гонару Ігара Іосіфавіча, ён не стаў помсціць маме, якая пераўтварылася ў лідара кухоннай апазіцыі, хоць ікаць яму, калі яна з сяброўкамі перабірала косці новага дырэктара, даводзілася, верагодна, не раз. Маму пакінулі, але перавялі ў тытунёвы, а потым у тарны цэх. Гэта было паніжэнне. Але выхаду не было: ці гонар, ці заробак. Выбіраць не даводзілася.
За ўсё сваё працоўнае жыццё - а “тытунёўцы” мама аддала больш за 35 гадоў - Валянціна Іосіфаўна Фядута зарабіла тры тысячы савецкіх рублёў. Менавіта гэтулькі яна здолела адкласці на ашчадкніжцы. Гэта лічба валодала нейкай сакральнасцю. Сама мама казала так:
— Тры тысячы. Тысяча табе на вучобу, тысяча на вяселле, тысячу мне на пахаванне.
Ні на вяселле маё, ні на мамчына пахаванне гэтыя грошы марнаваць так і не прыйшлося. Грошы скончыліся пры маміным жыцці і яшчэ да майго вяселля. Гэта значыць, намінальна яны яшчэ былі, але фактычна гэтая драбяза грашыма ўжо не была.
Гайдараўскія рэформы, якія пылінкай уцягнулі ў сябе суверэнную Беларусь, маму разарылі, але яна гэтага не зразумела. Выдаткаваўшы тысячу на тое, каб студэнт Аляксандр Фядута не адчуваў дэфіцыту сродкаў падчас вучобы, яна трымалася за рэшткі рахунку на сваёй ашчадкніжцы з той зацятасцю, з якой тапелец хапаецца за трэснутае, але яшчэ не цалкам садзьмутае выратавальнае кола. На ўсе мае заклікі прыватызаваць нашу гарадзенскую “палутарку” мама адказвала катэгарычнай адмовай. Зламала яе раніца 7 студзеня 1992 года, калі я выпраўляў яе з Мінска на радзіму. Я павінен быў ехаць у Рэчыцу на нейкі педагагічны семінар, таму мама, якая сустрэла Новы год у мяне, у няўрочны дзень памкнулася ў Г ародню. Мы стаялі каля аўтобуса, спрачаліся, як раптам кіроўца зрабіў гучней радыё. І мы пачулі, што аднапакаёвая кватэра ў Маскве прададзена за астранамічную па тых часах суму - дваццаць тысяч даляраў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Мама»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мама» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Мама» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.