Неизвестно - Мама

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Мама» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мама: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мама»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мама — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мама», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Напісаў: не.

— Гэта няправільна. Мяне вывезлі ў Нямеччыну.

— Якая розніца?

Розніца была істотная. Я яе пакуль не адчуваў, але мама ўжо ведала, што да чаго. Але пра гэта пазней.

Яе вывозілі двойчы. Яна была старэйшай дачкой. Бацька, мой дзед, загінуў без вестак. Магчыма, яго дагнала шалёная смерць ад аскепка нямецкай бомбы, хоць мой стрыены брат, сын дзядзькі Толі, таксама Аляксандр, і сцвярджаў, быццам дзед Юзік, карыстаючыся ваенным гармідарам, збег у Польшчу, далей ад Саветаў, завёў там новую сям'ю, пакінуўшы бабцю з пяццю дзецьмі, і жыў потым за мяжой калі не шчасліва, то, ва ўсякім разе, доўга. Тады мая мама заставалася адзінай апорай бабці.

У першы раз, уласна кажучы, маму вывезлі не ў Нямеччыну, а на заходнія землі Польшчы, аддадзеныя фольксдойчэ. Мама працавала там на нейкага баўэра. Дагэтуль не ведаю, ці было гэта прозвішча, ці проста нямецкае слова, якое пазначае гаспадара. Здарылася гэта ў 1942 годзе. Але гаспадар дрэнна ставіўся да яе, біў, карміў кепска - і мама, пятнаццацігадовая дзяўчынка, не вытрымаўшы ўсяго гэтага, проста сышла ад яго дахаты. Ішла пешшу, ехала на спадарожных. Пад Беластокам каля яе спыніўся грузавік з нямецкімі салдатамі. Афіцэр, які ехаў у кабіне побач з кіроўцам, пацікавіўся, куды ідзе фройляйн. Яна адказала, што дахаты. Ён выйшаў і прапанаваў заняць яго месца ў кабіне, а сам падняўся ў кузаў, да салдатні, якая нешта гергетала.

Так мама даехала да Г ародні. Дайшла да бабцінай хаты. Бабця спытала, што яна робіць тут, у Гародні. Адказ прымусіў яе збялець. Яна схапіла дачку за руку і, балазе, было ўжо цёмна, адвяла да сваёй сяброўкі, імя якой я так ніколі і не даведаўся. Мама казала пра яе як пра бабулю Сенькевічову.

Раніцай маму разбудзіў стук у вакно. Грукаў суседскі хлапчук:

— Валю, Валю! Там тваіх павялі!

“Тваіх павялі”. Куды? Гэта было зразумела. Маму прывезла карная каманда, якая прыехала ў горад. Бываюць і такія супадзенні. Вестка пра ўцёкі ад гаспадара дагнала яе і вось такім страшным стукам у шыбу папярэджвала пра небяспеку, якая пагражала маці, братам і сёстрам. Трэба было паспець.

Бабуля Сенькевічова жыла на далёкім канцы цяперашняй вуліцы Чырвонапартызанскай. Адлегласць невялікая, гарадзенцы ведаюць. Але калі мая, ужо шасцідзесяціпяцігадовая, мама распавяла мне гэтую гісторыю, я ўявіць сабе не змог, як яна здолела прабегчы яе - з такой хуткасцю за такі час. Хоць маю сям'ю пры мне ніхто і ніколі не “вадзіў” вось так - ні да сценкі, ні проста ў паліцэйскі пастарунак.

Маму дапытваў стары немец, які працаваў у камендатуры, здаецца. Гутарка была цалкам у духу сорак другога года: адразу пасля бітвы пад Масквой, але яшчэ да Сталінграда. Ды і наогул - да часу на “новых савецкіх” (гэта значыць былых польскіх) землях фашысты імкнуліся асабліва не лютаваць: партызан не было, а гэта значыць - і патрэбы ў татальным запалохванні.

— Чаму сышла ад гаспадара? - запытваў немец маму.

— Не карміў, біў.

— А калі карміць будзе - працаваць будзеш?

Што яна павінна была адказваць?

— Буду.

Яна прабыла з бабцяй яшчэ месяцаў восем. Потым, як гаворыць сямейнае падданне, яе зноў вывезлі - гэтым разам у Кёнігсберг, дзе яна і прабыла да пачатку наступу савецкіх войскаў на Ўсходнюю Прусію. А там гаспадыня - маладая ўдава забітага на ўсходнім фронце за паўгода да таго лейтэнанта - дала ёй трохі грошай, нейкія рэчы і дамаглася пропус­ку па нямецкай тэрыторыі. Дахаты. Ёй ужо ўсё было зразумела. І мама вярнулася ў Г ародню другі раз.

Як жывое пацверджанне гэтай гісторыі - захаваны ў мяне сподак з коркавага дрэва, які той самы лейтэнант прывёз з Афрыкі, дзе ён служыў да свайго апошняга паходу. І ўспаміны пра тое, як мама вазіла мяне ў Калінінград - ужо калі я скончыў сёмы клас. Яна паказала мне тады і месца, дзе стаяла хата, у якой яна жыла, і магілу Канта—дакладней, тое месца, дзе яна знаходзілася да пераносу. Я не разумеў, адкуль яна гэта ведае: ну, ведае — і ведае, была тут калісьці да мяне і без мяне. А калі? І чаму?..

Яна вярнулася дахаты пасля знаходжання ў лагеры для інтэрнаваных. Гэтая старонка яе жыцця мне практычна невядомая: мама ніколі пра яе не ўспамінала. Звычайна казала адразу пра 1946 год — калі, давучыўшыся апошні год у школе, паступіла працаваць на гарадзенскую “тытунёўку”.

З “тытунёўкай” гісторыя была дзіўная. Маму павінны былі туды ўзяць, як той казаў, па-любому: бо там працаваў дзед. Але і дзеда ўжо не было, і на фабрыцы забылі пра тыя часы, калі належала Шарашэўскім. На фабрыцы, ужо дзяржаўнай, працавалі новыя людзі. Дырэктарам яе ледзьве не з самага паваеннага часу быў Павел Пятровіч Сяргееў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мама»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мама» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Корен Зайлцкас - Мама, мама [litres]
Корен Зайлцкас
Корен Зайлцкас - Мама, мама
Корен Зайлцкас
Отзывы о книге «Мама»

Обсуждение, отзывы о книге «Мама» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x