• Пожаловаться

Мікола Гусоўскі: Песьня пра зубра

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гусоўскі: Песьня пра зубра» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1980, категория: Старинная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Гусоўскі Песьня пра зубра

Песьня пра зубра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Песьня пра зубра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Песьня пра зубра» (1521—1522) — паэма напісаная на класічнай лацінскай мове. Спачатку твор быў прысвечаны папу Льву X, у пазнейшым выданні (Кракаў, 1523) — каралеве Боне. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народу да з'яўлення паэмы «Пан Тадэуш» А. Міцкевіча. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін.

Мікола Гусоўскі: другие книги автора


Кто написал Песьня пра зубра? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Песьня пра зубра — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Песьня пра зубра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5

Шлях, мой чытач, быў намечаны загадзя намі.
Шлях у лясы, што хінуцца пад подыхам ветру,
На лугавіны расьцьвілыя, дзе на прывольлі
Мірна пасуцца зьвяры, карыстаючы з права.
Стойбішча дружна бароняць зубры, і старожа
Пільна глядзіць, каб у статку быў добры парадак.
Дужы зь нядужым уладай дзяліцца ня будзе,
Моц бо й дазнаньне — адны могуць даць панаваньне.
Ўсюды, у статку зубровым, загоне, дарозе,
Пэўне ж, адольвае ў бойцы сьмяротнай дужэйшы
І без трывогаў ні ймгненьня ў барох не мінае.
Смыль панаваньня злабу скрозь крывавую родзіць,
Кожны таму паядынак, а кончыцца сьмерцяй.
Той, хто слабога пабіў, дастае ўзнагароду,
Ну, а пабіты, калі не сканаў, невясёлы
Разам із жонкай са статку ідуць у выгнаньне.
Зубар, што статак пакінуў, адгэтуль баіцца
Нават рагаціны, ў статку ж заўжды быў спакойны.
Часам ня грэбуюць статкі й самотнікам-зубрам,
Гэткіх прыймаюць чароды блізу без замінкі.
Калі ж у бойцы лясной памірае сужонак,
Вернасьць сяброў нечаканая сьмерць парушае:
Ўдоваў выгнаных узноўкі у статак прыймаюць.
Княжы наказ, што бароніць і маці, і нашчадзь,
Множыць тым самым багацьце ды скарбы краіны.

6

Знае народ, што лясы нашы — скарб неацэнны,
Ён не зьмяняе яго нат на золата. Морам
Чэргі чужых караблёў па яго да нас цягнуць,
Дзівы вязуць нам багатых заморскіх тавараў.
Шчодрая вільгаць з прыродных у лесе жаролаў
Цёплым дажджом палівае ўраджайныя нівы,
Рэкі у сьвет спрытна лес наш сплаўляюць плытамі,
Што, як масты, заляглі паміж землямі княства.
Глебы багатыя працы цяжкое ня просяць,
Толькі ў жніво скрозь пярэсьцяцца жнеямі нівы, —
Статкі ў суценьню узьлесьсяў пасуцца на волі,
А у лугох — табуны скакуноў хутканогіх.
Дар нашых ніваў, лясоў прадаем мы за мора
Іншым краём і, няхай мы раўня па багацьці,
Цэнім заморскае менш, чымся родныя пушчы.
Княства Вялікае нашае — край дабрадзейны,
Больш, чым красу ў сваім моры зялёным хавае.
Ён — і складніца жывіцы й смалы карабельнай,
Скуркаў куніцы, і мёду, і воску й дзічыны.
Так што чужынцы-купцы трасянуць калітою
Могуць цяжкой, не скупіцца на торжышчах нашых.
Знойдуць усё: і сасну карабельную й дубу
Стырты й драніцу на дахі чужым багацеям
Тамка, дзе лесу няма. Нашы пушчы на дзіва
Борзда растуць. Не знайсьці гэткіх волатаў-соснаў
Пэўне нідзе. Шчодра нас надарыла прырода!
Водараць пахамі краскаў лясныя узьлесьсі —
Месца ўлюбёнае вёскаў на гульні ды йгрышчы,
Бортнікі нашыя дзюплі дзяўбуць у камлішчах
Дрэваў старых і ўжо маюць вульлі неўзабаве.
Вёснамі — птушкі лясной не палічыш у пушчы,
Б'юць яе стрэламі ў нас, а часамі й мушкетам
Тых пявуноў, аб якіх яшчэ Пліні нам піша,
Ў пушчы бязь ліку. У нас тут іх клічуць глушцамі.
Птушка важкая, вагою гуся перавысіць,
Пах асаблівы глушцоваму мясу ўласьцівы.
Большай уцехі нямаш, чымся бачыць, як певень,
Трапна падбіты, падскочыць… і падае долу!
Зь цягі нясе паляўнічы дзьве нібы здабычы:
Страву для цела, адлі і спажыву для духу.
Дзе ні паткнешся — майструюць ці сеткі, ці пасткі:
Гэтай ня зловіш — у гэную трапіць дзічына.
Лесу закон скрозь адзін для здабытчыка-лоўцы!
Гэткім прырода наш край надарыла багацьцем,
Што лішкі тутка даюць нам свабоду здабычы:
Ёсьць у ашчадных удосьць і птушыны і зьвера,
Процьма марнуецца. Бачыў я сам нерастоўі
Поўныя дохлае рыбы, што сетку мінула.
Горш із даглядам: дзічэюць сады год па годзе,
Збожжа ня родзіць на нівах, нязжатых улетку…
Наша айчына — краіна загадкаў і дзіваў!
Можа так Бог загадаў, каб усё было вольна,
Мо з чараўнічае моцы расьце ўсё, каб зьгінуць?
Часта з трывогаю думаеш: чым растлумачыць
Сілу, што свомая зёлам паўночным ды словам,
Песьняў уплывам магутным? І часам здаецца
Гэта ўсё казкаю мне чараўніцы Мэдэі…
Словы мае найшчырэйшая праўда. Я знаю,
Жорстка карае Хрыстовая вера паганых,
Тайна зьвязаных із моцамі зла чарадзеяў.
Як іх даюць, з памагатымі, на катаваньне!
Хопіць таго, каб пайшлі пагалоскі ў народзе:
«Ён, бач, вядзьмяр і ціхцом із нячыстым вядзецца!»
Схопяць у міг бедалагу, павяжуць і рукі, і ногі
Й кінуць з высокага берагу ў вір галавою!
Бачаць, што топіцца, — што ж, вінавайца — бязьвінны,
А як ня топіцца, лічаць, што вінны напэўна!
Гэткія кары ці раз назіраў я: ў прадоньні
Б'ецца ахвяра зьвязаная з хваляй, прабуе
Рынуць у вір з галавою, а натаўпы прагна
Ходаньне гэтае сочаць, клянуць, гарлапаняць!
Бачачы гэткае, я камянеў ад уразы
Мрсьцілася, быццам вада — не вада, як заўсёды.
Суне вось хваля, здаецца — канцы… праглынула…
Не, не кранула, ўцякае… жыве йшчэ ахвяра!
Справядлівейшы агонь: і чарадзея, і ведзьму
Ён пажарэ ўсё адно, як агідных зладзеяў…
Мо што да словаў маіх вы займелі сумлевы?
Верце! Ў Літве адбываецца гэткае яўна.
Я толькі праўды трымаюся, хай, як вядома,
Нат у звычайныя выдумкі, бабскія казкі,
Верыць гатовыя часта й разумныя людзі.
Кіньма жа-ж казкамі трызьніць, спрабуем цяжару
Трошкі лягчэйшага: знойдзем бароў насалоду.
Шчодра табе, чалавеча, адкрыла прырода
Сьвету прывабнасьць, а дзе ж твая будзе падзяка?
Першапачатная гожасьць і траваў і дрэваў,
Статкі лясной зьвярыны, баравая дзічына, —
Ўсё захапляе а цешыць мужоў добрародных,
Пасьля паходаў прыбылых увосені ў пушчу
Папаляваць, адпачыць ад вайсковых цяжараў.
Праца й спачын тут — найлепшая страва для духа,
Цела гартуе яна і старэчую немач
Аж на даўгія гады адганяе і гэтым
Спраўнасьць захоўвае й век падаўжае сьмяротным.
Гэта дазнаньнем пацьверджана: сунецца старасьць,
Цела ж здаровае, слых няпрыглушаны, вуха
Ловіць найменшыя шэляхі, добрае й вока
Мэту бясьхібна здалёку ужо прыкмячае.
Практыкай лепшай для вока ці лекам для вуха
Ловы лічу я ізь іхнай няспыннай старожай.
Вуха і зрок — памагатыя нам у прыгодзе,
Калі, прыкмеціўшы лоўчага, зубар злаўчыцца,
Каб вас адолець, ня спрытам, дык моцай сваёю.
Ён, што з прыроды напорысты, кемлівы, грозны,
Ўзагрудкі пойдзе й нічога ўжо вас не ўратуе…
Зжыўшыся зь лесам, дасьветчыўшы сам усё гэта,
Я ўваскрашаю так вобраз праўдзівы, і знаю,
Што для каго — гэта праўда, а хто ня дасьць веры.
Хай будзе й гэтак… Я песьню на суд справядлівы
Гэтта стаўляю. Няхай яе згодна із правам
Тыя асудзяць, што працаю сталай у Музы
Ўменьне займеў лепш цаніць і пісаць, чымся тутка
Сам я, і ў часе кароткім, і сьпехам, накідаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Песьня пра зубра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Песьня пра зубра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Владимир Орлов: Час чумы
Час чумы
Владимир Орлов
Янка Купала: Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гэнры Лангфэла
Отзывы о книге «Песьня пра зубра»

Обсуждение, отзывы о книге «Песьня пра зубра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.