• Пожаловаться

Мікола Гусоўскі: Песьня пра зубра

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гусоўскі: Песьня пра зубра» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1980, категория: Старинная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Гусоўскі Песьня пра зубра

Песьня пра зубра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Песьня пра зубра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Песьня пра зубра» (1521—1522) — паэма напісаная на класічнай лацінскай мове. Спачатку твор быў прысвечаны папу Льву X, у пазнейшым выданні (Кракаў, 1523) — каралеве Боне. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народу да з'яўлення паэмы «Пан Тадэуш» А. Міцкевіча. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін.

Мікола Гусоўскі: другие книги автора


Кто написал Песьня пра зубра? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Песьня пра зубра — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Песьня пра зубра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Але я сапраўды не ўяўляю, чым ты можаш яму дзейсна дапамагчы. Калі ж ты праявіш сябе добразычлівай, схільнай да апякунства навукі і мастацтва, тады ад іх будзе і дзяржаве вялікая карысьць, а высокая слава імя твайго распаўсюдзіцца такім чынам яшчэ вышэй з ухвалай тваіх выхаванцаў. Бо што можа быць больш цудоўным і вартым тваіх продкаў і тваёй найславуцейшай з арагонскага дома сям'і, больш дасканалым з усіх форм дабрачыннасьці, калі на іх грунтоўна глядзець і ў мірны час, і ў вайну, і ў справе рэлігіі? Але і яны ніколі не напоўнілі б землі сьвету гэткай агромністай славай жыцьця і подзьвігаў з прыязьню ўсяго пакаленьня і не паказалі б сябе ў такім дзівосным сьвятле ў розных выпрабаваньнях лёсу перад нашчадкамі, калі б іх уласная вучонасьць і ўласьцівая гэтаму роду асаблівая прыхільнасьць да вучоных мужоў ня ўзнеслі б іх на такую вышыню, што яны былі ўслаўлены звонкай лірай вялікіх талентаў; таму мне застаецца заслужана маўчаць пра іх, асабліва тут, дзе я падпарадкаваны непазьбежнаму закону выказвацца сьціпла.

Жадаю здароўя і быць вартай свайго славутага роду.

1

Будучы ў Рыме, зь вялізным натоўпам пасполу,
Бачыў аднойчы я гульні, што ўсе з захапленьнем віталі:
Жорсткую бойку быкоў, гледачам на пацеху.
Лётныя стрэлаў раі ды бліскучыя дзіды
Ранілі целы жывёлаў і боль ім чынілі нясьцерпны,
Аж вар'явалі ахвяры, іх лютасьць, як пена ўскіпала…
Тут вось, пакуль я глядзеў на быкоў ашалелых,
Спуджаных болем ды пляскам далоняў з трыбунаў,
З нашых сказаў хтось: «Зусім як на ловах зубровых!»
Я пагадзіўся, і ўсьлед, тутка ж пачаў успаміны
Ходаньняў, дзіўна падобных, із волатам-зьверам.
Як у той прыказцы, мне ж мой язык і пашкодзіў:
Усьлед атрымаў я загад без адмовы й адкладу
Выліць у верш мой спамін пра зубровыя ловы.
Бачыце, я — між паэтаў прыпадкам выбраны —
Песьню складаю аб нашым зьвяры невядомым,
Дзівам зь вякоў захаваным пад зоркай паўночнай…
Ён, што абвешчаны ў сьвеце крывавым забойцам,
Часта ў мяне выклікаў смак жуды ці агіды,
Мне так нясвомы, і сорам прызнацца, што скуру
Часам уцёкамі я ратаваў, ажно людзі
Ўсьлед мне плявалі, бо ў нас баязьліўцаў ня любяць.
Тут, з ганаровым заданьнем, ды большаю мо небясьпекай,
Змушаны буду я выявіць зручнасьць са зброяй
Гэтак нязвычнай руцэ, муштраванай на луку.
Ўзяў, дрыжучы, я пяро і баюся пад гэтым цяжарам
Ці мо палегчы, няўдольнасьць засьветчыўшы гэтым,
Ці можа дзёрскасьцяй страх патаптаць і скарыцца
Волі вялікага мужа, каму забавязаны ўсім я.
З гэтаю думкаю буджу я крыніцу натхненьня:
Рынь і паймкні жыцьцядайнай вадою айчыны,
Піць дай пасеву майму на некраненым полі!
Бо ж на зямлі Італійскай, даўней нам нязнанай,
Мне загадалі тварыць маю песьню, — з пакорай
Я пагадзіўся і вось — пільна ўзяўся за працу,
Нат без надзеі, што ўсё будзе ў ёй дасканалым.
Ўсё ж запытацца хачу я, і болей нічога,
Як, чытачу мой, даць рады зь пяром неслухмяным?
Ведаў дасюль я ж адно лёт апераных стрэлаў,
З гэтых бачын устае уваччу вобраз бою,
Сутычкі сьмяротныя, рой дзідаў імклівых, гудлівых…
З лукам мне радзіць лягчэй, а табе — ізь пяром наравістым.
Роўнымі быць мо маглі б мы з табой у майстэрстве.
Што ж, як ня ўсё мне ўдасца, дык права за вамі:
Рвеце бязьлітасна сказ чужаземца-няўмекі.
Ёсьць падабенства ў пяра і стралы — у абодвух
Роўныя джалы й калі іх напоіш атрутай,
Ранкі даволі малой, каб паранены зьгінуў.

2

Вейкі стулю й быццам бачу іх стойбішча знову:
Ельнік правечны і ён, паміж елкаў схаваны.
Грозны, пануры, як бор, як бароў небясьпека.
А зараве, зарыкае — і ў верш уварвецца
Рэхам раскоцістым гром, — вось і гармонія песьні.
Хай яна поўніць радкі, аж прыгледземся пільна
Пушчаў далёкай Літвы тут нязнанаму дзіву.
Целам сваім маналітным ён гэткі вялізны,
Што, калі з ранай сьмяротнай падзе на калены й сканае,
Трох паляўнічых маглі б сесьці на йлбе між рагамі.
А параўнаць паспытацца ягоную шыю ці пысу —
Дык параўнаньняў, баюся, такіх і ня знойдзеш.
Жмут барады рыжым вехцем тырчыць з гарлавіны,
Поўныя злосьці застыглай і полымя вочы,
Грыва калматая з плечаў магутных спадае,
Лоб і грудзіну й калены цалком накрывае.
Возьмем калі ж параўноўваць малое зь вялікім
Ды як падыйдзе мясцовае ў нас параўнаньне, —
Гэта казёл барадаты з распасьвеным целам.
Вось ён які, наш бізон, што ў нас зубрам завецца!
Поўсьці прысмажанай ён, чорнай з бурым, як быццам
Водбліск закалкі ад горна мінулых стагодзьдзяў.
Дзіўна, ды ў кнігах пісалі аб ім недакладна,
Я ж не павінен уявай псаваць тут натуру.
Дзе ж гэта бачыў хто рожкі ў зубравых храпах?
З выгляду зубар ня праўдзіць свае апісаньні,
Што прыпісаць усю моц намагаліся пысе.
Не, не такі прыгажун мой, бароў нашых слава!
З кнігаў вучыў я славянскіх наш сьвет старавечны,
З граматаў рускіх, пісаных скрозь літарай грэцкай.
Вязь абэцадля народ наш для собскай карысьці
Ўзяў бо у грэкаў, ды роднае гутаркі гукі
Ў літары ўліўшы чужыя, сабою застаўся.
Кожны ж народ із глыбокай сваёй даўніною,
Хто б ён ні быў, а на ім старавечча адбітак…
Ды, як наш зубар, зьвяра мо няма ўжо на сьвеце,
Толькі пад зоркай паўночы іх лёс захаваў нам.
Пліні пакінуў свае апісаньні й зубра, і тура:
«Ў пушчах правечных паўночы вядуцца быкі» — нам ён кажа, —
(Зубрам завуць іх у нас), — старавечныя сьветчаць:
«Створаў дзічэйшых няма, чымся гэты вырослы
Вольна на травах урочышчаў цар над зьвярыма».
Людзі ў роднай зямлі запэўняюць, што ў сьвеце
Слава аб ім не прайшла, што нідзе ён ня знаны.
«Люты, дзікі, да бізона падобны грывасты» —
Пліні нам піша, а больш — вам хто іншы раскажа!
Не сумляваюся, будуць папрокі: «Дзівосныя казкі!»
Што ж, ці адзін ня дасьць веры ў вялізнасьць зьвера…
Хто хваляваньняў у пушчах паўночных ня зьведаў,
Той не паверыць, і хай супярэчыць, бо праўда —
Як ты раскажаш. Спрачацца ж і дурань патрапіць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Песьня пра зубра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Песьня пра зубра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Владимир Орлов: Час чумы
Час чумы
Владимир Орлов
Янка Купала: Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гэнры Лангфэла
Отзывы о книге «Песьня пра зубра»

Обсуждение, отзывы о книге «Песьня пра зубра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.