• Пожаловаться

Арлоў Уладзімір: Добры дзень, мая Шыпшына

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір: Добры дзень, мая Шыпшына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Старинная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Арлоў Уладзімір Добры дзень, мая Шыпшына

Добры дзень, мая Шыпшына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры дзень, мая Шыпшына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Арлоў Уладзімір: другие книги автора


Кто написал Добры дзень, мая Шыпшына? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Добры дзень, мая Шыпшына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры дзень, мая Шыпшына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мяняючы прафесію, Арлоў не памяняў сваіх поглядаў, сваіх адносін да жыцця, не забыў таго, што яму дала вучоба на гістарычным факультэце. Памяць мінулага так ці іначай прысутнічае ў яго творах, што ўнутрана збліжае іх з духоўнай спадчынай асабліва дарагога ўсім нам Уладзіміра Караткевіча, які так заўчасна-нечакана адышоў ад нас.

Вельмі ж падобныя вытокі ў гэтых пісьменнікаў — абодва нарадзіліся на Віцебшчыне, выхоўваліся ва ўмовах гарадской рэчаіснасці, абодвум уласціва пачуццё гарачай любові да роднай Бацькаўшчыны. Праўда, напісанае старэйшым наўрад ці ўкладзецца ў важкі дзесяцітомнік, яго ж нашчадак толькі выходзіць да чытача з першай кніжкай. Але ў яго, як кажуць, усё яшчэ наперадзе. I ў першую чаргу ад самога будзе залежаць, як ён здолее распарадзіцца сваім жыццём і надзеленым прыродай талентам. Радуе, што адносіны да творчасці ў Арлова сур'ёзныя, што ён не марнуе свой час на пустое, што прыкметна расце і сталее на нашых вачах.

Арлоў сваёй творчасцю падцвярджае, што арганічным беларускім пісьменнікам можа быць як выхадзец з вёскі, лексічным, сінтаксічным і стылёвым грунтам для якога з'яўляецца нейкі канкрэтны дыялектны пласт мовы, так і сучасны гараджанін. Яму, праўда, звычайна значна цяжэй даецца непасрэднасць адчування самой стыхіі самабытнага быцця народа, у тым ліку і яго выяўлення ў мове: тое, што вясковаму жыхару пераходзіць ад продкаў у спадчыну ў якасці дармовага, а на самай справе неацэннага і нічым іншым не заменнага скарбу, гараджаніну трэба здабываць нялёгкімі намаганнямі. I патрэбна моцная сіла духу, сапраўдны талент, каб выйсці поўным пераможцам з нялёгкай барацьбы з сабой за сябе самога.

Любоў да Бацькаўшчыны ў Арлова неадлучна ад любові да Слова. Гэтая любоў абуджае да творчасці, кліча шукаць моўныя залацінкі як у жывых дыялектах, так і адраджаць словы ад заўчаснага забыцця, уваскрашаючы іх са старонак помнікаў старабеларускага прыгожага пісьменства.

Прываблівае, што Арлоў не самапаўтараецца, не ідзе па інерцыі па знойдзеных хадах і каляінах, а знаходзіць цікавыя сюжэты, адкрывае новыя характары, афарбоўвае твор своеасаблівым настроем. Перад намі маладая проза ў лепшым разуменні значэння гэтага тэрміну — маладая не толькі ўзростам аўтара і герояў, а душэўнай няўрымслівасцю, пошукам, свежасцю пачуццяў, чысцінёй погляду на свет, бескарыснасцю і высакароднасцю памкненняў.

Арганічна ўпісваючыся ў нацыянальную традыцыю, творчасць Арлова разам з гэтым падключана да пошукаў сучаснай савецкай прозы. Аднак і там і тут яна не эксплуатуе знойдзенага папярэднікамі, а народжана жыццём, станам неспакойнай душы маладога чалавека апошніх дзесяцігоддзяў XX стагоддзя.

Аўтар імкнецца пазбягаць апісальнасці і бытавізму, якія вельмі часта шкодзяць нашай прозе, стараецца пісаць ёміста і лаканічна, з падтэкстам. У яго апавяданнях значную ролю адыгрывае настрой, які дапамагае кампенсаваць пэўную недагаворанасць у раскрыцці ўзаемаадносін і характараў герояў.

У імкненні бачыць і паказваць чалавека ў тонкіх, захаваных ад чужога вока перажываннях заўважаецца ўнутраная роднасць з творчасцю М. Стральцова, а ў тым, што герой, высаджваючы пасажыра, «выкідвае коніка», пэўны ўплыў В. Шукшына, героі якога таксама дзейнічаюць амаль заўсёды стыхійна і незапраграмавана, быццам знарок насуперак звыклым жыццёвым нормам і правілам. Гаворка ідзе пра апавяданне «Водсвет валошак», якое ўяўляе сабой не спалучэнне дзвюх розных манер, а арганічны сплаў, у якім пераважае не запазычанае, а арганічна сваё па мастацкіх характарах, думках і настроях.

Гэта ж можна сказаць і пра апавяданне «Певень». Аўтар, ідучы ў рэчышчы шукшынскай традыцыі, не эксплуатуе адкрытыя выдатным рускім празаікам характары, сітуацыі і праблемы, а ідзе ад канкрэтнага беларускага жыцця. Адзначым тое, што пры ўсёй парадаксальнасці і камічнасці абмалёванага выпадку не дзеля смеху напісаны гэты твор. Пісьменнік не камізуе знарок характар вясковай бабулькі, а пераканаўча раскрывае душу жывога чалавека ад зямлі, па кантрасце з якім адмалёвана сучаснае гарадское мяшчанства. Ды справа не ў знароклівым супрацьпастаўленні вясковага чалавека гарадскому, а ў сцверджанні чуласці, дабрыні, душэўнай шчодрасці і спагады, якія павінны запанаваць паўсюль, як у горадзе, так і ў вёсцы. Празаік у апавяданні здолеў перадаць саму атмасферу нібы вулей растрывожанага будынка, намаляваць масавыя сцэны. Твор гэты драматургічны, ён можа быць асновай невялікага радыётэлеспектакля, з поспехам чытацца са сцэны.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры дзень, мая Шыпшына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры дзень, мая Шыпшына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў: Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў: Дзень, калі ўпала страла
Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў: Добры дзень, мая Шыпшына
Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў: Ля Дзікага Поля
Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Отзывы о книге «Добры дзень, мая Шыпшына»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры дзень, мая Шыпшына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.