Георгий Марчук - Канон вулiцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Георгий Марчук - Канон вулiцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канон вулiцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канон вулiцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Канон вулiцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канон вулiцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Георгий Васильевич Марчук

Канон вуліцы

У стуку па шыбе ёсць свая музыка: «Тук, тук, тук…»

— Жэнік, выходзь на вуліцу!

Узімку ці ўлетку, увосень альбо ранняй вясною — заўсёды чуецца ўслед:

— Куды ляціш? Цяплей апраніся.

Хапаеш блінец, ясі на хаду і гэць на вуліцу. Дзве сястры-блізняты, якія ідуць да ютрані, шарахаюцца ўбок, далей ад хорткі, з якой вылятае мяч, а за ім і сам футбаліст. Тут глядзі, каб не разбіць у гарачцы каму-небудзь акно. I свае папругай наб'юць, і пацярпелы, калі дагоніць, дасць капняка. Лепей карты каля лодкі, перавернутай уверх дном і яшчэ не абсмаленай смалою. Настаўнікі па гэтай незаасфальтаванай вуліцы не ходзяць, нават па ваду, ведаючы, што ў гэтым калодзежы самая смачная, чыстая, светлая вада. На вуліцы ўпершыню бачыш зоры на небе і, гледзячы на іх, уяўляеш упершыню зямлю як планету. Надакучаюць карты, а падлеткам хутка ўсё прыядаецца, можна ў цуркі, у маянку альбо проста пасядзець на калодах ды пагуляць у пляўкі: хто далей плюне. Але нешта ўсіх томіць, гняце душу, якая толькі-толькі нараджаецца. Такое пачуццё, што ўсе ведаюць нейкую таямніцу, але не дагаворваюць. А вось і яны… Тры сяброўкі. Не ідуць — плывуць у каляровых сукнях да каленяў, усміхаюцца, ідуць міма, як бы грэбуючы хлопцамі У тых жа шыі, як на аўтапілоце, паварочваюцца ўслед за дзяўчатамі. Далоні пацеюць, і нешта кожны, хто пачне гаварыць, заікаецца. Доўга цягнецца паўза. Аж пакуль не звернуць увагу на маці, якая б'е свайго сямігадовага сына:

- Навошта забіў жабу? Га? Не забівай. А коб цябе так мучылі, га? О, горэ…

Усе і ўсіх, і пра ўсіх ведаюць. У каго што дзе ляжыць, якога колеру шпалеры, колькі яблынь у садзе і ранніх груш.

- Суседзе, ты не сварыся на іх. Кралі да нас, мы кралі, і яны крадуць. Шкода табе слоіка вішняў? — супакойваюць суседзі адзін аднаго.

Свая вуліца — самая свая, самая родная. На сваей вуліцы сваіх аднагодкаў не б'юць і не крыўдзяць. На іншых вуліцах ці каля клуба — там і пабіцца можна, а тут братэрства.

Да дзевак са сваей вуліцы хадзіць не даюць.

- Танцаваць можаш, а праводзіць дахаты не дамо! — папярэджваюць, крывячы губы.

Пакуль дзяўчына не прыйдзе на выручку:

— Ідзі адсюль, а то мацеры скажу, што лезеш да мяне. Адбівае, як агнём, апякунства. Злосць і крыўда доўга не праходзяць. Вулічныя мянушкі ніякімі ганаровымі званнямі і высокімі пасадамі не вытравіць:

- Да Мацёнкі дачка прыехала…

- А Баценько ўчора гуркі ў Мінск вазіў…

Гудзе ўся вуліца двойчы: калі на ёй вяселле і калі провады ў войска. Вынесуць на вуліцу з хаты і ежу, і сто грамаў нальюць.

- Колі твойму ў армію?

- Яшчэ два гады.

- Ой, коб войны не было.

Зніклі размовы ля калодзежа, у якім кожны, хто чэрпаў вядро вады, бачыў свае: і месяц, і сонца, і старую ігральную карту, і пробку ад шампанскага. Цяпер амаль у кожным двары свой калодзеж, з якога электраматор гоніць у хату ваду. Суседкі на лаўках пад плотам збіраюцца надвячоркам, калі «усэ поробілі». Бывае, вецер ад ракі нечакана прынясе прахалоду, а разыходзіцца надта ж не хочацца. Самы разгар бяседы. Тады адна хутка ідзе ў хату, выносіць сведор, кофту, целагрэйку, жакет… раздае субяседніцам. Няма сілы, каб магла прыпыніць задушэўныя размовы:

— А твой ето…

— А твой як завёўся…

Каровы падоены. Мужчыны глядзяць па тэлевізары футбол. Вішня адцвітае. Бэз цвіце-красуе. Так не хочацца развітвацца з пражытым днём. Нікому не хочацца. Невымоўна шанцуе той вуліцы, па якой не ездзяць машыны. Ужо багата якія вуліцы ў паслячарнобыльскі час пазалівалі асфальтам. Мужчыны выносяць з хаты гладкія, як іх лысыя галовы, самаробныя сасновыя табурэткі. На лаўцы ім сядзець нязручна і мулка. Рэжуцца ў карты. Як толькі хто ўключыць адзіную лямпачку на слупе, разы-ходзяцца, расціраючы рукамі замлелыя мышцы спіны. У яшчэ не густой цемры чуецца:

— Жэнік, Жэнік, ідзі дахаты.

Дарма. Усіх цягне да клуба. Там музыка, па-моднаму — дыскатэка, там танцы і там тыя тры прыгажуні і зноў, як на злосць, у кароценькіх спадніцах. Таму гукай, маці, не гукай, а пакуль не закончацца танцы — не чакай. Добра, калі яшчэ адразу пасля танцаў стомлены прыцягнецца дахаты. Бывае, без кубка малака і лусты батона кладуцца спаць, каб заўтра зноў на вуліцу. Дома трэба рабіць, а на вуліцы — воля.

Рэдка выпадае, калі суседзі сварацца на векі вечныя, хоць дробныя сваркі здараюцца часцяком, ды ўсё на п'яную галаву. Тое, што за плотам, на вуліцы, тое — нічыё. Доўга, ляніва і неахвотна прывыкаюць да таго, што на нічыёй тэрыторыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канон вулiцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канон вулiцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канон вулiцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Канон вулiцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x