АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Здесь есть возможность читать онлайн «АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Издательство: Литагент Ридеро, Жанр: Эзотерика, russian_contemporary, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аб вечным

Запіскі эзатэрыка

АлёнКа

© АлёнКа, 2017

ISBN 978-5-4485-0625-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Ёсць пытанні аднадзёнкі, ні для чаго непатрэбныя, нічаму не вучачыя – іх можна б і не задаваць зусім. А ёсць пытанні з веку ў век перад чалавецтвам паўстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на іх зноў і зноў, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькі зачэрпваемыя з крыніцы ведаў то адной светлай галавой, то другім ніяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.

Што такое час, як не ўяўленне аб ім?

Дзе знаходзіцца, калі ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?

Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а інакш як пазнаць свет?

Не судзі, а то што?..

Калі верыць, то як?

Татэмізм – цемрадзь прашчураў?

Не!

Веданне імі сябе!

Сапраўды спараджэнне культуры табу?

Не!

Яно ўзнікла як вынік няўмення любіць.

Сёння на самым дне, заўтра на вышыні.

Быць.

Як у кнігу глядзець у люстра-людзей наўкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я , хто ты ёсць, хто ён.

Трэба быць.

Кім і як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнізе ў мяне ты радкі пра сябе.

Пытанняў розных шмат існуе.

А адказы на іх ёсць сутнасць адлюстраванне ўсяго толькі аднаго закона: адзінства і барацьбы супрацьлегласцяў, у сукупнасці ўтвараючых асобу Бога. Такім чынам, шукаючы адказы на вечныя пытанні, мы знаходзім Бога. А спазнанне Адзінага садзейнічае ўзнікненню ўнутранай патрэбы раіць – навучаць як да ра ю да йсці .

Хто жадае патрапіць у рай? 1 1 Заўвага. Дадзеная кніга не з’яўляецца перакладам свайго рускамоўнага аналага. Вы маеце чытать арыгінал. Навошта патрэбен арыгінал? Таму што пераклад, які б ён не быў добры, не здатны передаць усе адценні колеру, усю тую смакату, якія можна адчуць толькі, калі чытаеш твор на той мове, на якой ён быў створаны. Пры перакладзе страчваецца нешта няўлоўнае, неапісальнае… Няма пачуцця замілавання, хараства, любавання роднаю мовай. Таму тым, хто разумее па-беларуску, менавіта гэту кнігу раю для прачытання.

Частка першая. Тэарэтычная

Аб часе

Чаму іншы раз час цягнецца так доўга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калі, нарэшце, настане паваротны пункт у маім лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеі ў жыцці? Чым абумоўлены затрымкі ў выпадку, калі падзея з'яўляецца доўгачаканай? Час не надышоў… Чаму не надышоў? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнічаў да з'яўлення міфічнага Кронаса? Мы можам умяшацца ў час развіцця падзей? Якім чынам?

Аднаго разу, разважаючы такім вось чынам, убачыла сон.

«Сяджу ў пясочніцы з Дзімам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыў школу). Вучу яго разумець па гадзінніку. Гадзіннікаў тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэці трымаю ў руках, хачу павучыць пераводзіць час (гадзіннікі кардонныя, з рухаючыміся стрэлкамі, таму на іх можна ўстанавіць які хочаш час)».

Калі прааналізаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кіравання часам існуе: гадзіннікі кардонныя, стрэлкі на іх пераводзяцца ўручную, значыць, і наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час іх ажыццяўлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «ліпнуць». Кагосьці, хто прыліпне (прыб'ецца, прылепіцца, прыклеіцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзінніку, вучыць пераводзіць час. Яшчэ адзін нюанс. Гадзіннікаў было тры. Адзін з іх, відаць, адпавядае прошламу часу, другі – цяперашняму і трэці – будучаму. Перавесці можна было толькі трэці гадзіннік. Значыць, мы не можам змяніць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналізаваўшы прошлае і цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзіннікі былі кардонныя, усе можна было перавесці, ды толькі я вырашыла папрактыкавацца на апошнім, прадэманстраваць магчымасці рэгуліроўкі часу чалавекам на прыкладзе карэкціроўкі сваёй будучыні.

Змяніць прошлае. Я ўжо разважала раней аб магчымасці павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважанні.

Дапусцім, вы асэнсавалі, што дзесьці год дзевяць таму назад зрабілі вялізную памылку, выйшаўшы замуж не за таго чалавека, і зараз хацелі б яе выправіць. Паверце, вам нішто не перашкаджае гэта здзяйсніць – трэба толькі вярнуцца ў думках у той час, які прынята называць прошлым. Якім чынам вяртанне можна ажыццявіць на практыцы? Вазьміце старэнькі фотаальбом, адшукайце свае фотакарткі дзевяцігадовай даўніны, пажадана таксама знайсці некалькі тагачасных шлягераў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x