Даниил Хармс - Пра з'явы ды існаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Даниил Хармс - Пра з'явы ды існаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра з'явы ды існаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра з'явы ды існаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пра з'явы ды існаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра з'явы ды існаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Данііл Хармс

Пра з’явы ды існаванні

Апавяданні для дарослых
Пра з’явы ды існаванні
№ 2

Вось бутэлька з гарэлкай, так званы спіртуёз. А побач вы бачыце Мікалая Іванавіча Акудохава.

Вось з бутэлькі ўзнімаюцца спіртуёзныя выпарэнні. Паглядзіце, як дыхае носам Мікалай Іванавіч Акудохаў. Паглядзіце, як ён аблізваецца і як ён жмурэцца. Відаць, яму гэта вельмі прыемна, і галоўным чынам таму, што спіртуёз.

Але звярніце ўвагу на тое, што за спінай Мікалая Іванавіча няма нічога. Не тое каб там не стаяла шафа, ці камода, альбо ўвогуле што не будзь такое, а зусім ні чога няма, нават паветра няма. Хочаце верце, хочаце не верце, але за спінай Мікалай <���Іванавіча> няма нават беспаветранай прасторы, альбо, як кажаць, сусветнага эфіру. Шчыра кажучы, нічога няма.

Тое, вядома, і ўявіць сабе немагчыма.

Але на гэта нам пляваць, нас цікавіць толькі спіртуёз і Мікалай Іванавіч Акудохаў.

Вось Мікалай Іванавіч бярэ рукой бутэльку са спіртуёзам і падносіць яе да свайго носа. Мікалай Іванавіч нюхае і варушыць ротам, як трус.

Цяпер надышоў час сказаць, што не толькі за спінай Мікалая Іванавіча, але і наперадзе, так бы мовіць, перад грудзьмі і ўвогуле навокал няма нічога. Поўная адсутнасць усялякага існавання, альбо, як дасціпна заўважалі калісь: адсутнасць усялякай прысутнасці.

Аднак давайце цікавіцца толькі спіртуёзам і Мікалаем Іванавічам.

Уявіце сабе, Мікалай Іванавіч зазірае ў нутар бутэлькі са спіртуёзам, потым падносіць яе да вуснаў, перакульвае бутэльку донцам да гары і выпівае, уявіцце сабе, увесь спіртуёз.

Ну і спрыт! Мікалай Іванавіч выпіў увесь спіртуёз і палыпаў вачыма. Ну і спрыт! Як гэта ён!

А мы цяпер павінны сказаць вось што: уласна кажучы, не толькі за спінай Мікалая Іванавіча альбо спераду і вакол толькі, але гэтакжасама і ўнутры Мікалая Іванавіча нічога не было, нічога не існавала.

Яно, зразумела, магло быць так, як мы толькі што сказалі, а сам Мікалай Іванавіч мог пры гэтым прыўдала існаваць. Гэта, вядома, так. Але, шчыра кажучы, уся рэч у тым, што Мікалай Іванавіч не існаваў і не існуе. Вось ў чым рэч-та.

Вы запытаецеся: А як жа бутэлька са спіртуёзам? Асабліва, вось куды падзеўся спіртуёз, калі яго выпіў Мікалай Іванавіч, якога не існуе? Бутэлька, скажам, засталася. А дзе ж спіртуёз? Толькі што быў, а вось раптам яго і няма. Мікалай Іванавіч жа не існуе, кажаце вы. Вось як жа гэта так?

Тут мы і самі губляемся ў здагадках.

А зрэшты, што ж мы гэта кажам? Бо мы ж заўважылі, што як у нутры, так і па-за Мікалаем Іванавічам нічога не існуе. А паколькі ні ўнутры, ні знадворку нічога не існуе то значыцца, і бутэлькі не існуе. Ці не так?

Але, з іншага боку, звярніце ўвагу на наступнае: калі мы кажам, што нічога не існуе ні з нутры, ні з вонку, то з’яўляецца пытанне: з нутры і з вонку чаго? Няйначай усё-ткі штосьці існуе? А можа, і не існуе. Тады для чаго ж мы казалі з нутры і з вонку?

Не, тут відавочна тупік. І мы самі не ведаем, што сказаць.

Дапабачэнне.

УСЁ
Чатыры ілюстрацыі таго, як новая ідэя агаломшвае чалавека, які да яе не падрыхтаваны
I

Пісьменнік:Я пісьменнік!

Чытач:А па-мойму, ты г…о!

(Пісьменнік стаіць некалькі хвілін узрушаны гэтай новай ідэяй і падае нежывы. Яго выносяць).

II

Мастак:Я мастак!

Рабочы:А па-мойму, ты г...о!

(Мастак зараз жа збялеў, як палатно,

Яго як ветрык захістаў,

І нечакана ён сканаў,

Мастака выносяць).

III

Кампазітар:Я кампазітар!

Ваня Рублёў:А па-мойму, ты .….!

(Кампазітар, цяжка дыхаючы, так і сеў. Яго нечакана выносяць).

IV

Хімік:Я хімік!

Фізік:А па-мойму, ты ..…!

(Хімік ані слова больш не сказаў і цяжка паваліўся на падлогу).

***

Але мастак пасадзіў натуршчыцу на стол і рассунуў ёй ногі. Дзявуля амаль не супраціўлялася і толькі закрыла твар рукамі. Амонава і Пачварская сказалі, што перш трэба было-б дзявулю адвесці ў ванну і вымыць ёй паміж ног, а то нюхаць падобныя водары проста брыдка. Дзявуля хацела ўскочыць, але мастак утрымаў яе і прасіў, не звяртаючы ўвагі, сядзець так, як ён яе пасадзіў. Дзявуля, не ведаючы, што ёй рабіць, зноў села. Мастак і мастачкі паселі на свае месцы і пачалі змалёўваць натуршчыцу. Пятровіч сказала, што натуршчыца вельмі спакушальная жанчына, але Пачварская і Амонава заявілі, што яна занадта поўная і непрыстойная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра з'явы ды існаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра з'явы ды існаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра з'явы ды існаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра з'явы ды існаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x