Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асаблівай заслугай Эдгара По лічыцца стварэнне жанру амантычнага апавядання, увасабленне прынцыпаў рамантычнае эстэтыкі ў прозе. Для ажыццяўлення такой задачы трэба было мець адначасова дар натхнёнай інтуіцыі і дакладнага матэматычнага мыслення. «У По калі і ёсць фантастычнасць, то нейкая матэрыяльная», — адзначаў Ф. Дастаеўскі, аўтар першых перакладаў на рускую мову апавяданняў «Чорны кот» і «Сэрца выкрывае». По — непераўзыдзены майстар рэалістычнай фантастыкі і звышнатуральнага псіхалагізму. Калі можна прыняць такі парадаксальны панятак — «рацыянальнае чарадзейства», то менавіта ім прасякнутыя творы пісьменніка. Крыніцаю гэтых адкрыццяў была ягоная паэзія. Агульнае для прозы і паэзіі По — гэта сімвал, дакладней, сістэма сімвалаў. Шматзначнасць, няпэўнасць вобраза-сімвала найбольш відавочныя ў «псіхалагічных» навелах По (ён даў сваё азначэнне гэтаму жанру — «арабескі»), што раскрываюць фатальныя супярэчнасці чалавечае прыроды, барацьбу розуму і пачуццяў, дабра і зла на мяжы вар'яцтва (вершы «Закляты замак» і «Чарвяк-пераможца», навелы «Падзенне Дому Ашэраў», «Маска Чырвонае Смерці» і інш.). Ролю сімвалу граюць знакі (расколіна ўздоўж сцяны дому Ашэраў), з'явы (цёмныя цені на вадзе ў апавяданні «Выспа Феі»), адчуванні (пачуццё жаху ў навеле «Сфінкс»), гукі («Падзенне ў Мальстрэм»), фарбы («Авальны партрэт»), але найперш сімвалічны характар мае сама тэма апавяданняў. Найбольш узнёслай і прыгожай тэмай у мастацтве По лічыў гісторыю кахання і смерці прыўкраснай каханай. Безумоўна, факты біяграфіі пісьменніка маглі стаць падставай для такога выбару сюжэта, але ў навелах По гэтая тэма набывае складаны філасофска-эстэтычны сэнс. По паходзіў са штата Вірджынія, цытадэлі амерыканскай культуры, і хваравіта перажываў заняпад духоўных традыцыяў пад уціскам камерцыйнага «прагрэсу». З іншага боку, як паэт, што ўспрыняў ідэі нямецкіх ідэалістаў (Ё. Фіхтэ, Ф. Шэлінга), По ўсведамляў асуджанасць прыгажосці і гармоніі, гэтых водбліскаў вечнасці, у бездухоўным свеце разліку і карыслівасці і адчуваў спрадвечную тугу паэта па страчаным, скрадзеным ідэале.

Славу заснавальніка дэтэктыўнага жанру прынеслі Эдгару По чатыры знакамітыя апавяданні: «Забойствы на вуліцы Морг» (1841), «Таямніца Мары Ражэ» (1842), «Залаты жук» (1843) і «Скрадзены ліст» (1844). Сам аўтар называў іх «лагічнымі» апавяданнямі («рацыяцынацыямі»), а асноўную задачу гэтых твораў бачыў у вывучэнні «працэсу дакладнага мыслення», камбінацыі дэдуктыўнага і індуктыўнага метадаў лагічнага мыслення. Галоўныя героі, дэтэктывы Дзюпэн і Легран, расследуюць злачынствы, дэманструючы выключныя здольнасці свайго інтэлекту і ўяўлення. На думку рамантыкаў, менавіта ўяўленне здольнае прадбачыць ісціну з дапамогай інтуітыўнага азарэння. Дзюпэн і Легран не пазбаўленыя рамантычнай загадкавасці, якая знайшла адлюстраванне ў іх ладзе жыцця, манерах, таемных прыхільнасцях. У той жа час яны не бягуць ад рэчаіснасці, паглыбляючыся ў самыя будзённыя бакі чалавечага жыцця. Рамантычны герой, не страчваючы выключных рысаў, набывае ў По рацыянальна ўраўнаважанае і жыццёва пераканаўчае аблічча.

Уменне Эдгара По спалучаць логіку матэматычна дакладнага аналізу з самымі неймавернымі прыхамацямі фантазіі заслужыла прызнанне ягоных сучаснікаў. Сапраўдны апафеоз палёту чалавечай фантазіі, думкі, скіраванай у неспазнанае, стварае пісьменнік у навеле «Незвычайная прыгода нейкага Ганса Пфааля» (1835). Дэтальнае апісанне падарожжа на Месяц межавала з літаратурнай містыфікацыяй. Форма паслання на Зямлю ўдзельніка палёту, пра які расказвае аўтар (прыём «апавядання ў апавяданні»), была такой праўдападобнай, што пасланне гэтае здавалася насамрэч праўдзівым.

Так званыя навукова-фантастычныя апавяданні По часта маюць сатырычную скіраванасць — супраць філістарскіх выдумак, невуцтва і неразумнасці натоўпу. Асабліва высмейвае Эдгар По культ утылітарных каштоўнасцяў сучаснага яму буржуазнага грамадства (навела «Дзялок»).

Нягледзячы на велізарнае значэнне навелістыкі По, прызнанай пры жыцці пісьменніка, ён дасягнуў несувымерна больш вялікіх адкрыццяў як паэт. Зямное жыццё паэта абарвалася, калі геніяльнасць ягоных вершаў толькі пачала адкрывацца сучаснікам.

Свае погляды на канцэпцыю паэтычнай творчасці ў цэлым По выразіў на старонках шэрагу бліскучых тэарэтычных працаў, што сталіся маніфестамі амерыканскага рамантызму. Да іх належаць перадусім «Філасофія кампазіцыі» (1846) з аўтакаментаром да легендарнага верша «Крумкач» і «Паэтычны прынцып» (1848-1849), які ўяўляе сабой найбольш разгорнуты аналіз прыроды паэтычнага мастацтва. Знаходзячыся ў цеснай сувязі з эстэтыкай еўрапейскага рамантызму («Літаратурная біяграфія» С. Т. Колрыджа, «Абарона паэзіі» П. Б. Шэлі, працы нямецкіх рамантыкаў), По выказвае шэраг новых ідэяў, актуальнасць якіх была ўсвядомленая толькі пакаленнем сімвалістаў (Ш. Бадлер, П. Валеры, В. Брусаў, К. Бальмонт).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x