Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэквіем для бензапілы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэквіем для бензапілы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Арлоў добра знаёмы чытачу як аўтар папулярных твораў, прысвечаных беларускай гісторыі. Новую кнігу яго прозы склалі аповесці і апавяданні на тэму сучаснасці, алк далёкае і блізкае мінулае, ствараючы своеасаблівую аўру, прысутнічае і тут. Творы маюць дынамічную, часам дэтэктыўную інтрыгу, прымушаючы чытача напружана сачыць за паваротамі сюжэта.

Рэквіем для бензапілы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэквіем для бензапілы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У адрозненне ад іншых гэтая гісторыя не магла ганарыцца закончаным сюжэтам. Пасля ўсяго, што прычынілася з ім у Полацку і Менску, Юрка трапіў у Афганістан, адкуль не вярнуўся ні жывы, ні ў цынкавай труне, дарма што п'яны гарадскі ваенком уручыў ягоным бацькам медаль «За отвагу». А неўзабаве ў Полацак заявіўся маладжавы чалавек у супермодным тады крымпленавым гарнітуры. Ён рэкамендаваўся карэспандэнтам маскоўскай газеты і збіраўся пісаць пра Весялова нарыс, дзеля чаго найперш імкнуўся высветліць, якое месца ў Юркавым жыцці займалі жанчыны і спіртное. Нічога я таму «карэспандэнту», вядома, не сказаў, хоць абсалютна дакладна ведаў: жанчыны (дакладней, жанчына) і спіртное (а менавіта пляшка белага сухога віна) сапраўды адыгралі ў лёсе Юркі Весялова фатальную ролю.

Смакуючы ў тую восень духмянае гарачае пітво, я не мог і ўявіць, што праз колькі гадоў у Кліўлендзе, штат Агаё, праз знаёмых беларусаў буду запрошаны ў дом да чалавека з ангельскім імем, ангельскім прозвішчам і вачыма колеру валошак на ягоным кветніку пад вакном, да чалавека, які адкаркуе рукою без двух пальцаў пляшку віскі і, выправіўшы сваю Пэгі на кухню, раптам пяройдзе з ангельскай мовы на расейскую і спытае без усякага акцэнту, ці не даводзілася мне, паколькі я палачанін, чуць пра земляка з прозвішчам Весялоў, а калі на дне пляшкі не застанецца ні кроплі бурштынавага напою, Юркава гісторыя набудзе безнадзейную завершанасць, дзякуючы чаму сёння, зварыўшы кубак глінтвейну, я маю магчымасць расказаць вам яе да канца. Пагатоў не выключана, што сярод вас апынецца жанчына з тых дажджлівых восеньскіх дзён, якая ўзгадалася мне, напэўна, проста з прычыны падабенства яе ножак з ножкамі жыхаркі Кліўленда Пэгі.

Калі апавядаць усё па парадку, дык варта пачаць з таго, што недзе ў Расеі ёсць горад Гусь-Хрустальны, а там - славутая гута. Я выдатна мог бы абысціся без гэтае геаграфіі, каб да таго часу, як мне ісці ў школу, шклозавод не пабудавалі і ў Полацку і каб з таго Гусь-Хрустальнага не прыехалі да нас расейскія спецыялісты. Карацей, як пяецца ў адной беларускай народнай песні трыццатых гадоў XX стагоддзя, «нам Масква прыслала падкрапленне».

Не ведаю, якую карысць меў ад тых спецыялістаў новы завод, а вось іхнія дзеці, што жылі ў нашым двары і вучыліся ў нашай школе, назаўсёды засталіся ў полацкай гісторыі як спецыялісты ў справах зусім інакшых.

Хлапчукі з Гусь-Хрустальнага гаварылі чыста па-расейску, «окалі» і не разумелі, што такое «бурак» і «курмель», але ўражанне, быццам яны з'явіліся з іншай краіны, узнікала зусім не таму. У параўнанні з намі, карэннымі полацкімі мальцамі, «гусі» былі якіясьці дзікія. Не, яны не дзічыліся нас і не былі нецывілізавана праставатымі. Наадварот, у нашым дзіцячым свеце «гусі» рэзка вылучаліся нахабствам, вынаходлівасцю і жорсткасцю.

Я не хачу сказаць, што мы самі нагадвалі да агіднага прыстойных мамчыных сынкоў. Аднак нашыя свавольствы, помсты і падрахункі мелі, так бы мовіць, адбітак тутэйшасці, адбываліся з гэтага боку нейкай заўсёды даволі адчувальнай мяжы, «гусі» ж не былі яе часовымі парушальнікамі, а з самага пачатку дзейнічалі з другога боку.

Помсцячы за парэзаны кухонным нажом і па кавалках выкінуты ў фортку футбольны мяч, мы маглі праз замочную шчыліну перапампаваць вялікім шпрыцом у кватэру пенсіянеру Акімавічу з першага паверха вядро вады, але нікому з нас ніколі не заманулася, уладкаваўшыся на даху нашага пяціпавярховіка, наліваць ваду ў здзьмутыя паветраныя шарыкі і скідаць іх на выпадковых прахожых, ад чаго чалавек са слабымі нервамі мог памерці на месцы з перапуду. Схаваўшыся ў глогу на праспекце Карла Маркса, мы таксама падкідвалі на ходнік стары гаманец на лёсцы або зношаную дамскую сумачку, аднак нам не прыходзіла ў голаў, як Віцю Байцову з нашага класа, зняць штаны і, перапрашаю, проста ў тую сумачку накласці. І мы не мелі ніякага сантыменту да выкладчыка працы, які за ўрок здольны быў ледзь не кожнаму надаваць сваёй важкай рукою па карку, аднак даўгі цвік увагнаў спадыспаду ў настаўнікава крэсла не хтосьці з нашых, а «гусь» Ігар Гарачоў, які ўжо ў восьмым класе трапіў у скурвендыспансер з дыягназам - ганарэя. Мы, як і «гусі», любілі пагойсаць па падвалах, толькі ўжо няма патрэбы тлумачыць, хто вынайшаў арыгінальны спосаб адключэння падвальных ліхтарняў, дзеля чаго, як высветлілася, дастаткова было наюндзіць у адкручаныя матавыя плафоны, а потым асцярожна закруціць іх назад і пстрыкнуць уключальнікам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэквіем для бензапілы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэквіем для бензапілы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Рэквіем для бензапілы»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэквіем для бензапілы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x