Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой радавод да пятага калена: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой радавод да пятага калена»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».

Мой радавод да пятага калена — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой радавод да пятага калена», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Незалежнасьць - гэта калі з тэлеперадач і газэт раптам зьнікаюць лісты нястомна-таямнічых вэтэранаў і вусьцішныя паведамленьні пра нацыяналістаў і экстрэмістаў з народных франтоў, якія нават ў начы ня сьпяць, а распальваюць паміж табой, Алёшам і Мішам, тату якога звалі Ісакам, а таксама Гражынаю, якая даўно ўжо твая жонка, міжнацыянальную варожасьць, каб учыніць сярод вас крывавую разьню й пусьціць пад адхон цягнік перабудовы.

Незалежнасьць - гэта калі ніхто ня страшыць цябе, што твой народ ня зможа выжыць без вялікага старэйшага брата, бо ня мае сваіх баксітаў ці алмазаў, і ты разумееш, што зусім дарэмна шкадаваў гарапашных галяндцаў ці бэльгійцаў, якія ня маюць ні баксітаў, ні алмазаў, ні нават старэйшага брата.

Незалежнасьць - гэта калі велізарныя фуры з надпісам «Центровывоз» (ці бачыў ты хоць раз такія фуры з надпісам «Центроввоз»?) падрулююць не да чужых, а да нашых крамаў.

Незалежнасьць - гэта калі раптам высьветліцца, што разумныя людзі ёсьць і ў нас, і калі - крый Божа! - выбухне завод ці прычыніцца якое іншае ліха, ня трэба будзе чакаць, пакуль прыедзе камісія з маскоўскіх разумнікаў.

Незалежнасьць - гэта калі на Божай пасьцелі ведаеш, што пасьля таго, як ты памяняеш гэты сьвет на лепшы, на месцы царквы ці касьцёла, дзе цябе хрысьцілі і дзе ты вянчаўся, не выкапаюць сажалку з брудным лебедзем і не пабудуюць басэйн імя XXVIII зьезду КПСС, а могілкі, дзе будуць спачываць твае косьці, не зьнясуць і не ператвораць у закіданы пустымі пляшкамі парк культуры й адпачынку імя таварыша Гарбачова або імя таварыша Лігачова.

Незалежнасьць - гэта...

Незалежнасьць - гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.

Я веру, што калі-небудзь так будзе.

Бо іначай проста ня варта жыць.

Люты, 1990 г.

ТУТ

Апэрацыя „Прусакі”

Сёмыя ўгодкі сьмерці Ларысы Геніюш

Яшчэ й цяпер у зімовую раніцу, у тыя колькі хвілінаў сьцішанага йснаваньня паміж яваю й сном, я магу зьнячэўку ўсьцешана падумаць: перад Калядамі паеду да Бабулі.

Так мы называлі яе між сабою ў гаворках, у лістох і ў тэлефонных перамовах - зь любасьцю, а таксама (уважаючы на «товарища майора») з асьцярогаю. Зрэшты, мяркую, «товарнищ майор» цудоўна ведаў, што Бабуля - гэта Ларыса Антонаўна Геніюш.

Мо калі-небудзь я напішу пра ўсё гэта больш падрабязна. Пра тое, як мы зь Сержуком Сокалавым грэліся пасьля марознае дарогі ля печкі, і Бабуля, што кагадзе ўзрадавана называла нас «сакалянятамі і арлянятамі», раптам нядобра бліснула вачыма. «А хто вас, хлопчыкі, да мяне прыслаў?» Пра бандэролькі зь лекамі для ейнага хворага сэрца, якія па два месяцы йшлі з Наваполацку ў Зэльву. Пра тое, як пасадзіўшы нас за шчодры стол, яна падымала кілішак са сваім улюбёным цытрынавым лікёрам і, зьвяртаючыся непасрэдна да электраразэткі, казала: «Выпьем за нашего дорогого Леонида Ильича!» Пра тое, як праз колькі хвілінаў пасьля прыезду гасьцей у хаце неадменна зьяўлялася ўвішная мэдсястрычка, якая рабіла Ларысе Антонаўне ўколы тых самых (дай Бог!) лекаў і якую ў гэты дзень ужо марна чакалі ўсе астатнія зэльвенскія хворыя, бо мэдсястрычка добра разумела, які адказны ўчастак работы даручылі ёй таварышы.

Калі-небудзь я, відаць, напішу, як зьневажалі яе зэльвенскія настаўнікі. Як яна дасылала лісты Машэраву і якія атрымлівала адказы. Як угаворвалі яе прыняць савецкае грамадзянства, а яна ўпарта хацела заставацца грамадзянкаю Беларускае Народнае Рэспублікі. Як, пахаваўшы мужа, яна жыла са сваім сабачкам Жуком у абторканай мікрафонамі і абкружанай сьцяной падазронасьці й нянавісьці хаце. «Ні адзін народ так не прыніжаў сваіх паэтаў, сваіх жанчын», - напісала яна ва ўспамінах.

Калі-небудзь я распавяду, кім была яна для нас у тыя гады.

Сёньня ж найперш прыгадваецца іншае: складзеныя на грудзях васковыя рукі, увачавідкі сьсівелы ад гора Жук ля труны з гаспадыняю, твары Зянона Пазьняка, мастака Яўгена Куліка, гісторыка Міхася Чарняўскага, які за год да гэтага, шмат чым рызыкуючы, вывез з Зэльвы Бабуліну «Споведзь», што цяпер друкуе часопіс «Маладосць»...

У краіне незалежнай, дэмакратычнай і культурнай разьвітаньне з адной з найталенавіцейшых яе паэтак сталася б днямі народнага смутку. У нас, у Беларусі, гэтая журботная падзея прайшла непрыкметна, бо амаль ніхто проста ня ведаў ні пра паэтку, ні пра яе сьмерць, а калі б і ведаў, дык большасьці ўсё адно было б «да ліхтара». Ну, а што тычыцца беларускай інтэлігенцыі, дык яе ў тыя красавіцкія і, дарэчы, выхадныя дні апанавала пошасьць раптоўных хваробаў, сумеры якой можна параўнаць хіба што з колькасьцю тэрміновых камандзіровак, маршруты якіх пралеглі дужа далёка ад Зэльвы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой радавод да пятага калена»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой радавод да пятага калена» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x