Васіль Быкаў - Сцюжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сцюжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Сцюжа” пра перадвайну і вайну, пра лёс нацыі, пра вытокі той бездухоўнасці, у якой цяпер апынулася наша грамадства. Напісана вострасюжэтна, глыбока псіхалагічна, з даверам да чытача. Чытаючы “Сцюжу”, чысцееш душой і смутнееш сэрцам. Як у антычнай трагедыі, праходзіш катарзіс. Вабіць і мова твора – натуральная, шматпланавая.

Сцюжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны прыехалі ў Ліпаўку надвячоркам. Збіраць сход, мусіць, было яшчэ рана, і Ягор паехаў у дальні канец сяла, да свае хаты. Думаў, ці дома маці, дзе Ніна? З тою думкай увайшоў на свой падворак, трохі здзіўлены, што кудысь зніклі вароты, на дрывотні ляжала ўсяго некалькі сырых палак. Значыць, кепская справа і з дровамі. Дзверы хляўка-свіронка таксама былі насцеж расчыненыя. Ён моўчкі, наперадзе пракурора, увайшоў у хату, нізенькая столь якой бы яшчэ паніжэла, усё шукаў позіркам маці. Ды пачуў яе голас аднекуль з запечча — слабы, хваравіты голас, які аддаўся ў ім балючай трывогай.

I праўда, маці хварэла. Не адразу, спакваля выпаўзла да сына, захутаная ў нейкія транты, заплакала. Ён таксама гатовы быў заплакаць, расчулены, ды прысутнасць старонняга чалавека стрымлівала ад сантыментаў. Упаўнаважаны Гарадзілаў, здаецца, не меней за яго ўражаны гэтай сустрэчай, няўцямна стаяў пасярод хаты, не ведаючы, куды прыткнуцца. Ягор папытаў пра Ніну, аказваецца, маці жыве адна, Ніна з'ехала на шахты, бо жыць няма як, есці няма чаго, апрануць таксама. "А як жа ты?" — вырвалася ў Ягора. "А што ж, сынок, мне ўжо прыйшоў канец, ужо каб вам лепей было, каб ужо вы, маладыя, жылі. А мне ўжо следам за бацькам, да яго ў пясочак..."

Са стогнамі і вохканнем маці пачала збіраць пачастунак, ды нешта не збіралася. Хлеба не было зусім, яна паклала на стол дзве закаржэлыя ляпёхі-траўнікі, прынесла аднекуль зжаўцелы кавалачак сала і знаёмы Ягору з дзяцінства счарнелы нож з адскяпаным тронкам. Паклыпала кудысь з падворка — пазычаць яйкі на яешню, сваіх курэй ужо не было. З прыгнечаным выглядам Ягор тупаў па хаце, няўцямна слухаючы, як пракурор Гарадзілаў толькі паўтарае загадкава: "Д-а-а, д-а-а-а. Дзяла..." — "Вось так", — сказаў Ягор, стараючыся, аднак, нічым не выдаць сваіх ушчэнт разварушаных пачуццяў. Але ўпаўнаважанага займала, відаць, трохі іншае, і ён запытаўся: "Каго ж мы тады падпішам? Ці гэта толькі ў вас так? Мабыць, ваша дзярэўня — выключэнне? Як вы лічаце?" — "Выключэнне! — злосна кінуў Ягор і з яшчэ большай злосцю дадаў: — I раён выключэнне! I ўся Беларусь выключэнне!" Сказаў і спалохаўся, убачыўшы ў вачах пракурора такі ж самы спалох. Абое, зацяўшы ў сабе страх, змоўклі. Ягор паныла пазіраў у запэцканае мухамі акно.

"Што ж гэта робіцца, што ж гэта робіцца?" — не мог прагнаць з галавы тую недарэчную думку, адказу на якую ў яго не было.

Няхутка, аднак, прыйшла маці, прынесла пяток пазычаных у суседзяў яек, засмажыла на прыпечку яешню. Ягор дастаў з партфеля свой абкрышаны кавалак хлеба, адкроіў тры лусты. Маці ашчадна ўзяла сваю, з прагнасцю зжавала бяззубым ротам. Таварыш пракурор тым часам даследаваў траўнік: разламаў на дзве часткі, паднёс бліжэй да акна. "Скажыце, мамаша, тут якія інгрыдзіенты? Мука, так?" — "Ай, сынок, каб жа мука, а то вотруб'е, ну, ды трава, бульбін некалькі... Бульбачка каб жа была, а то ўжо скончылася. У калгас жа два бурты забралі, на пасяўную..." — "Так, панятна. А трава якая для таго ўжываецца?" — не мог задаволіць цікаўнасці пракурор. "Дык то ж крапіўка. Якая ж яшчэ трава па вясне — крапіўка", — сціпла казала маці. "Да, але ж... крапіва жгучая! Як жа яе ў пішчу?" — "Дык жгучая, гэта калі на абмежку. А ў траўніку нічога... Калі б не калючая, а то... У рот няможна ўзяць: колецца. Калі зубы ў каго маладыя, дык гожа..."

Яны ледзьве даседзеліся да вечара, калі быў прызначаны сход. Маці ўсё скардзілася на жыццё і хваробу, і нейкая безнадзейнасць была ў яе голасе, у поўных жальбы словах. Ягору было дужа пакутна ад усведамлення тупіку, у якое павярнула вясковае жыццё, трохі няёмка перад чужым тут чалавекам — пракурорам. I ён усё думаў, як жа пройдзе падпіска? Ці падпішуцца хоць?.. З такой думкай-клопатам яны выправіліся на агульны сход.

У Суботкаў, на тым самым падворку, з якога ён тры гады таму з'ехаў з вёскі ў людзі, ужо сабраліся вяскоўцы, чакалі. Мужчыны абселі ганак, сядзелі і стаялі ля плота, курылі і неяк дужа ціхмана, амаль паныла глядзелі на іх двух, як яны падыходзілі сюды з вуліцы. Азевіч павітаўся, яму адказалі некалькі стрыманых галасоў, і ўсе змоўклі. Ён з цікаўнаю насцярогай азіраў іх знаёмыя, да часу састарэлыя, нейкія спакутаваныя твары. I ні на адным не ўбачыў ні ўсмешкі, ні шчырае добразычлівасці — хутчэй чаканне чагось боязнага і нядобрага. "Ну, як жысць?" — запытаўся Ягор, ні да каго не звяртаючыся, і яму не адразу адказалі: "Ды якая жысць? Жытуха!" — "Памерці дзешавей было б, чым такая жысць". — "Чакай, памрэм. Тады ўзрадуюцца..." — "Не засееш — канешне, памрэш. Што ж есці будзеш?" I зноў усе змоўклі. Некаторыя з-пад ілба падазрона пазіралі на яго і асабліва на незнаёмага ім Гарадзілава. I Ягор думаў усё, як жа яны падпішуцца, ці паслухаюцца яго? "Не, лепш не расчынаць гаворкі, — падумаў Ягор. — Не кранаць болек". I ён загаварыў толькі, калі сеў на сваё звыклае месца ў прэзідыуме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сцюжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x