Васіль Быкаў - Сцюжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сцюжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Сцюжа” пра перадвайну і вайну, пра лёс нацыі, пра вытокі той бездухоўнасці, у якой цяпер апынулася наша грамадства. Напісана вострасюжэтна, глыбока псіхалагічна, з даверам да чытача. Чытаючы “Сцюжу”, чысцееш душой і смутнееш сэрцам. Як у антычнай трагедыі, праходзіш катарзіс. Вабіць і мова твора – натуральная, шматпланавая.

Сцюжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вельмі хутка пасля тае размовы з Ісакам у іхняй дамоўцы з'явіліся новыя кватаранты. Неяк надвячоркам Азевіч вярнуўся з раёна і, зайшоўшы на падворак, сутыкнуўся з двума хлапчукамі, якія адзін у аднаго адбіралі кіёк. Малодшы ўжо румзаў, але кійка не аддаваў, а старэйшы рашуча насядаў на яго, выкручваючы рукі. Паяўленне назнаёмага дарослага дзядзькі не суняла хлапчукоў, ягоны вокрык таксама не падзейнічаў на іх. Тады на ганку паявіўся іх бацька, гэпэушнік Кмет. Азевіч чакаў, што той падасца разнімаць сыноў ці хоць бы крыкне на іх. Але бацька хвіліну спакойна назіраў за бойкай, а пасля, як старэйшы адышоўся з кійком, пачаў ушчуваць малодшага: "Чаго равеш? Не смей плакаць! Ах, цябе пакрыўдзілі? Тады пакрыўдзі і ты. Біся да перамогі. Сілы мала? Нарошчвай сілу, вучыся ў старэйшага брата. I не румзай. I не ябеднічай. Закаляй волю. Мужчына ты або трапка? Ах, мужчына? Ну дык дагані брата і дай яму ў хрыбет...". Ягор з цікавасцю слухаў бацькоўскую навуку — для яго тая навука была навіной. Дома, калі ён часам крыўдзіў сястрычку, бацькі дужа сварыліся на яго. А тут, мабыць, іншая мараль. Перадавая мараль новага часу.

У перавагах тае маралі ён неўзабаве пераканаўся. Гэпэушнік Кмет, хоць і быў ненашмат старэйшы за Азевіча, паводзіў сябе з ім па-начальніцку, пры сустрэчы пазіраў, звузіўшы вочы, і нічога не паведамляў ніколі, зрэдку задаваў пытанні. Ягору ён і не падзякаваў нават за яго дапамогу ўгаварыць Ісака, ды і Ісака, відаць, не надта прымаў тут за гаспадара. Нізенькія варотцы ў садок заўжды былі насцеж расчынены, і там ужо ваўсю гаспадарылі яго хлапчукі. Часам заходзіў туды і бацька, даставаў сынам яблыкі, якія не маглі дастаць малыя. Азевіч не ўмешваўся ў чужыя справы, але думаў, што добра тое не скончыцца.

I праўда, не скончылася добра — скончылася нават дужа кепска.

На пачатку восені, калі ўжо выбіралі бульбу, Азевіч позна ўвечары вярнуўся з дальняга канца раёна, дзе ён тры дні прабыў з Вайцяшонкам. Стварылі дзве камсамольскія арганізацыі, у трох правялі сходы. Стаміўся, бы цюцька, а тут яшчэ спазніўся ў сталоўку і лёг спаць галодны. Праўда, заснуў адразу і, здалося, толькі заснуў, як у дзверы пастукалі. Ніхто ніколі да яго не стукаў — ды так моцна, што ён хуценька падхапіўся, надзеў галіфэ. На парозе стаяў сусед Кмет, ужо не ў цывільным, а ў поўнай гэпэушнай форме, з партупеяй і рэвальверам на баку. "Пойдзеце панятым!" — "Куды?" — не зразумеў Азевіч. "Тут недалёка. Цераз сцяну". — "Што значыць — цераз сцяну? — ашаломлена думаў Азевіч, нацягваючы цераз галаву гімнасцёрку. — Што гэта значыць?" Але што тое значыць, здагадацца было няцяжка. Як ён увайшоў у Ісакаў пакой, усё зразумеў адразу. Там усчынаўся вобыск. За сталом пад лямпай сядзеў Мілаван, нешта пісаў, а чалавекі тры гэпэушнікі выкідвалі з куфра і камода нейкія Ісакавы лахманы, некалькі чорных яўрэйскіх кніжак. Стары Ісак, заклаўшы назад рукі, стаяў у сподняй кашулі ля самага парога. Усе маўчалі.

Азевіч чуўся збянтэжаным, быццам у чымсь вінаватым, хоць да таго, што тут адбывалася, не меў дачынення. Але ўсё ж, здавалася, меў. Можа, як паняты? Ці яшчэ хто? Ён пазіраў, як шкуматалі, кідалі па падлозе Ісакава варахоб'е, і зразумеў, што нічога пэўнага яны і не шукалі, што вобыск рабіўся хутчэй дзеля прыліку. І праўда, нічога яны не знайшлі, апроч некалькіх кніжак, назвы якіх Мілаван не мог прачытаць і запытаўся ў Ісака. Ісак няўцямна цепнуў плячыма. "То, ваша міласць, тора, а гэта талмуд". — "А, то ваша біблія? — зразумеў гэпэушнік. — Ну што ж, возьмем у якасці вяшчэственнага даказацельства". Ісак яшчэ цепнуў плячыма і не адказаў нічога. Увесь яго апанураны выгляд сведчыў пра поўную пакорнасць лёсу ці гэтым начным гасцям. Вобыск хутка быў скончаны. Раскіданых рэчаў, вопраткі, нейкіх запыленых трантаў ніхто не збіраў, і Мілаван даў падпісаць пратакол. Ісак пакорна падпісаў, уздыхнуў і адышоўся ў парог. Падпісаў Азевіч, і Мілаван устаў з-за стала. "Вы апраніце што", — сказаў ён Ісаку будзённым голасам і смачна пазяхнуў — час быў позні. Ісак зразумеў, што значыць апрануць, кінуўся ў кут, дрыготкімі рукамі перабіраў апратку на цвіку, узяў нейкую куртку, павярнуўся да Кмета: "Хацеў сказаць, таварышы, будзеце паліць у печы, дык гэта... Комін там, комін трэба паглядзець. Абмазаць трэба, а то дым праходзіць, дык гэта, можа, агонь..." — "Ужо не твой клопат, — груба перапыніў яго Мілаван. — Дагледзяць, каму трэба будзе".

Яны ўсе выйшлі. Апошні выходзіў Кмет, дзьмухнуў на лямпу, і ў пакоі стала цёмна. Азевіч паплёўся да свайго ганка. Ноч выдалася цёплая, ціхая, мігцелі зоркі ў небе. Азевіч падумаў, што, мусіць, і ён тут пражыве нядоўга.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сцюжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x