Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Свяшчэнніка адправілі на. лесанарыхтоўкі, у тайгу каля Марыінска, адкуль пасля перавезлі на будаўніцтва Беламорканала.

Амаль праз сорак гадоў пасля таго будаўніцтва, падарожнічаючы па Карэліі, у драўлянай Кемі, перавалачнай перад Салаўкамі, я, наслухаўшыся расказаў пра частыя гукі начных адстрэлаў у той час, успамінаў Ігнатавы пісьмы з тых катаржных мясцін. Пісьмы — ужо без зваротнага адраса, з суровай тэлеграфнасцю тэксту, на няпоўную старонку са сшытка, адкуль тры словы адчаканіліся ў маёй памяці, нібыта назва аповесці з таго жыцця: «Одет, обут, накормлен». I подпіс: адно загалоўнае «И» з кропкай... (У лістападзе трыццаць дзевятага, мокры, халодны, галодны нявольнік, зусім нядаўні польскі салдат, я пісаў з «арбайтскаманды» маме — тымі самымі словамі пра сваё ўжо — «адзеты, абуты, накормлены». Пісьмо гэтае, на стандартным лагерным бланку, першае мае пісьмо з палону, дайшло i захавалася...) Успаміналіся ў Кемі i чатыры радкі Ігнатавага зэкаўскага верша, што трапілі ў маю памяць з яго пасляваеннага пісьма з Урала:

Малыша моего мне хотелось бы видеть портрет:

У меня, как вы знаете, ведь его нет.
Радость будет большая моя.
Ах, мой мальчик, порадуй меня!

Улетку трыццаць трэцяга года мы атрымалі ў Загоры яшчэ адно кароценькае нісьмо з подпісам И., i я са здзіўленнем убачыў на наштовым штэмпелі слова Мінск (а можа, i Менск: не запомнілася). Колькі розных здагадак i меркаванняў у нашай вясковай глухамані!.. Намнога назней стала вядома, дзе ён быў, адкуль вяртаўся. З «перековки», датэрмінова, як ударнік. Так успамінае яго сын. А я чытаў нядаўна, што, калі тое славутае будаўніцтва было трыумфальна закончана, начальства атрьшала ордэны, а кожны шосты зэк (там гэтае слова i ўзнікла) адпускаўся дахаты. Відаць, наш аказаўся шостым.

Забралі айца Ігнація ў pace, a вярнуўся ён у нейкім бушлаце, «лагерном серяке», разрэзаным на левым баку, дзе нутраная кішэня. Расказаў, што ў вагоне ён засынаў на сярэдняй паліцы, а цераз праход ляжала нейкая жанчына. Нібыта праз сон, яна махнула рукой i — ён пачуў праз дрымоту — ляпнула па левым баку яго грудзей. А потым, калі ён прачнуўся,— там было разрэзана, дакументы i сякія-такія грошы зніклі. Суседка — таксама. Праз нейкі час, ужо ў Адэсе, дзядзька Павел прынёс з вакзала яго паперы, знойдзеныя ў смеццевай урне: па прозвішчы ix аддалі старому Брылю.

Неўзабаве прыехаў з Кіеўшчыны Валодзя. Шура бачыў тую сустрэчу. Мамы, фельчаркі, дома не было. Абдымаючы брата, дзядзька Валодзя расплакаўся, але ж адразу тады i сказаў:

— Ну что, помог тебе твой Христос?

На што Ігнат адмахнуўся:

— Об этом не будем. Не будем.

Па характары ён быў стрыманы, аскетычны. У маладосці купаўся ў моры зімой, правяраў сябе доўгаю галадоўкай, строга займаўся гімнастыкай па сістэме Мюлера. Бязлітасна муштраваў па ёй Колю i Мішу, з абліваннем халоднай вадой уключна. Толькі мяне яшчэ не чапаў, па малалецтве ці па матчынай забароне. Нават i ў вёску ён нам тое «пособие» палажыў у карзіну разам з іншымі кнігамі, i мы з Мішам, вярнуўшыся з вучобы на гаспадарку, у разгары самаадукацыі нават i таго Мюлера не абмінулі, што было смешна для юнакоў, скажам, пасля накідання гною або малацьбы цапамі. A Ігнату ён, Мюлер, i галадоўкі, i маржаванне, можна думаць, i ў тайзе, i на канале прыдаліся як набытая загартоўка.

Пра стрыманасць. У сорак шостым, калі яны з Шурам прыехалі да мяне, я быў на рабоце, у рэдакцыі. Прыбег дахаты, куды было недалёка, задыханы, кінуўся вітацца i заплакаў. А брат, такі незнаемы i такі свой па расказах ды пісьмах, у той час не святар, а часова, дзесяць гадоў, выкладчык рускай літаратуры, геаграфіі i нямецкай мовы ў Троіцкім рабфаку, саракапяцігадовы, трохі вусаты мужчына ў даўгавечнай выгаралай касаваротцы,— ён павітаў мяне стрымана, словамі першымі i ў памяць маю — назаўсёды:

— Спокойно. Спокойно.

Расказваючы пра тую сустрэчу бацькі з дзядзькам, дзе быў закрануты Хрыстос, Шура мне сказаў, што бацька тады вельмі пакрыўдзіўся. Гэтую крыўду я памятаю i па Ігнатавым расказе пра сустрэчу ca старэйшым, які ў той час, можна сказаць, быў у росквіце сваёй кар'еры: i прэміі атрымліваў, i на курорты ездзіў, нават з наркомам сустракаўся. I крыўда тая, справядлівая, усё-такі ў нечым была для мяне з нейкай горкай недагаворанасцю...

Сухаром Ігнат не быў. У адзін з тых радасных дзён, над рэчкай i яго маленства, над нашай ціхай, маляўнічай Вушай мы сядзелі з ім удвух, з вудачкамі, глядзелі на паплаўкі, на родную красу, няспешна гаманілі. I вось ён пачаў спакваля падбірацца са сваім запаветным — угаворваць, каб я ахрысціў сваю Галю, якой не было яшчэ года.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x