Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Валя жыла асобна i з'явілася пазней. Сярод маіх пляменнікаў — большасць дзяўчат. Калі я ўпершыню ўбачыў «адэскую Валю» (ёсць i другія Валі, вясковыя), ix, пляменніц, было чатырнаццаць. Няёмка перабіраць, ацэньваць, але пятнаццатую, Валодзеву, я любіў, здаецца, найбольш. Перад усім, вядома, з-за яе трагічнага сіроцтва. Дый так, сама па сабе, яна была слаўная. Добрая, шчырая, шчабятліва-вясёлая. I ўся наша радня яе любіла. Гэта — пазней ужо, пасля таго, як я ўлетку пяцьдзесят дзевятага ездзіў на толькі што купленай «Волзе» ў адэскі дом адпачынку ўкраінскіх пісьменнікаў, а вяртаючыся адтуль, з прыемнасцю пачаставаў нашу Валю радзімай бацькоў. З жонкай, траіма дзецьмі i госцяй — на Кішынёў, Львоў, Брэст, з заездам у Белавежскую пушчу, i — у нашу сталіцу, Загора. Дзе жылі яе цётка i дзядзька. Тады ў суседнія Маласельцы, дзе яшчэ адзін дзядзька. Пасля ў «далёкае» па-ранейшаму, за цэлых семнаццаць вёрст, Палужжа, дзе найстарэйшая цётка. I ўсюды столькі дваюрадных, i ўсе так шчыра рады ёй!..

A ў сорак дзевятым убачыў яе i сапраўды «з першага позірку» палюбіў я першы.

...Два здымкі ў альбоме. Гляджу на ix — праз сорак гадоў пасля той першай сустрэчы.

На адным — дзве сям'і, абедзвюх Трыбуцянак, Надзі i яе старэйшай сястры. У тое хлопец i дзве дзяўчынкі, у нашай толькі маленькая Валя. Па выглядзе яе можна меркаваць, што было ў трыццаць трэцім або ў трыццаць чацвёртым годзе. Цыбаценькая, тады светлагаловая, яна сядзіць на бацькавых каленях, тварыкам вельмі падобная на таго, каго абняла тонкай ручкай за шыю., замкнутая ў кальцы ягоных рук, счэпленых спераду ў «клямары» вялікіх далоняў. Вясёленькая — побач з яго вялікай, пад машынку астрыжанай галавой i худым, чагосьці сумным тварам. Побач з тым, каго я ледзьледзь, «як праз сон», памятаю i не ведаю так, як трэба ведацца братам. Яна — як іскарка, што збліжае нас хоць так: з ім была ў маленстве, са мной у маладосці... Мець брата i так вось, больш як праз паўстагоддзя, пазнаваць яго вельмі здалёк, прыблізна, па здымках такое даўнасці — як гэта дзіўна, нязвычна да сцішнаватасці!

На другім здымку, таксама не пазначаным датай, Валі, адной тут, па выглядзе нейкіх дзевяць гадоў. Яна ўжо чарнявенькая, пастрыжаная пад хлопчыка, з непаслухмяна прыгладжанай направа грыўкай. Вялікія цёмныя вочы, гатовыя бачыць не проста вельмі многа, але ўсё-ўсё. I стрыманая ўсмешка. Бацькава. Складзеныя рукі — локцямі на засланым стале, a далоні схаваныя. Шчаслівае дзіця ў сям'і, якой страшны лёс мноства іншых людзей яшчэ не пагражаў сваім наканаваным набліжэннем...

Цяпер адной з маіх унучак, сынавай дачцэ, таксама шчасліва-вясёленькай, якраз столькі, колькі Валі на здымку. Я даўно прызвычаіўся да глыбейшага пазнавання жыццёвых з'яў такім чынам, што перш за ўсё i міжвольна стаўлю ў розныя незвычайныя сітуацыі сваіх найбліжэйшых, уяўляючы ix на тым месцы. I мне цяпер, праз унучку, балюча бачыць, як яе даўняя равесніца,— Надзя расказвала мне i пра гэта,— крычала цераз бездапаможны плач:

— Ты не иди за ним! Ударь его! Прогони их! Папочка, не иди!..

Гэта — увосень трыццаць сёмага, калі Валодзю арыштоўвалі. Калі прыйшлі ў сям'ю i па нейкім «праве» забралі бацьку. У тых, для каго ён — усё.

Думаючы пра яго, бацьку тое дзяўчынкі, пра лёс яго, мне страшна, жудасна перайсці думкай i сэрцам да бацькі гэтай дзяўчынкі, ставіць унучку на месца пляменніцы, сына на месца брата. А ён жа, Валодзя, таксама быў сынам!.. Цераз сваіх найбліжэйшых — да разумення агульналюдскога. Тут мы становімся найбліжэй да спрадвечнага, найвярнейшага запавету чалавечнасці: палюбі бліжняга як самога сябе, як сваіх найраднейшых, такое хочацца дадаць.

У сорак дзевятым Валя была на сваім дваццаць першым. Мела сыночка, мужа. (Мы не пабачылі яго, ён паехаў да маці, у сяло.) Прыгожанькая, стройная, бойкая адэсітка. Калі мы віталіся, упершыню ў жыцці, яна какетнула: «Я не целую вас, дядя, я накрашена». «А мне это совсем не мешает»,— адказаў я, абняўшы яе, танклявую, моднаэлегантную, ці то з нейкім дзіўным, невыразна светлым напамінам пра кагосьці вельмі блізкага, любімага, ці то з прадчуваннем нашай сардэчнай дружбы, з перапіскай i спатканнямі.

На працягу наступных гадоў, да восені семдзесят другога,— да таго адвячорка, калі яна, касір невялікай аптэкі, маці двух сыноў i жонка хваравітага мужа, шафёра таксі, сумна вярталася з працы і... назаўсёды ўпала на тратуары свайго завулка. Падкошаная кровазліццём у без пары пасівелую галаву, бездапаможную ў жахлівым тупіку наркаманавай маці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x