Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такога мора пшаніцы не бачылі тут, на месцы нядаўніх палосак ды межаў, ніколі. Прыгнешся трохі — амаль зусім не варушыцца цяжкае ды непахілае калоссе, цёпла-вільготнае ў імгле, нібы спацела... Харошая пшаніца. Так i трэба! Над шчоткай меднага калосся — шэрыя няўрымслівыя вераб'і. Дажылі да раскошы. Так i лётаюць, так i шчабечуць, так i садзяцца на каласы, нібы пчолы на кветкі. Толькі тыя заўсёды працуюць, гудуць сваю песню сур'ёзна, a вераб'і цяпер шчаслівыя, без клопату. Зусім легкадумны народ.

А трактар яшчэ ўсё гудзе i гудзе...

Хто там змяніў гарманіста Сяргея?

Каля студні мыецца Галін хлопец Антось. Нацягаў у карыта сцюдзёнай вады, зняў кашулю, i на ўвесь двор чуваць, як ён фыркае ды пакрэктвае ад здавальнення. Харошы хлопец, жывы, працавіты.

Добра, што цягне яго да людзей. Сам, па сваёй ахвоце i пазаўчора i ўчора хадзіў з сябрукамі за вёску да малатарні. Антось выціраецца свежым кужэльным ручніком. I зноў, здаецца, на ўвесь двор чуваць, як аж рыпіць яго загарэлы твар, моцныя рукі, што заслужылі i сёння адпачынак.

Галя вельмі любіць Сонечку. Галю ў маленстве ніхто не здымаў. Якія там маглі быць здымкі. Добра хоць, што люстэрка было ў Парабчанкі. Ды Галя глядзіць на Сонечку сваю, як у люстэрка. Такою, мусіць, толькі такою была яна сама калісьці — з вялікімі вачыма, чорненькая шчабятушка...

Сонечка стаіць на пасцелі ў кароткай чысценькай кашульцы. Яшчэ ўсё сонная, ды ўжо з усмешкай на прыплюшчаных карых вачах, яна працягвае да Галі тонкія загарэлыя ручкі. Мама надзявае на ix маленькі крэмавы станік, потым зашпільвае яго, спрытна перабіраючы пальцамі белыя гузікі. А тонкія цёплыя ручкі малой ужо абвіліся за Галіну шыю. Чорнавалосая галоўка сама схілілася на маміна плячо. Ой, як прыпала б яна да падушкі!.. Ды нічога, Сонечка ўстане таксама ахвотна. Яна ведае, што цяпер жніво, што ёй i сёння трэба замяніць Антося, пакуль ён паспіць. На двары ўжо стаіць, чакаючы сваю пастушку, ласкавая, спакойная Падласка. У жоўтым чысценькім збанку стаіць на стале каля кубка цёплы сырадой.

— Ты, мамка, спала са мной?

— З табою. То ж мы разам з табою заснулі.

— Сёння, мамка, нядзеля?

— Нядзеля. Сукенку ты надзенеш новую, дачушка. Гэтую.

— А ты, мамка, пойдзеш у поле. Жыта дажалі, дык трэба ўжо авёс. I авёс, пшаніцу. Антось таксама пойдзе.

— Ён паспіць. Ён малаціў усю ноч.

— Антось наш вялікі. Ён у нас, мамка, харошы.

— Харошы, дочка, харошы.

— I я харошая, мамка. Я цябе слухаю.

— Ты — таксама, дачушка. Ты лепшая за нас усіх.

Галя падцягвае малой таксама, як i станік, свежыя, гладкія трусікі, а потым туліць да грудзей усю яе — такую родную, цёплую. «Сонейка мае! Чаму ж я не нарадзіла цябе ад таго, хто быў мой?!.»

А за акном — чуваць — гудзе, ракоча нястомны рабацягатрактар... Хто там сядзіць за рулём? Хто там змяніў Сярожу?

— А я ўчора думала-думала, думала-думала,— шчабеча Сонечка,— i ўспомніла: спе-ку-лянт! А што гэта, мамка? Што?

— Вырасцеш, дочка, яшчэ трохі i тады зразумееш, тады я скажу. Ты — харошая, ты больш не будзеш пытацца?

— Не буду. Я Падласку паганю.

...Галя ідзе па расе каля пшаніцы, туды, дзе дарога ў поле.

«Не, ён — не толькі спекулянт,— у думках гаворыць яна, нібы яшчэ ўсё размаўляючы з дачкой.— Ён — баязлівец, злосны, плюгавы, шкодны чалавек. Ён ніколі не быў тваім бацькам, дачушка мая, не быў маім мужам. Ніколі!..»

Яна ўспамінае яго бараду. Кудлатую, рыжую, з пчоламі. Назаўтра пасля таго, як забралі Каштанку, ён доўга скроб тупою брытвай гэтую бараду — крахтаў, стагнаў перад аблезлым трохкутнікам люстэрка, a ўсё ж такі скроб. I кожны тыдзень галіўся, да самага прыходу нашай арміі, штоночы чакаючы тых, што абяцалі прыехаць праверыць. Яны, вядома, не прыехалі, а ён, вядома, не змяніўся. Пайшоў на фронт. Ну, прастрэлілі трохі руку... Куды ён толькі не тыцкаўся з гэтай рукой, каб давесці, што ён за савецкую ўладу! Куды ён толькі не ездзіў на свае гешэфты!.. Стоўбцы, Баранавічы, Мінск... I вось сядзіць. Даездзіўся, дабурчэўся...

Можа, нядобра гэта, што яна не шкадуе яго? То ж бацька дзецям, пражылі столькі год... Ды не, не шкадуе, ні разу нават, здаецца, i не падумала.

А трактар гудзе...

Хутка знікне імгла, i за пшаніцай, за лёнам адкрыецца чорны прастор свежай, духмянай раллі, стане відаць, колькі за ноч узняў зямлі яе Сярожа. А можа, гэта ён яшчэ сядзіць за рулём? Не, не ён. Нават трактар ракоча не там — не даходзіць у сэрцы яго несціханы, бязлітасны, добры, любімы гул. Не, не ён.

Нехта ідзе па дарозе...

Божа мой — ён!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x