Янка Брыль - Сцежкі, дарогі, прастор

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сцежкі, дарогі, прастор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцежкі, дарогі, прастор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцежкі, дарогі, прастор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові пісьменніка да жыцця i роздуму над ім.

Сцежкі, дарогі, прастор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцежкі, дарогі, прастор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У прасветлінах халоднай імглы — руіны замка. Высока! Вялікі, белы надпіс на спрадвечнай каменнай сцяне: "Миру — мир!" А на адкосе — баба з каровай. Над хмарамі. Відаць, тая, якую пусцілі ў рай, а яна i Красулю туды прывяла.

Дом Славацкага. Былы крамянецкі ліцэй, асвячоны імем паэта. Куток Славацкага ў гарадскім музеі.

З гэтай літаратурнай, для нас, "заходнікаў", з маленства высокай i звонкай гісторыі, мы выехалі пад дажджом у маляўнічыя палі з вялікімі, ужо тым часам падкарпацкімі ўзгоркамі, што нагадалі мне сопкі Далёкага Усходу. Абапал асфальту — не толькі дрэвы, але i мальвы — радасным i бясконцым цвіценнем. Да самага Пачаева, пакуль мы не апынуліся ў іншай, пасля крамянецкай, гісторыі.

Раскошна-велічная шатровая Візантыя. Зноў здзіўляюся, як яны ўмелі, папы ды ксяндзы, выбіраць прыгожыя мясціны для сваіх апорных пунктаў. Зверху відзён увесь свет — нібы з анёльскага палёту. I залатыя купалы над зелянінай багатых дрэў — таксама на дзіва — відаць вельмі здалёк.

У адным з манастырскіх будынкаў бальніца для псіхічнахворых. Паміж гэтай бальніцы i адкрытай царквой бойкая маладзіца, відаць, з царкоўнага актыву, апаражняе торбы i чамаданы з "приношениями". З асцярогай, з аглядкай. Нам сказала, што гэта — перадачы ў бальніцу.

У царкве поўна народу. Служыцца малебен. Сівы папок так акружаны бабамі, што ледзь я знайшоў яго вачыма. Мармыча над святой вадой, налівае яе з бутэлькі, як крамнік газу, толькі што без лейкі. Бабы спяваюць штосьці бясконца нуднае, як негрыцянскія песні на плантацыях,— так я даўно i, відаць, назаўсёды ўяўляю тыя песні па "Хаціне дзядзькі Тома".

У дажджавіках, з фотаапаратамі ў футлярах, мы ціха снавалі па велікапышнай царкве, аглядаючы яе мастацкія вартасці. Ікона "Пачаеўскай багародзіцы" блішчыць у іканастасе невялікай зоркай. Заўральская цётка, што прыехала сюды шукаць дапамогі ці то ад фізічнай, ці то ад душэўнай кволасці, пачала нам з наіўнай прыязнасцю тлумачыць, дзе які святы i чым ён вызначыўся перад Богам...

Бабка з бяззубай, злоснай зорачкай замест рота, з поўнымі веры вачыма — не вытрывала:

— Што, начальнічкі, думаеце, на вас i ўправы ніякай не будзе? Бог усё бачыць!..

Другая бабка, больш ліберальная, пачала нас браць за душу перакананнем:

— Таксама тут вось, як i вы, адзін маёр хадзіў, на іконы святыя глядзеў. Тоўсты такі, гладкі. А потым гэта з яго, з сярэдзіны, як зараўло, як завыла. Сіла нячыстая! Бес!

Смешна?.. A ўсё ж чагосці людзям не хапае, калі яны ідуць ды едуць сюды блізкі свет?.. I не толькі старыя.

1965

ЗНІЧКА

Вялікія мусульманскія могілкі. Старыя, нават старадаўнія, з грабніцай святога, пабудаванай у пятнадцатым стагоддзі. Грабніца на рамонце. А святы? Відаць, яшчэ добра трымаецца. Драўляная мячэць, наводшыбе, пры ўваходзе на могілкі, трохі падобная да нейкага вясёлага, а то i раскошнага павільёна, зроблена на грамадскіх пачатках, нядаўна. Збой мужчын, пераважна старых, у добраахвотнай пакоры пакідае абутак на сходках. Праўда, у многіх рытуал разування заключаецца ў тым, што прававерны здымае толькі галёшы, ідзе на алахавы грозныя вочы ў ботах. Затое шмат цюбецеек — чорных, зялёных — дзеля душы абмотаных белай чалмой.

Абапал асфальтавых i гліняных убітых дарожак густа стаяць высозныя таполі, нібы адмытыя, адшараваныя вясной да светла-салатавай сарамлівасці.

Паміж помнікаў i адзетых у камень магіл вось-вось распусцяцца ружы, сінеюць касачы, тонка i квола каласіцца ячмень, пунсавеюць агеньчыкі маку, буяе цветам бэз, ціха i радасна бялеюць вішні.

Б'юць перапёлкі. У палавіне красавіка?.. Проста рванула падскочыць ад нечаканасці, калі пачулася, нібыта лузганула сакавітае i хлёсткае "піць-палоць!". Наш праваднік, талковы ўзбекскі калегa, расказаў, што пералёлак тут, па традыцыі, трымаюць у клетках, гадуючы для самцовых баёў. Некалькі клетак, завешаных палатном, ён паказаў нам здалёк, у падстрэшшы доміка i на дрэве ў садочку, ужо за плотам могілак. Гэта адтуль, як пругкія, настойлівыя бурбалкі ca дна цёмнай стаячай вады, білі наверх звонкія галасы стракатых, цёпленькіх нявольнікаў. Павеяла водгуллем родных мясцін,— прыйшоў спакойны, пагодлівы вечар над шчодрым, стомленым полем, "піць-палоць" пульсуе, як маладое, вясёлае сэрца.

Кукарэкаюць пеўні. На эсперанта, якое нікому i нідзе няма патрэбы вывучаць.

А вось i чыстая экзотыка: ад мячэці пачуўся адчайны, жаласны выкрык мулы. Яшчэ, яшчэ раз...

Наш праваднік сказаў, што гэта — канец паніхіды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцежкі, дарогі, прастор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцежкі, дарогі, прастор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Янка Брыль
Янка Брыль - Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль - Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль - Вітраж
Янка Брыль
Янка Брыль - Повести
Янка Брыль
Янка Брыль - Муштук і папка
Янка Брыль
libcat.ru: книга без обложки
Янка Брыль
Янка Брыль - Рассказы
Янка Брыль
Отзывы о книге «Сцежкі, дарогі, прастор»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцежкі, дарогі, прастор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x