***
Як ужо гаварылася, конкурсаў у лагеры праводзілася шмат, ад самага трывіяльнага з малюнкамі на асфальце да грунтоўных стварэнняў “лінеек”. Недасведчанаму даволі цяжка ўявіць конкус “лінеек”, але я паспрабую ў некалькіх сказах апісаць з’яву, тым больш што гэта даволі неардынарны жанр мастацтва, які можна незваротна знікнуць.
“Лінейка” па сваёй канфігурацыі нагадвала нешта сярэдняе паміж магільным капцом і кветнікам, адно без кветак. Па перыметры “лінейку” абкладалі цаглінамі, пастаўленымі старчма, і палосамі свежага дзёрну. У даўжыню “лінейка” мела метры са тры, а ў шырыню — са два. Адзін бок “лінейкі” насыпаўся крыху вышэй, каб добра было відаць злалёк, што сатворана ў дзёрнавай аблямоўцы. Напачатку ў ёй рабіўся абрысны мялюнак. Тэма абіралася надзвычай лагерная, напрыклад: крэмль з пяціканцовымі хорамі, ад якіх разыходзяцца тоўстыя промні, ці танк з той жа вялізарнай зоркаю на вежы, яшчэ на “лінейцы” мог з’явіцца голуб, але памерам з той жа крэмль ці танк. Калі абрыс быў зроблены, пачыналася зафарбоўка. Крэмль павінен быў стаць чырвоным, танк — зялёным, а лголуб — белым. Таму адзін атрад, сімвалам якога была “лінейка” з крамлём, тоўк каменнямі на асфальце цырвоную цэглу і пасыпаў натоўчанай пудраю зубчасныя сцены і азораныя вежы. Атрад, што браўся за голуба, пакутаваў, бо сілікатная цэгла не таўклася і трэба было ісці за пяць кіламетраў у Заслаўе шукаць будоўлю і выпрошваць якой вапны ці мелу. Лягчэй за ўсё расфарбоўваўся танк, яго выкладалі з зялёных яловых шышак і скочак, і глядзеўся танк вельмі эфектна — сакавіта, масляніста, шурпата, і чымсьці нагадваў кракадзіла. “Лінейкі” праглядала камісія на чале з Раінай Аляксандраўнай, начальніцай лагера. Выбіраліся тры лепшыя. А ўвечары, на зборы ўсяго лагера. Вельмі ўрачыста абвяшчаліся атрады-пераможцы.
Асабіста мне падабалася рабіць “лінейку” ў першую чаргу з-за таго, што я лічыў сябе мастаком. Пад час заняткаў у школе я наведваў жнядзельную мастацкую студыю, а ўлетку, замест таго каб спаць удзень, хадзіў у мастацкі гуток. А таму мне лёгка быловострым прутком накрэсліць на мяккай насыпанай зямлі абрыс крамля ці танка. А па-другое, мае здольнасці давалі мне ўладу над астатнімі хлопцамі і дзяўчатамі. Я кіраваў і таўчэннем цэглы і зліраннем шышак, мог загадваць, сварыцца, зневажаць… І гэта ўспрымалася нармальна, бо ўсіх цікавіў толькі вынік — наяўнасць “лінейкі”. Аднаатрадаўцы падпарадкоўваліся мне без пярэчанняў. Слухаліся ўсе, акрамя Алега. Ён уцякаў; не спрачаўся, не абураўся, не адстойваў свае погляды, а браў кніжку, і калі ўсе ішлі пасля снядання рабіць танк, ён ішоў у лес. На абедзе я спрабаваў высветліць, чаму ён уцякае, на што атрымліваў блытаныя тлумачэнні пра галаўны боль, медыцынскі пункт і медсястру Святлану, якая параіла яму адпачыць у лесе на адзіноце. Я не верыў Алегу, але спраўджваць ягоныя словы не хадзіў ні ў медпункт, ні да Светы. Ну, не хоча адзін чалавек рабіць “лінейку”, хай не робіць, астатнія хочуць і робяць. Мне хапала праблем і без Алегавых дзівацтваў, але крыўда на яго засталася, жорткая дзіцячая крыўда. І недзе глыбока ў душы хацелася сатысфакцыі, хацелася Алегавага прыніжэння, праз якое я спадзяваўся атрымаць асалоду. І я ўбачыў прыніжэнне.
***
Яшчэ не паспелі аціхнуць радасныя перажыванні ў маім трэцім атрадзе — за “лінейку” з танкам мы атрымалі першае месца, а на дошцы аб’яў ужо прыкнопілі паведамленне, што ў клубе прайдзе конпурс мастацкай самадзейнасці. Запрашаліся ўсе: хто можа спяваць, іграць на музычных інструментах і танцаваць. Конкурс меўся адбыцца ў нядзелю з раніцы, каб не толькі дзеці, а і бацькі маглі папрысутнічаць на свяце.
Выхавацелі падаставалі свае інтументы, і да самага адбою з усіх канцоў лагера чуліся бясконцыя паўторы рэпетыцыйных намаганняў.
Раман Казіміравіч іграў на мандаліне, а дзяўчаты. Можа, разоў са сто праспявалі пад ягоны акампанемент куплеты пра ката, якога боцман быў па пузе мокрым ручніком. У куплетах асуджаўся боцман і шкадаваўся кон, але, нягледзячы на ўсю маральнасць песні, я ўзненавідзеў яе. Ёсць думка, што жарт, які гавораць двойчы, ператвараецца ў пошласць, а тут жарт паўтарылі разоў, як заўважалася, са сто.
І калі нядзельным ранкам на клубную сцэну ўзышоў Юркевіч са сваёй лакіраванай мандалінаю, я пашкадаваў, што не маю якога расіслага памідора. Толькі шкадаванне был не доўгае. Раман Казіміравіч выканаў старажытную італьянскую песню, і сыграў ён выдатна. Склалася дзіўнае ўражанне, што мандаліна сама гучала, што і конеурс, і выхавацелі з дзецьмі і іх бацькамі, і лагерны прапахлы цвіллю клюб зніклі. Мандаліна нібыла згадала мелодыю Радзімы і паўтарыла яе. Воплескі запоўнілі залу. Раман Казіміравіч пакланіўся, а потым абвясціў пачатак конкурсу.
Читать дальше