Адам Глёбус - Дамавiкамерон

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Дамавiкамерон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск-Vilnia-Biełastok, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Orthdruk, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дамавiкамерон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дамавiкамерон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы. — Хто вы? Што вам трэба? — ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры. — Я — Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, — мужчына зайшоў у дом. — Распранайся. Жанчына скiнула чырвоны з белымi ружамi халат i засталася ў чорнай шаўковай бялiзне. (Дамавік-1, фрагмэнт)

Дамавiкамерон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дамавiкамерон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Пахне чабор", — паўтарылася ў юначай свядомасцi.

— Згодны, лета лепей за зiму.

— Бачу, Вас хвалююць вершы. Маладыя гады, маладое дыханне. Я таксама люблю паэзiю, асаблiва iспанцаў. Ёсць у iх вершах агонь. "Бязмежна-пякучая, / лютая настальгiя / па тым, / што ёсць!" Вось такi верш "Поўдзень" караля паэзii Хуана Рамона Хiменаса. Як Вам, малады чалавек?

— А я паэзiю зусiм не люблю. Проста рыхтуюся да iспытаў у педагагiчную вучэльню, вось i даводзiцца запамiнаць розную дурноту: "Сонца за борам жар-птушкай садзiцца!" Лепей жа сказаць "за плотам" цi "за заборам" i не "садзiцца", а "сядае" i не "жар-птушкай", а "грыль-барам "Жар-птушка", дарэчы, ён тут побач.

— А Вы з’едлiвы, малады чалавек. І ўсе ж, маё iмя — Артур, — да юнака працягнулася пухнатая, цi то жаночая, цi то дзiцячая, ручка, — звычайнае каралеўскае iмя — Артур.

— Лёнiк, — юнак пацiснуў ватную канечнасць.

— Можа, мая прапанова Вас здзiвiць, але да справы... Вы спадабалiся мне. Я закахаўся! Травень, шаты, промнi, прахалодны цень. І тут юнак чытае вершы. Вiдовiшча ўразiла, i я не змог не падысцi, не загаварыць, не прызнацца.

Юнак паглядзеў на iдэальна паголены твар гомасексуалiста, пачырванеў i схаваў у кiшэнь нататнiк з экзаменацыйнымi вершамi.

— Няёмка не толькi Вам, але i мне неверагодна цяжка. Не бойцеся, больш за ўсё на свеце я ненавiджу гвалт. Ну пагадзiцеся, з маiмi фiзiчнымi данымi нi на якое насiлле разлiчваць не даводзiцца. — Гомiк цяжка ўздыхнуў. — Жыву я з мамаю. Цяпер яна на працы. І мы маглi б завiтаць да мяне. Ёсць цудоўныя парначасопiсы. Шчыра-сумленна скажу, яны такiя яскравыя, з самымi неверагоднымi здымкамi. Вы калi-небудзь бачылi аголенага гермафрадыта — жаночы твар, жаночыя грудзi, а памiж нагамi самы сапраўдны мужчынскi чэлес? Толькi невялiчкi, сантыметраў пяць. Цi, да прыкладу, у мяне ёсць плакат — адна жанчына адначасна спрабуе задаволiць пяцёх мужчын: першы ляжыць на спiне, уставiўшы сцяблiну ў похву; жанчына сядзiць на iм, выгнуўшыся так, што другi мужчына змог увагнаць стамбур у жаночую дупу; трэцi клiент атрымлiвае задавальненне праз мiнет; а чацвёрты з пятым даверылiся пяшчотным рукам.

"Трэба ўцякаць ад глянцатварай гнюснасцi", — вырашыў юнак.

— Ну дык пойдзем у госцi?

— Добра, толькi па дарозе зойдзем на хвiлiнку ў педагагiчную вучэльню, трэба ўдакладнiць расклад iспытаў.

— Мая iнтуiцыя не падвяла мяне!

Гомiк з юнаком выйшлi з парку праз цэнтральную браму, упрыгожаную белай каланадай.

— Не турбуйцеся, я нядоўга, — кiнуў юнак перад тым, як адчынiць дзверы вучэльнi.

Самазадаволены Гомiк застаўся чакаць каля срэбнабокай вазы, у якой красавалi жоўтыя нарцысы. Ён жа не ведаў, з якiм намерам юнак завiтаў у вучэльню. А прычына была не ў раскладзе iспытаў. Стрыечны брат юнака выкладаў там фiзiчную культуру, гэта ён i ўгаварыў хлопца сысцi са школы ў вучэльню i паабяцаў усялякую падтрымку.

Свайго брата, карчакаватага стрыжанага пад нуль маладзёна, юнак знайшоў у спартовай зале, дзе той судзiў гульню ў баскетбол.

— Спадар Кружаль, можна Вас на хвiлiнку, — паклiкаў юнак старэйшага брата.

Вiсклiвы свiсток спынiў гульню.

— Ты што, не бачыш, я заняты? Нешта здарылася? — на калiдоры спытаўся фiзкультурнiк.

— Да мяне прычапiўся Гомiк.

— Дзе? — фiзкультурнiк, вiдавочна, зацiкавiўся прыгодаю малодшага брата.

— У парку Чалюскiнцаў.

— А цяпер ён дзе?

— Чакае каля вучэльнi, круцiцца каля вазы з нарцысамi.

— Што мяркуеш зрабiць?

— Я ў цябе, мой настаўнiк, прыйшоў папытаць.

Старэйшы з братоў надзьмуў шчокi так, нiбыта хацеў сказаць слова ды забыўся адчынiць рот, потым ён, каўтануўшы нясказанае, прамовiў наступнае:

— Бiць такiх трэба! Згодны? Смяротным боем бiць i забiваць! Ідзi прызнач Гомiку спатканне ў парку Чалюскiнцаў гадзiне а восьмай, калi шарэць пачне.

Узбуджаны юнак падбег да Гомiка:

— Прабачце, Артур, тут якраз пачынаецца кансультацыя па лiтаратуры, i я мушу застацца, але калi Вы не супраць, дык давайце сустрэнемся ўвечары, у парку, каля скульптурнага аленя.

— А ў колькi? — На Гомiкавым твары праявiлася астуджанасць. — Ты ж ведаеш, я жыву з матуляю, а яна не любiць, калi позна затрымлiваюся.

— Гадзiне а восьмай, я буду чакаць Вас, Артур, — юнак, знарок не слухаючы адказу, вярнуўся ў будучую alma mater.

Расчараваны Гомiк падышоў да вазы i сарваў колькi нарцысаў, мусiць, для любай мамы.

У цёплым вечаровым парку людзей было наўздзiў шмат: шпацыравалi парачкi каханкаў, на лаўках вуркаталi пенсiянеры, бацькi гулялi з вазочкамi. Цяпло, робячы будзённую справу, мiж iншым зруйнавала жорсткi план стрыечных братоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дамавiкамерон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дамавiкамерон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Койданава
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Дамавiкамерон»

Обсуждение, отзывы о книге «Дамавiкамерон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x