Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па залівістым Янініным смеху зразумела, што ў прыёмнай з'явіўся Ліхач. І не вытрымала, паднялася, выйшла з-за стала. Чакала, як высокага госця, са страхам слухаючы ўдары сэрца і адчуваючы, як непрыемна перасыхае ў роце, у горле, быццам абязводжваўся арганізм.

Дзверы размашыста адчыніліся, у гэтыя дзверы мала хто так заходзіў.

— Можна, Ала Уладзіславаўна?

— Заходзь.

Божа, што гэта ў яе за голас?! Хіба такім голасам гаспадыня кабінета павінна запрашаць наведвальніка, якога паклікала, каб паўшчуваць?

Васіль прычыніў дзверы і застаўся стаяць ля парога, бесцырымонна аглядаючы былую аднакурсніцу.

Ала пачула, што загарэліся шчокі, але, бадай, не ад таго хвалявання, з якім чакала яго,— хутчэй ад страху перад яго бесцырымоннасцю — як паводзіць сябе! — і ад стоенага абурэння: «Няўжо чакае, што першая я павінна падысці, каб павітацца? Нахабнік!»

Не, падышоў. Рука яго была мяккая і гарачая. Такога ласкавага поціску яна не помніла. Закружылася галава, зазвінела ў вушах. І ёй захацелася неверагоднага — страціць прытомнасць. Каб ён падхапіў яе на рукі. Каб ведаў, куды пакласці. Даў вады. І тады ёй лягчэй было б сказаць:

«Вася, я хачу дзіця — ад цябе».

Але тут жа пасміхнулася са свайго бабскага глупства. Не без гумару падумала: а праўда — куды ён паклаў бы яе? На даўгі стол? А раптам паклікаў бы на дапамогу? Ускочыла б Яніна... Урэшце, нічога дзіўнага, каб ёй зрабілася блага — спякотны дзень, парыць, яўна перад навальніцай, напружанае пасяджэнне... і нечаканае жаданне як бы спакваля вярталася. Не запрашаючы сядаць, спытала:

— Дзе гэта ты загараеш, гуляка?

— Ала! Я ж званіў... Якую я лінію выбіў... Заходнегерманскую. Праграмную... Зраблю завод — капіталісты здохнуць ад зайздрасці...

— Здаецца, лінію ты выбіваў не ў Жданаве.

— На «Азоўсталі» я выбіваў сталь. Ты знаеш, як рэжуць нас пастаўкі металу.

— На цябе напісалі, што ты за кошт завода наладзіў сабе турысцкае падарожжа і... курорт.

— Хто напісаў?

— Заводскія, безумоўна.

— Ты не хочаш сказаць хто?

— Прозвішчаў не разабраць.

— Слухай! Ты дагэтуль сур'ёзна прымаеш ананімкі! Плюнь ты на іх! Хіба я падобны на гультая? Я мог сачкануць у інстытуце. Але на рабоце — ніколі. Даша сказала, што я пахудзеў за гэтае падарожжа. Ажно прыраўнавала. Добранькі курорт! Ты ведаеш, як я дабіраўся са Жданава? Калі Галубятнік пазваніў, што ты разнесла яго... за мяне, я зразумеў, што ты кіпіш.

— Не вельмі твайго Галубятніка разнясеш. Па-мойму, беспартыйны тып...

— Ды не! Партыйнасці ў яго ажно занадта, калі тычыцца справы... Ды ты паслухай, як я дабіраўся з гэтага «курорта». Білетаў, канечне, няма. Але ў нас усюды працуе падпольны сіндыкат. Усюды «жучкі». Адразу сцямілі, калі я кідаўся па аэрапорце, што мне во як трэба ляцець. «Ёсць білет».— «Да Мінска?» — «Не».— «Да Вільнюса?» — «Да Таліна. Ды там жа пехатой можна дайсці да твайго Мінска». Гумарысты, чортавы дзеці! Грошай у мяне не хапае. Чакаць, пакуль здам свой білет, не хочуць. Ледзьве ўмаліў, каб узялі грошы, якія меў, і білет да Мінска. Трохкратная цана. Якая бухгалтэрыя аплаціць? А ты кажаш: за кошт завода. У Талін прыляцеў — у кішэні сорак сем капеек. І ніводнага тэлефона. А дзень выхадны, установы зачынены. Пачаў на вакзале электронны гадзіннік прадаваць. Але каму трэба наша дзярмо? Каб японскі! Міліцыянер пачаў за мной цікаваць: жулік. Тады я да яго. Так і так. Вазьмі гадзіннік у залог. Дай на білет хоць да Вільнюса. Гадзіннік у сем раз даражэйшы. Во так... А ты кажаш, я анархіст. Не, я — перабудоўшчык. Сапраўдны менеджэр. Толькі гандляваць не навучыўся, а рабіў у гандлі. Гадзіннік не здолеў прадаць. Двое сутак не еў.

Так яны і стаялі адно перад адным. Здавалася, гаспадыня кабінета слухае госця са шчырай увагай. Гэта яго натхняла. Захоплены сваімі дарожнымі прыгодамі, дырэктар не думаў пра штось пабочнае і не так пільна ўглядаўся ў былую аднакурсніцу, каб адчуць, зразумець усю складанасць і супярэчлівасць яе пачуццяў. Упачатку толькі падумаў, убачыўшы чырвань на яе шчоках: «Прыгожая ўсё- такі баба». Аднак не пашкадаваў, што яго студэнцкія заляцанні засталіся марнымі. А яна ўзіралася ў яго твар і слухала ўдары ўласнага сэрца, таемна жадаючы, каб яно, сэрца, неяк выдала яе пачуцці — каб ён зразумеў, настроіўся на яе просьбу. А магло выдаць, бо білася арытмічна — то прыглушана, то моцна да звону, так, што ажно пульсавала ў горле. Ала адчувала, чула гэтыя ўдары і чула, што шчокі гараць, а рукі халодныя. Упачатку падумала, што добрую долю сваіх прыгод Васіль сачыніў — помніла з інстытута, які сачыніцель. Але потым амаль не слухала, што ён расказвае. Глядзела праз акуляры ў яго вочы, бачыла, што яны пачырванелыя — відаць, сапраўды не спаў,— і думала адно:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x