Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Не губляй галавы, Алька, а то пакоцішся ўніз».

Але цвярозасці хапала хіба на дзень, калі празаічныя справы засланялі фантастычныя ўяўленні. А ўначы ўсё пачыналася спачатку.

Не, нарадзіць! Вырашана і запісана — так любіла гаварыць на пасяджэннях, завяршаючы абмеркаванне чарговага пытання. Перабірала мужчын — ад каго? Ішла ў адзін бок — у мінулае, у маладосць, у другі — у сучаснасць. Колькі іх, мужчын, самых розных! І бадай ніхто не пагрэбуе ёю — ведае яна гэтах кабялёў, толькі міргні, дай зачэпку. Але ў тым і загвоздка, што не ўмее яна міргаць, не навучылася, ды і крэсла перашкаджае. І ўсе тайныя будучыя бацькі адсыпаліся па самых розных прычынах: з адным ёй брыдка легчы ў ложак, другі — балбатун... Перад вачамі стаяў адзін. Куды б ні плылі думкі, круг іх замыкаўся на ім. Толькі яму магла б сказаць... у пэўных умовах:

«Вася, я хачу дзіця... ад цябе».

Але менавіта — у пэўных умовах. А якія яны, гэтыя ўмовы? Як іх стварыць? Першыя бяссонныя гадзіны яна гнала яго прэч:

«Згінь з маіх вачэй. Нахабнік! Брыдкі тып! Памяло!»

А пад світанне прасіла:

«Здагадайся сам — прыйдзі. Не прымушай мяне прыніжацца. Я ж — жанчына. А нават у раманах... у старых раманах гераіні ніколі не прасілі дзіця».

...Ліхач развітаўся з жанчынамі і ішоў да гаркома. Убачыў Наліцкую праз адчыненае акно, прыветліва памахаў рукой. Натуральна, што яна не адказала — трэба весці пасяджэнне. А то проста вылецела б з залы — так апанавалі думкі. Не любіла такой рассеянасці, калі думкі пра адно, а слухаць і гаварыць трэба зусім іншае. Дзіўна, што і такое не ардынарнае, не дзяжурнае пытанне, як персанальная справа маладога выпівакі, адышло за празрыстую, але глухую сцяну: глядзела на людзей і не чула іх — жыла патаемнымі начнымі перажываннямі. Гэта ўжо проста заскок нейкі. Зноў успыхнуў гнеў на Ліхача: во прычапіўся, назола!

Выступаў Воблікаў і сказаў нешта такое, што ўсе засмяяліся. Нават у вінаватага Булаўскага посная фізіяномія павесялела. Што сказаў старшыня, які ўмее падладзіцца да маладых? Хітруган. Хоць зараз усе падладжваюцца да маладых. Паўзе, як ляднік, змена пакаленняў. Старэйшыя баяцца, што адламаецца глыба і абрушыцца на іх. Хаваюцца за спіны маладых.

Ала Уладзіславаўна заглянула ў парадак дня. Работы яшчэ на добрую гадзіну. Ліхачу прыйдзецца чакаць яе. І хоць кальнула паганенькая рэўнасць ад думкі, што будзе фліртаваць з Янінай, сакратаркай, какетлівай рагатунняй, ёй раптам зрабілася суцешна і бадай весела. Яна стала добрая.

— Дык што ты прапануеш, Міхаіл Паўлавіч? Я не чула.

— Вымову.

— З занясеннем?

— Без занясення,— сказала Марыя Казіміраўна Тапыга, сакратар па ідэалогіі: ратавала свайго падначаленага, а можа, і больш, чым падначаленага.

Ала Уладзіславаўна на пачатку сваёй работы тут пасябравала з Марыяй; дзве жанчыны будуць цягнуць адзін воз, і лёс у іх аднолькавы — незамужнія, праўда, Тапыга разведзеная. А пасля начных перажыванняў амаль узненавідзела сваю каляжанку, што тая не жыве манахіняй і ніхто на яе не паказвае пальцам. І з гэтым прыгажуном Булаўскім у яе, напэўна, не толькі службовыя адносіны, таму стараецца ўратаваць яго, тры дні ўпрошвала не караць жорстка. І ў яе зноў успыхнуў ранейшы гнеў на супрацоўніка, які ў разгар антыалкагольнай барацьбы заснуў перад гаркомам. За адну такую дурноту трэба гнаць не толькі з работы! Але прымусіла сябе накінуць наморднік на сабаку гневу.

— Добранькія мы.

— Ала Уладзіславаўна! Нават Біблія вучыла: авечку, якая заблукалася...

— Табе, Піліп Іванавіч, папом трэба быць. Бразоўскі! Вакантнага прыходу няма? А то парэкамендуем мітрапаліту.

— Царква пустуе.

— За папа ў нас Марыя Казіміраўна.

— Яна ж каталічка.

— Лепшы прапаведнік Саша. Толькі слязу не пускай. Алілуя заводзь.

— Вось за гэта і запішам яму: за разыходжанне слова з дзелам. Хто за вымову з занясеннем?

Прагаласавалі дружна. Наліцкая зразумела: узрадаваліся мяккасці пакарання, бо ведалі яе непрымірымасць і рашучасць дамагчыся выключэння. Пашкадавала, што так раптам падабрэла. З-за чаго? Ліхача ўбачыла? Цьфу! Сябе перастанеш паважаць з-за такой амплітуды настрою. Дадала Булаўскаму стальным голасам суддзі:

— Пойдзеце інструктарам у райвыканком. Узніміце культуру на сяле. Можаце быць свабодным.

Забылася, што ён член бюро і рашэння пленума не адбылося. Аднак ніхто не паправіў яе.

Здзівілася, што яго няма ў прыёмнай. Здзівілася і ўстрывожылася. Няўжо не дачакаўся заканчэння пасяджэння і пайшоў? Аднак у Яніны не спытала, куды знік Ліхач. І ад гэтага зрабілася сорамна — ад боязі выдаць сваю павышаную цікавасць і нецярпенне бачыць яго. А яно такі было, нецярпенне, быццам з яго прыходам вырашыцца яе лёс. А што? Можа, і вырашыцца. І Ала Уладзіславаўна забылася на ўсе справы, а іх было бездань, і напружана ўслухоўвалася ў прыглушаныя галасы за двайнымі дзвярамі. Баялася, што зойдзе нехта з тых, хто заходзіць без дакладу, напрыклад, Марыя Тапыга, і сваёй балбатнёй адцягне сустрэчу з ім. Але сказаць Яніне, што яна нікога не прымае, акрамя... не магла. Менавіта гэтае «акрамя» і стрымлівала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x