Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Анекдот барадаты. Ліхач чуў яго год назад і, між іншым, ніколі не падумаў пра нейкае там зерне праўды, для яго перабудова эканомікі стала аксіёмай, альтэрнатывы ёй няма, ён, інжынер, дырэктар заводаў, аднаго — мясцовага, другога — саюзнага, выдатна разумеў гэта. Справа іншая, што не ўсё ў эканамічнай рэформе яму падабалася, але шмат чаму з таго, што не падабалася, свайго рашэння ён не меў, спадзяваўся, што ёсць эканамічныя галовы непараўнальныя з яго галавой, у якой больш практычных ведаў, чым тэарэтычных. У інстытуце тэарэтыкам была Ала Наліцкая, няхай цяпер і вядзе яго, ёй, як кажуць, і карты ў рукі.

— Па-мойму, анекдот сачынілі тыя, каму хочацца спакойнага жыцця.

Адказ развесяліў генерала.

— А вам хачацца неспакойнага?

— Неспакойнага.

— І вы вырашылі пазбавіць сну мяне? Чым?

— Металаёмкасцю вашых платформ.

Твар весельчака пазмрачнеў, генерал не сказаў, якіх платформ, ён добра падрыхтаваўся да размовы з дырэктарам.

— Вы ведаеце, які груз мы возім на гэтых платформах?

— Таварыш генерал! Вы думаеце, амерыканская разведка не ведае, што вы возіце?

Генерал зноў засмяяўся.

— Дапусцім, ведаюць.

— Значыцца, амерыканцы ведаюць. А дырэктар завода, які вырабляе гэтыя платформы, не абавязаны ведаць? Цёмны выканаўца, так?

— Што гэта вам дасць?

— Заводу — эканомію металу, а ў выніку — зніжэнне сабекошту ў цэлым, павелічэнне прыбытку, павелічэнне фондаў на развіццё прадпрыемства, на зарплату, на сацбыт. Пераходзім на самафінансаванне. А вам дасць эканомію паліва. Хіба яно ў вас лішняе? У дзяржавы не хапае ні металу, ні паліва. У век галоснасці гэта ведае кожны школьнік.

— Што ж вы прапануеце?

— Я і нашы правінцыяльныя канструктары прапануюць зніжэнне вагі,— ён назваў марку машыны — літары і лічбы,— прыкладна на паўтары тоны.

— За кошт чаго?

— За кошт новай канструкцыі. Грузапад'ёмнасць — гэта не толькі маса. Гадоў пяць назад я ездзіў у Швецыю і быў ашаломлены грузапад'ёмнасцю крана, разы ў тры лягчэйшага за наш. Так і тут... У нас разлікі.

Ліхач дастаў з партфеля згорнутыя лісты чарцяжоў, добра зашмальцаваныя, у масляных плямах, быццам па іх ужо рабілі машыны.

Генерал здзівіўся:

— Што яны ў вас у такім выглядзе?

— Таварыш генерал! Мы ж выхаваныя на шпіёнскіх фільмах. Кожны з нас — дэтэктыў. Якому разведчыку трэба старыя чарцяжы.

— Аднак возіце ў партфелі...

— Ды тут — адны дэталі. Сам бог не разбярэ — ад якой яны машыны. А разлікі — вось яны, каля сэрца,— і дастаў з унутранай кішэні пінжака тоўсценькую запісную кніжку.

Генерал выклікаў падпалкоўніка, і яны абодва доўга і ўважліва, з прафесійнай дасведчанасцю, а таму з вельмі кароткімі заўвагамі, якія не заўсёды разумеў і Ліхач, праглядвалі чарцяжы, гарталі яго кніжку, да яго, каб патлумачыў, звярнуліся разы два-тры, не больш. Скончыўшы вывучэнне дакументаў, да яго звярнуўся не генерал — падпалкоўнік.

— Можаце злётаць са мной у наша канструктарскае бюро?

— Далёка?

Генерал назваў уральскі горад.

Ліхач лёгенька свіснуў: яшчэ адно падарожжа! І па тэлефоне не растлумачыўшы ні Але, ні міністэрскаму начальству. А на заводзе — завалы работы.

— Мы вам аформім камандзіроўку і дакумент, які апраўдае вашу «прагулку».

— Палячу. Дзеля справы на край свету палячу. Чаго не зробіш для перабудовы.

— А вы кажаце: унізе — ціха. Не! — задаволена пажартаваў генерал.

Тэлефонны званок разбудзіў гадзін у шэсць раніцы. Васіль з натугай адарваў галаву ад цвёрдай гасцінічнай падушкі. За тысячы вёрст пазнаў голас свайго галоўнага інжынера, хоць голас яго на гэты раз быў нязвыклы — раздражнёны, непачцівы:

— Дзе вы гуляеце? Да гадзіны ночы званіў, са станцыі, іншакш не дазвонішся, тэлефаністак цукеркамі абкарміў, каб набіралі... Я вам рахунак прад'яўляю... за цукеркі.

Апошняя фраза зняла трывогу, якая была з'явілася ад такога ранняга званка і ад голасу Галубятніка: значыцца, аварыі няма, калі сур'ёзны і строгі чалавек хоць змрочна, але пажартаваў.

Салодка пацягнуўшыся, Ліхач засмяяўся.

— Вам смешна, так? Вам смешна? А мне ўчора ваша патранеса так намыліла галаву, што і зараз свярбіць.

— Якая патранеса?

— Ха, якая! Наліцкая.

— Была на заводзе?

— Каб жа была, дык я адчуваў бы сябе больш упэўнена. У сваёй цытадэлі. У гарком запрасіла. А я ўсё жыццё баюся афіцыйных устаноў.

— За што яна?

— За вас.

— За мяне?

— Вы здзіўляецеся? Хтось з нашых напісаў, што дырэктар за кошт завода арганізаваў сабе турысцкае падарожжа, купаецца ў Азоўскім моры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x