Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хто гэта табе?

— Хтокала.

— Мамка?

— Мамка і... дамка.

— Якая дамка?

Сямейка, аднак,— слова не выцягнеш. Але цягнуў:

— За атрад?

— За язык.

Красамоўнае сведчанне таго, чым «узнагароджваюць» за доўгі язык, прыкрылі латаныя штаны.

Аднак такая даверлівая размова моцна зблізіла іх. Але, напэўна, яшчэ цясней пасябраваў хлопец з Аксанай, калі вось так: «Аксанка кліча цябе».

А яна ажыла ў той другі вечар. Яе лячыла бабуля. Аблажыла ледзьве не ўсё цела прымочкамі — здымала жар. А Стася запрасілі, каб ён па-доктарску перавязаў, месца для перавязкі нязручнае.

Знахарка Шабовічу спадабалася: адукаваная бабулька, разумна спалучае народную медыцыну з навукай, такой можна верыць. Увогуле падпольшчыка захапляла еднасць вясковых людзей, іх давер'е адзін аднаму — не баіцца Ганна, што нехта выдасць яе, умеюць людзі гэтыя хаваць тайну, вунь дзяцей як вучаць трымаць язык за зубамі.

Такая ж і бабка Параска. Гаварыла многа, але ўсё прымаўкі, прыслоўі, загадкі і ні слова пра тое, хто яны, адкуль, куды ідуць. Канешне, ёй магла расказаць Ганна тую праўду, якую пачула ад Мар'яны, ды і Аксана не таілася: раз даверылі людзям жыццё сваё, то можна даверыць і справы, няхай ведаюць, каго лечаць. І ўсё ж, такія бабулі бываюць залішне цікаўныя, Параска гэтай слабасці не мела. Зняла прымочкі — і знікла, без слоў, без прыказак, растала што цень. Далікатна пакінула іх адных, няхай мілуюцца галубкі.

— Ну як ты, Аксанка?

— Жар спадае. І не баліць так. А ты?

— Я — што! Сяджу, як кот, на гарышчы, уначы гуляў па двары, задворкі разведаў. Міколка корміць мяне і забаўляе.

— Забаўляе? А са мной ён сур'ёзны. Вершы чытае.

— Ён цябе Аксанкай называе. Як малую.

— Як ты называеш — так і ён.

Нахіліўся, спытаў цішком:

— Знала ты гэтую вёску?

— Не знала.

— А тыя, праз якія хадзіла, далёка адсюль?

— Далёка. Мы адхіліліся ўбок.

— Пра партызан знае Міколка, але не гаворыць, баіцца.

— Ганна сказала: як ачуняю, пакажа нам дарогу. Па-мойму, у іх ёсць свой атрад. Пра Дзядзюляю не чула.

— Мне сядзець навошта? Пагроза ж для сям'і большая. Ды і табе — лепш у атрад хутчэй. Навошта рызыкаваць? Упэўнены, што ў атрадзе ёсць урач. Пагавары з ёй. Да мяне яна не паднімаецца. А пры дзецях не пагаворыш.

— Я пагавару. Але злуецца яна чамусьці. Добрая, а злуе. У абед Міколку лыжкай па лбе трэснула. Ён сказаў, што Гітлеру морду набілі. «Зноў бадзяешся, як бяздомны пёс?» Дзе ён бадзяецца? Цэлы ж дзень быў дома, да цябе хіба лазіў.

Пачула іх шэпт гаспадыня — стала ў дзвярах бакоўкі. І вельмі негасцінна патрабавала:

— Ану, кавалер, кыш у сваё зняздо.

— Я не кавалер, я — муж.

— Муж, не туж. Мужам будзеш, калі аховай станеш для сям'і. А які гэта муж, што жонку пад кулі вядзе?

І што ёй адкажаш? Лекцыю пачнеш чытаць пра абавязак кожнага чалавека ў гэты страшны для Радзімы час?

...Трэці дзень ляжання ледзьве перанёс: адчуваў, што чацвёрты-пяты не вытрымае. Натура яго патрабавала дзейнасці. Асабліва невыносна было пасля Міколкавага паведамлення. Спытаў у яго, за што ён лыжкі па лбе дастаў.

— Гэта табе Аксана сказала? — асуджальна свіснуў хлопец.

— Не злуй на яе. Такога нельга не перадаць: ты нібыта сказаў, што Гітлеру морду набілі.

— Дык праўда набілі.

— Дзе? Хто?

— Нашы. У гэтым... у Сталінградзе.

— Хто табе сказаў?

— Хтокала. Людзі гавораць. З атрада перадалі.

— З якога атрада?

Прыкусіў хлопец язык: вырвалася лішняе. Забраў міску і скаціўся па лесвіцы.

Як жа ён можа ляжаць тут, калі там на фронце вунь што робіцца! У Мінску яны наладзілі б феерверк у гонар перамогі. Горача фрыцам стала б. У абед выцягнуў ад Міколы нямнога: гавораць людзі, рот ім не завяжаш, відаць, праўда, калі па дварах навіна лётае. А на змярканні, да вячэры яшчэ, з'явіўся Мікола яшчэ раз, лёг побач і глыбакадумна маўчаў, як стары, толькі на пытанні адказваў. І ў цемры, не бачачы твару яго, Шабовіч адчуваў, што хлопец мае сказаць нешта важнае. Чаму толькі цягне? Наганяе значнасці і сур'ёзнасці? І раптам шэпт у вуха:

— Хочаш, правяду ў атрад?

У Шабовіча перахапіла дыханне.

— У які?

— Там узнаеш — у які.

— Канешне, хачу.

— Пад раніцу выйдзем.

— Не праспіш?

— Я прасплю?! — зусім дзіцячае абурэнне і крыўда: маўляў, я табе такое хачу зрабіць, а ты пра мяне як думаеш!

— Адкуль я ведаю, як ты спіш? Я моцна.

— Бо ты інтэлігент, беларукі.

— Я з такой жа вёскі. І бацька папругі мне не раз даваў.

— Дык то бацька,— ад бацькі хлопец гатовы стрываць усё, матчыны лупцоўкі краналі яго мужчынскую годнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x