Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адзення многа для бальніцы. Надзеньце на сябе што можна. Усе. І ты,— загадаў Шабовічу, і той мусіў нацягваць жаночую кофтачку. Што-нішто дзед засунуў у сена. Рукзак забраў з сабой — не вясковая рэч, гарадская.

Нарэшце апошнія павучанні:

— Значыцца, так, Мар'яна, начуеце на хутары. Далей — пры свеце дня божага, праз усе пасты, вязеш пляменніцу з бальніцы, вазіла, знаюць. Але ты, брат Стась, тут ужо збоку. Далёка збоку, за вярсту абыдзеш усе пасты, усе вёскі. І так, што,калі хто і ўгледзіць цябе, каб не падумаў, што вы адна кампанія — ты, Мар'яна, хворая і конь. Во так і сапіце ў насы, кожны ў свой. І да Ганны ты прыйдзеш, калі сцямнее. Пакажаш хату з горкі, Мар'яна. Чакаю цябе паслязаўтра. З богам, дзеці.

— Дзякуй, дзед. Не забуду.

— Не забывай, сынок, не забывай. Нічога не забывай.

Стары перахрысціў іх — напісаў пальцамі крыж на фоне зорнага неба.

Трэці дзень сядзеў Шабовіч на гарышчы. Спусціўся толькі пазаўчора і ўчора позна ўвечары па сігнале юнага гаспадара Міколкі, старэйшага Ганнінага сына. Слых у Шабовіча ад адзіноцтва і ўслухоўвання ва ўсе гукі ў хаце і вакол — ва ўсёй вёсцы, стаў што ў кажана. Але хлопец з'явіўся нечакана. Увечары. Удзень, калі прыносіў абед, лесвіца пад яго нагамі скрыпела і грымела. А тут — ніводнага гуку, трэба ўмець. І па гарышчы прабіраўся гэтак жа нячутна. Толькі калі дабраўся да сена, на якім Стась спаў, тады ўзняў шум — зашамацеў. Прашаптаў з захапленнем і як бы з зайздрасцю:

«Кліча цябе Аксанка».

Здзівіла, што транаццацігадовы сельскі хлопец, які ў іншым паводзіў сябе ажно занадта па-даросламу і які ў першы вечар, калі ўладзіла яго сюды Мар'яна, сказаў: «Цётка кліча вас».— «Якая цётка?» «Ваша»,— раптам сказаў пра цётку як пра сваю равесніцу. Ажно спалохаў гэтым памяншальным імем — Аксанка: падумалася, што ёй блага, а таму і ласкавасць такая.

Становішча Шабовіча было незразумелае, часам здавалася абразлівым. Баявы здаровы падпольшчык, які выконваў надзвычайныя заданні, сядзіць на гарышчы, што загнаны кот. Гаспадыняй загнаны. У першы ж вечар, з ухваленнем маўклівай Мар'яны.

Прывязвае Аксана, а інакш толькі бачылі б яго.

Дзіўна паводзіць сябе Ганна. Загадкава, супярэчліва. Сустрэла яна іх, у тым ліку і сястру сваю, амаль варожа. Пачуў Стась, як дакарала:

«Ён што там, з глузду з'ехаў, стары багахульнік? Барада сівая, а з агнём гуляе»,— гэта пра бацьку свайго.

А калі ён, Шабовіч, сказаў, што ім трэба ў атрад Дзядзюлі, ці не ведае яна, дзе гэты атрад, Ганна адказала ўзлавана:

— Не знаю я ні дзядзюлі, ні татулі. І знаць не хачу. Са сваімі бандытамі рады не магу даць.

Выходзіць, партызаны для яе бандыты.

Пакутлівай была першая ноч — пасля такой сустрэчы. Праўда, начлег Мікола змасціў добры — сена, падушка, стары кажух з блохамі, якія не давалі заснуць. Супакойвала хіба адна акалічнасць. Ніякай пляменніцы ў Мар'яны не было — дачкі ў Ганны. Аднак жа, як сказаў бацька іх, вазіла яна «пляменніцу», і, па словах яго выходзіла, неаднойчы. Суцэльныя загадкі.

З Ганнай не дамовішся. Пакуль што. Тут ілюзій не павінна быць. Дзякуй, што прытуліла Аксану, палажыла ў бакоўцы на мяккіх падушках, яшчэ вясельных сваіх. Урэшце галоўнае — падняць на ногі Аксану, а там яна сама дарогу ў атрад знойдзе.

Аднак сядзець у няведанні і бяздзейнасці пакутліва. З'яўляецца адзіны інфарматар — Мікола, разы два і малодшы падымаўся дзесяцігадовы Міця. Але чуў, як сурова шыкнула на яго маці, захапіўшы на лесвіцы. Паспрабаваў загаварыць з малым, але хлопчык паказаў язык — і ўніз.

Увайсці ў давер да дзяцей. Во што! Не, малодшага трэба выключыць з гэтай небяспечнай гульні. А з Міколам можна пагаварыць з сяброўскай шчырасцю. Калі яму маці даверыла такую тайну.

Шапталіся што змоўшчыкі. Расказаў яму пра Мінск, пра падпольшчыкаў, часткова сказаў праўду пра сваю дзейнасць, некаторыя гераічныя ўчынкі сачыніў, каб узняць сваю ролю. У прыцемках гарышча бачыў, як у хлопца гарэлі вочы, закідваў пытаннямі — а як? а што? Ад прагі гераізму размяк падлетак, што воск. Можна ляпіць таго героя, які патрэбны ў даны момант яму, Шабовічу.

— Скажы, Мікола, шчыра, па-сяброўску: знаеш, дзе атрад?

Сцяўся, панурыўся сын чырвонаармейца (што бацька ў Арміі Чырвонай — адкрыта сказаў у самым пачатку).

Знае. Але не скажа. Не баіцца — не мае права.

Дзіўна растлумачыў, чаму не можа сказаць. Падняўся, павярнуўся, ссунуў штаны, паказаў попу. Спачатку Шабовіч «прачытаў»: во, маўляў, табе атрад. Але тут жа і ў прыцемку ўбачыў, што худзенькая попа яго спаласавана сінімі пісягамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x