Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Запасная ў пінжаку ў кішэні. У спальні на кручку вісіць.

— Цяміш, што да чаго?

— Цямлю.

Скрыпнулі весніцы. Вось яны на ганку — аббіваюць з ботаў гразь. Культурныя.

Зачынена? Адчынена? Здаецца, дзынкнула клямка. Зачынена! Пранесла? Але яны могуць заглянуць у вокны.

— За камод! Прысядай!

Шабовіч прысеў побач з Чурсікам — як хлапчукі, што гуляюць у схованкі.

Не, не пранесла. Выразна ляпнулі дзверы ў сенцы.

— Сустракай гасцей. Спакойна! Што ў цябе рукі калоцяцца? Курэй краў, ці што? Пастарайся завесці іх на кухню. А я падрамлю ў спальні, пакуль вы пагаворыце. Цяміш?

Аканіцы ў спальні Хрысціна не адчыняла — спалі муж і дачка. Са святла тым было цёмна.

Шабовіч наскочыў на табурэт, той перакуліўся, загрымеў. Але гэта не спалохала. Увогуле ён не адчуваў страху, не адчуваў сябе загнаным зверам. Хутчэй меў адчуванне азартнага паляўнічага на таго звера, калі ідзе гульня са смерцю — хто каго.

У спальні не так цёмна: перагародка не прыставала да грубкі, там была шчыліна, праз яе цэдзіцца святло. Урэшце, страляць яму не ў цемры, страляць у постаць у светлым праёме дзвярэй — найлепшая мішэнь.

А вось і госці, у доме ўжо.

Залішне мітусліва вітаецца з імі гаспадар. Дурань! Выдае сябе. Куды павядзе іх! На кухню. Дарэмна ён параіў кухню. Неразумна. Адтуль галасы ледзьве чуваць, малую, напрыклад, ён чуў, а Хрысцінін голас зліваўся ў суцэльнае бу-бу. І там яны могуць змовіцца, выпрацаваць тактыку, як узяць яго.

Не, увайшлі ў залу.

— Сядайце, хлопцы. Прабачце, не паспелі прыбраць.

— Ты што, гуляў у карты?

— З кім? Гэта звечара не прыбралі.

І — во дурань! — ад страху, ад мітуслівасці піхнуў задам дзверы ў спальню. Адзін міг — і Шабовіч усадзіў бы яму кулю ў спіну. Каб насупраць дзвярэй апынуўся госць ці Чурсік адчыніў бы дзверы крыху шырэй. Невядома, што стрымала палец на спуску.

Чурсік цераз плячо кінуў у спальню нейкае адзенне, жончына ці дзіцячае. Яно ўпала Шабовічу на галаву, такая нечаканасць, магчыма, і дала выратавальную для ўсіх секунду.

Чурсік са стукам шчыльна зачыніў дзверы.

— Ты чаму не ў форме? Захварэў?

— Якое там захварэў! А цяпер і захварэў — прастудзіўся, ажно дыхаць заняло. А перад тым была тут гісторыя. Учора ўвечары гулялі мы ў карты. Усе свае. І нас змялі...

— Немцы?

— Ды няўжо ж! Да світання трымалі ў турэмным двары, пакуль не разабраліся. Шынель не далі апрануць. Акалеў да касцей. Думаў, дуба дам.

— Дзя-лы,— працягнуў паліцэйскі-госць.

— Была, брат, варфаламееўская ноч,— сказаў другі.— Аблава, якой і ў верасні не было. Хапалі, хто трапляў пад руку.

— Потым многіх выпусцілі.

— Каго выпусцілі, каму далі ўцячы.

— СД дало ўцячы? — здзівіўся Чурсік.

— То ж і дзіва! Дзесь накладачка выйшла. А цяпер зноў паднялі ўвесь горад. Усе сілы жандармерыі, вайскоўцаў. І нашых усіх. Асабліва трох шукаюць. Кіраўнікі падполля! Фатаграфіі іх размножылі. Во глядзі. Усе выхады з горада перакрылі.

— О-о! То гэта ж мой знаёмы — Іван Ткачук. Наш. З аховы ўправы. Учора ён за гэтым сталом у карты рэзаўся.

— Добрая ў цябе кампанія!

— А хіба ўнюхаеш, чым ён дыхае! Свой жа, з паліцыі. Да вайны знаёмыя. Зямляк. Таксама з раскулачаных. Як і я. Каму верыць?

— То праўда — каму верыць! Цяпер і нам веры не будзе. Зноў чысціць пачнуць, як у маі чысцілі. Загрыміш у Рур на шахты. Сабачае жыццё! Немцаў баішся, партызан баішся. Не ўгледзіш, што кулю зловіш.

— Не ный. Не падабаецца — у падмяталы ідзі.

— Куды? А новы парадак хто ахоўваць будзе?

— Знойдуцца.

— Не вельмі знаходзяцца, калі літоўцаў і ўкраінцаў на дапамогу паклікалі.

— Разважанні ў цябе — з партызанскіх пракламацый. Мая табе, маладому, парада: трымай язык за зубамі.

— Я таксама яму раіў,— азваўся Чурсік.— А то калі да Цёмнага дойдзе... Знаем, як яму хочацца выслужыцца перад Корфам?

— Даносу на мяне ён не паверыць. Знае: глыбока я завяз, дарогі мне назад няма — рукі ў крыві. Гэта во чысценькі Чурсік можа служыць і вашым і нашым.

— Ну, што ты, Федзя! Крыўдна слухаць.

— Ткач гэты за печкай у цябе не сядзіць?

Чурсік нервова засмяяўся.

— Сядзіць. На ляжанцы ляжыць, грэецца. Самагонкі сцёбнулі і грэемся. Хочаце па чарцы? Ёсць старадарожская. Лепшай ва ўсёй Беларутэніі няма.

— Яно б і не пашкодзіла горла прамачыць.

— Цёмны ўнюхае, дык ён цябе прамочыць. Не любіць ён выпівохаў. Во начальнік! Можа, адзін такі на ўсё наша наёмнае войска. У людзей начальнікі як людзі. Глушаць гэтую самагонку вёдрамі.

— З чаго яе гоняць, калі хлеба ў людзей няма?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x