Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ой, Вася! Цішэй ты.

— Спіць ён.

— Спіць?

— А чаму ты здзіўляешся? Такую ноч перажыў. На холадзе. Забраўся ў куток... і хоць голымі рукамі бяры яго.

— І гэтага я баялася — што ты захочаш узяць яго.

— Ды ну яго к чорту. Не чапай ліха, пакуль ціха.

— К чорту ты мяне не пасылай,— Шабовіч ціха адчыніў дзверы.— Я твой госць.

— Даў бог госця.

— Толькі бог і мог даць такога госця,— і засмяяўся, пасля нецярпліва да Хрысціны: — Ну, што там? Перадала?

— Перадала.

— Што Аксана?

— Пакінула бальніцу. Са мной да Горкага ішла.

Шабовіч зноў засмяяўся. Стала яму лёгка-лёгка, так бывае ад вялікага шчасця. А хіба не шчасце? Аксана на волі. Атрымала яго сігнал. А што трэба яшчэ? Дачакацца ночы — і ў лес.

— Пыталася, дзе я бачыў цябе?

— Не. Толькі сказала: на працу не з'явіліся Голіч, Войтаў, Сяргеева.

Ясна: іх арыштавалі, двух урачоў і сястру. Але з гэтымі ён не быў звязаны.

— Ты не сказала, дзе я?

— Буду я ставіць пад тапор сваю сям'ю! Узялі б яе...

— Аксана — не той чалавек, каб выдаць.

— Божа! Што вы робіце з намі? Навошта вы нас уцягваеце? Няма ў вас літасці.

— А ў каго яна ёсць? У фашыстаў? — узлаваўся Шабовіч.—Мы робім! Мы пачалі вайну? Хочаш адсядзецца за спіной у паліцэйскага? А вось яна не хоча сядзець ні за чыёй спіной! Яна раней за ўсіх нас пачала барацьбу. У першыя ж дні акупацыі ратавала чырвонаармейцаў.

Хрысціну спалохала яго злосць.

— Хіба я проціў яе сказала? Не мы, бабы, пачыналі войны, а ўсё гора на нашы галовы, на нашы плечы. Не вылазь ты хоць да вокнаў. Пасядзі ў спальні. А я абед прыгатую. Можа, ніякага чорта больш не прынясе!

— У спальні я не буду сядзець. Дай мне кажух.

— Ты хочаш пайсці? — вырвалася адначасова ў абаіх адкрыта здзіўленае і стоена ўзрадаванае пытанне.

— Ты забыўся, што твае дружкі казалі? Не, удзень мне высоўвацца нельга. Забяруся на гарышча і пасплю. Каб малая не бачыла.

— Во гэта праўда. Во гэта праўда,— радасна замітусіўся Чурсік.— Дык і кажух там, у каморы. Адтуль і лесвіца на гарышча.

— Не ўздумайце жартаваць,— папярэдзіў перш-наперш гаспадыню,— бо тады я і праўда стану бязлітасны.

Хрысціна балюча перасмыкнулася.

— Стасік, пабойся бога! Хіба ж мы не людзі?

Дзіўна, загарнуўшы сябе ў доўгі кажух, накрыўшы ногі

старымі лахманамі — боты разуў, бо мокрыя,— уладзіўшыся так, што толькі спі, заснуць ён вельмі доўга не мог.

Калі раней усе думкі былі скіраваны на тое, як уратаваць Аксану і разам з ёй выйсці з горада,— яна ведае дарогу да партызан,— то цяпер ён думаў пра ўсю сваю групу. Безумоўна, разгром арганізацыі татальны, калі нават дзейнасць Івана ім вядома, Іван выконваў ролю сувязнога паміж рознымі групамі, гэтулькі сувязяў меў хіба толькі Станулін. Івана не знойдзеш. І Стануліна таксама. У яго, Шабовіча, не засталося і ніткі, каб выйсці на адказнага чалавека з гарадской арганізацыі, каб інфармаваць яго пра арышты, пра бяспалага, і атрымаць указанні, як дзейнічаць далей. Можа, кагосьці трэба ліквідаваць, таго ж бяспалага. Але адзін ён не воін у такі час. А Аксану абавязкова трэба вывесці з-пад удару. Яе не маглі не выявіць. Гэта Стануліну здавалася, што яна выконвае толькі адно — сувязь з атрадам. Не ўнікаў ён, чым яна займалася ў бальніцы, колькі падрыхтавала камандзіраў і чырвонаармейцаў да змагання ў падполлі, у партызанах. Але не ён выведзе Аксану, яна выведзе яго. І толькі адтуль, з атрада Дзядзюлі ён зможа выйсці на іншыя яўкі, на іншых людзей.

Падпольшчык павінен умець дзейнічаць адзін, самастойна, самадзейна. Але ў сітуацыі, калі СД размножыла яго фатаграфію, самае правільнае — знікнуць з горада на пэўны час. Гэта не ўцёкі — тактычнае адступленне, каб перагрупавацца.

Урэшце, калі ён робіць гэта дзеля Аксаны, то таксама мае апраўданне. Уратаваць ад смерці жонку, будучую маці — першы чалавечы абавязак.

Дзіўна, чаму ў медтэхнікуме ён не звяртаў на яе ўвагу? Выходзіць, трэба было заглянуць у вочы смерці, каб разгледзець адно аднаго. Душэўнае збліжэнне іх адбывалася паступова. Можа, нейкім унутраным чуццём зразумелі, што робяць адну вельмі небяспечную справу, толькі кіраўнікі ў іх розныя: у яе свой — доктар Голіч, у яго — інжынер завода Станулін, якога ў групе ласкава называлі Станулік. Ён, Шабовіч, першы сказаў Аксане, што ведае пра яе справы, і прызнаўся, што сам вядзе такую ж барацьбу, толькі не ў бальніцы. І яна паверыла яму і прызналася, што ў бальніцы яе адхіляюць ад небяспечных спраў, у яе ёсць больш тайнае заданне — сувязь з партызанскім атрадам. Тады ён звёў яе са Станулікам, разумеючы, што ў падпольнай арганізацыі гэта фігура больш значная, чым Голіч ці Сяргеева, дзейнасць якіх ён таксама «расшыфраваў». А пасля — сорамна прызнацца — прыраўнаваў да Голіча, калі аднойчы захапіў яго на кватэры ў Аксаны позна ўвечары. Але гэтае ганебнае пачуццё, якое ён адганяў, трымалася нядоўга.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x