Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чурсік згроб раскладзеныя карты, твар яго збялеў, ён утаропіўся ў стол.

Шабовіч павярнуўся да акна, аглядзеў вуліцу. Пуста і ціха.

— Замок у цябе ўнутраны ці вісячы?

Чурсік неяк адразу павесялеў, нават зларадна ашчэрыўся.

— Баішся, што зачыніла цябе Хрысціна, а сама ў паліцыю пабегла? Тут немцы побач.

— Хрысціна не такая дурная, як ты.

І зноў ён сцяўся, змізарнеў, палонны ва ўласным доме.

«Бач, гад, пра замок змаўчаў. Хоча нагнаць страх,— падумаў Шабовіч.— А небяспека, можа, якраз у тым і схавана, што Хрысціна недурная».

Даўно заўважыў, што цяжэй за ўсё прадбачыць учынкі жанчыны, вельмі ж нечаканыя яны бываюць, іх думкі, іх дзеянні.

А сон, змора ціснулі непасільным цяжарам на галаву, на плечы, на вейкі, гнулі да долу, заплюшчваліся вочы. Ажно галюцынацыі пачаліся: ложкі, многа ложкаў, белыя падушкі, горы падушак. Во ў чым найбольшая пагроза — заснуць так, што яго абяззброяць, звяжуць. А яму ж трэба пратрымацца да вечара. Заставацца тут і тады, калі вернецца Хрысціна, забярэ дачку. Хоць тады, бадай, бяспекі будзе больш. Калі яна не выдасць яго цяпер, то тады яе можна не баяцца, а пры ёй і Чурсік глупства не зробіць.

Ён прыйшоў сюды таму, што не было іншага выйсця, што трэба было заблытаць СД, зрабіць неверагодны ход, пра які не мог падумаць самы вопытны сышчык. Ён верыў Хрысціне. Праўда, там, на Камароўскім, больш, чым цяпер. Не верыць і цяпер, бо добра прыгледзеўся ў часе карцёжнай гульні да гаспадыні, у размове і справах яна выяўляла народны розум. А разумныя не выдаюць сваіх. Чурсік больш прымітыўная істота: баязлівец. Але на гэта ён, Шабовіч, і спадзяваўся. І на тое, што не вылазіў з яго пераконаны вораг. Выглядваў прыстасаванец. Хітры, але неразумны. Кулацкім паходжаннем ён ніколі не пахваліўся, скрываў яго і ў акупацыі, ва ўсялякім разе ад карцёжных сяброў, а пра сваё ўменне жыць казаў неаднойчы. Часам так пачынаў хваліцца, што жонка абрывала яго.

Аднак як пакутліва хадзіць ад сцяны да сцяны! Ногі наліваюцца свінцом, дзеравянеюць, не гнуцца ў каленях. Пратаптаў ужо прыкметную сцежку: гразь на ботах падсохла і асыпаецца на фарбаваную падлогу. Падумаў, як вылае яго гаспадыня: «Во натаптаў, няўклюда». Думкі накшталт гэтай — дробныя, ірваныя, як матузы, зблытаныя. Варта выцягнуць у Чурсіка якія-ніякія звесткі, можа, ведае што пра аблаву. Наўрад ці скажа. Але не таму не хацелася гаварыць з паліцэйскім, што той мала што можа паведаміць, а таму, што здавалася: сур'ёзная размова зусім знясіліць. Стаміліся не толькі ногі. Стамілася галава. Ад думак. Урэшце ўся нагрузка была на яе, на галаву,— ад гульні ў карты да... гульні ў «кошкі-мышкі» з тым жа ўчарашнім карцёжным праціўнікам.

Карты!.. Можа, яны скароцяць час?

Глянуў у акно. Надзіва ціхая вулічка. На працу прайшлі — як вымерла. А куды, уласна кажучы, хадзіць людзям? Кожны стараецца менш трапляць на вочы акупантам.

— Згуляем у падкіднога? Скідай.

Чурсік паглядзеў недаверліва, потым, бадай, узрадавана працягнуў калоду карт на далоні — каб зрэзаў.

Шабовіч на момант завагаўся, прыкідваючы, што паліцай можа зрабіць. Схапіць за руку? Зрэзаў левай, сунуўшы правую ў кішэню — бліжэй да пісталета. Перакуліць стол і саб'е яго з ног? Адступіў на рог стала — на адну ножку перакуліць няпроста.

Спачатку гулялі сур'ёзна і маўкліва. А пасля ўвайшлі ў той жа вясёлы азарт, што і ўчора ўвечары.

— Ах, ты так? А вось гэтага не хапае?

— Дзесятачка? Чыхалі мы на тваю дзесятку, маючы караля. Паспрабуй пабі.

— Кароль, ды не той. Без улады твой кароль. Яго б'е вось гэты яснавокі афіцэрык. Валет казырны! А што — з'еў?

— Ладна. Адбіўся.

— Не адбіўся. А пабіў.

— Набірай.

— Ух ты, якая шалуха лезе!

— А да нас ідуць казыры. Самі просяцца.

І забыўся Шабовіч на стомленасць. Як добра паспаў. Але забыўся і на небяспеку. Здаваў карты дзвюма рукамі. І на рагу не стаяў, а перад сталом — напроці праціўніка, тварам у твар. Той сапраўды мог бы збіць яго сталом. Але што гэта яму дасць? Стрэліць можна і лежачы пад сталом. Пераканаў сябе, што нападаць Чурсік не стане — не той храбрэц! Ды і ўвогуле: калі ты прыйшоў да чалавека — старайся паверыць яму нават і ў такой незвычайнай сітуацыі. Да поўнага гада не павяла б ніякая хітрасць збіць немцаў з панталыку.

Выйграў адну партыю, другую. Узрадаваўся, што галава не атупела зусім — варушацца шарыкі. Чурсік — карцёжнік са стажам, у пульку яго мала хто абыграваў. І ў ачко.

Выйгрыш даваў імпэт, настройваў на вясёлы лад.

— Вось табе і судзьба, пан дурань.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x