Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«А вы што — багі?» — трохі не ўскіпеў ён, але Ала падала знак — прыклала палец да вуснаў: маўчы.

Магчыма, незразумелая пазіцыя першага сакратара збіла з панталыку вопытнага Баброўку — ён сцішыўся, усё роўна як змарыўся ад запалу. А Сіротка ўпарта дамагаўся вымовы — і дырэктару, і сакратару парткома.

Наліцкая сказала короткую, але выразную прамову аб тым, што літасці нікому не будзе — тым, хто зрывае заданне гаркома аб дапамозе калгасам. І прапанавала строга папярэдзіць Ліхача і Шур'яка. Васіль з палёгкай уздыхнуў: на гэты раз пранясло, словы няхай будуць самыя суровыя, абы без запісу. Біяграфію робяць запісы.

А на другі дзень Ала Уладзіславаўна з'явілася на заводзе знянацку. Без званка. Сама пайшла па цэхах. Здзівілася, як многа разварочана, выкінута станкоў. Усведамляла, што ад машынабудавання за час камсамольскай работы адстала, але ж не настолькі, каб не ўбачыць, што Ліхач пачаў рэканструкцыю, якую не зрабіць за тыдзень, за два. І гэта яе ўстрывожыла — за план. Спытаюць з яе — за гарадскі план. І нічым не апраўдаешся, ніякай мадэрнізацыяй, хоць усе прызнаюць неабходнасць яе. Пашкадавала, што паверыла Ліхачу на слова, не ўнікла ў аб'ёмы работы. Усю віну на яго не ўзваліш, бо, па-першае, узгадняў з ёй, а па-другое, кожнаму, нават далёкаму ад праблем перабудовы, зразумела, што дырэктар робіць карысную справу. Але якім чынам, якімі сродкамі!

З'явілася дваістае пачуццё. А яна не любіла няпэўнасці ў сваіх думках і пачуццях, ёю заўсёды валодалі яснасць і катэгарычнасць. Або-або. А хваліць Ліхача і злаваць на яго — гэта, здавалася, не да твару кіраўніку такога рангу, як яна. Гэта яна можа дазволіць сабе толькі як жанчына. А як у жанчыны ў яе не проста раздвоенае пачуццё, а... расколатае на многія часткі, як разбітае люстра, і з кожнага кавалка выглядае яе таемная сутнасць, як дакор.

Так, агледзеўшы завод інкогніта, яна і хацела адбыць — няхай і ён паламае галаву над такім загадкавым візітам. Але з'явіліся Ліхач і Галубятнік — папярэдзілі іх; галоўны інжынер ажно задыхаўся, Ліхач знаёма вясёлы, насмешлівы.

— Нарабіла ты спалоху ў заводаўпраўленні. Рэгіна ў поце выкупалася, шукаючы свайго любімага дырэктара. Як табе падабаецца наш аўрал?

— Ён мне спадабаецца, калі ў зводцы выканання дзевяцімесячнага плана вы будзеце стаяць ну... калі не першыя, то, ва ўсякім разе, не ў апошніх радах.

— Будзем стаяць у першых.

— Самаўпэўнены ты.

Вялі яе там жа, дзе яна ўжо прайшла, і, перапыняючы адзін аднаго, бадай з захапленнем тлумачылі, што будзе пасля ўстаноўкі новай лініі. Але слухала Наліцкая няўважліва. З асуджэннем сябе, але і з прыемным хваляваннем адчувала, што ператвараецца з афіцыйнай асобы ў... бабу, у звычайную бабу (знарок, як бы помсцячы сабе за слабасць, гэтак груба і называла), і не робіць намагання вярнуцца ў пачэснае афіцыйнае званне. Яе раздражняў Галубятнік, высокі, сутулы, з сівымі неахайнымі вусамі, у зашмальцаваным берэце і ў халаце, ад якога пахла машынным маслам і гарачай стружкай. Ёй хацелася застацца адзін на адзін з Васілём. Здалося, што толькі тут, у ляскаце і грукаце, калі трэба нахіляцца да вуха адно аднаго, каб пачуць, яна магла б сказаць тыя словы, што не даюць засынаць уначы з ранейшай дзіцячай бестурботнасцю і спакойна працаваць удзень, не раздвойваючы думкі, свой усталяваны характар.

Галубятнік не адступіў ад іх, і Ала Уладзіславаўна развіталася паспешліва і холадна.

Канфлікт з Зояй — чамусьці ўсе называлі старшыню заўкома Зояй, рэдка па прозвішчы — расшыраўся. Пакуль што расшыраўся — не паглыбляўся. Знешне здавалася, што гэтыя двое вясёлых людзей закаханы адно ў аднаго. Справы вырашаюць — як гуляюць, з жартамі, са смехам. Але пасля гісторыі з адпачынкамі ў Ліхача з'явілася здагадка, што сігнал аб яго камандзіроўцы пайшоў ад яе. А ён усё мог дараваць, толькі не ананімкі. А Зою падазрона насцярожыла яго высвятленне сваяцтва на заводзе. З якой мэтай?

І раптам адкрыты канфлікт.

Прыйшоў да дырэктара на прыём інжынер Шпілеўскі. Інжынер з непрыкметных, Ліхач нават яго не помніў добра, не давялося дагэтуль пагутарыць адзін на адзін, хоць з інжынерамі, як і з эканамістамі, ён добра пазнаёміўся ў першыя ж тыдні сваёй работы. На прыёме Шпілеўскі таксама зрабіў дзіўнае ўражанне. Бываюць людзі ціхмяныя, сарамлівыя, але гэты як бы зацюканы, спалоханы. Прасіў ён самае натуральнае, што просяць многія,— паляпшэння жыллёвых умоў. Але рабіў гэта так, быццам прасіў чагосьці недазволенага, такога, што магло яго зганьбіць. Адно толькі і растлумачыў як мае быць — што ў яго трое дзяцей, нават прасвятлеў і ажывіўся, калі пра дзяцей загаварыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x