• Пожаловаться

Іван Шамякін: Драма

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Драма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-340-00444-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Драма

Драма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Драма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Драма? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Драма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Драма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Той праўдзівы расказ развесяліў Брагінскага: якіх дзівос не бывае! А гэтая вясёлая мана спалохала. Навошта такія дзіцячыя забаўкі? Навошта дражніць гусей?

А п'яны Ігар рагатаў з нечаканага жарту камандзіра.

— Дык ты, значыцца, з баронаў? Аляксей Іванавіч! Таварыш барон! А што! Гучыць! Напішам немцам ультыматум і падпішам: «Барон Ман». Няхай ламаюць галаву, адкуль у бальшавікоў барон.

Жарт камандзіра (расказалі і яму гісторыю гэтага прозвішча), Ігараў смех абразілі Золатава.

«За дурня лічыце? Пажывём — пабачым, хто з нас дурань».

2...

«Замялі» іх у доме паліцэйскага Чурсіка. Яны гулялі ў карты, пакуль гаспадыня, надзіва маўклівая жанчына, смажыла на кухні сала. Гулялі весела, кідалі прымаўкі, пацягваючы прастуджанымі насамі — трое вугнявілі — апетытную духмянасць блізкай закускі. Найспраўнейшым майстрам на анекдоты і прымаўкі быў швагер Чурсіка — Мікола Хацяновіч. Уласна з-за гэтага электрыка ён, Стась Шабовіч, нямала прайграў тут марак, часам столькі, што пасля галадаў. Ад самога паліцэйскага павароту не чакаў, ведаў яго яшчэ да вайны — гад, з такім кашы не зварыш. Не, Мар'ян Чурсік таксама патрэбны кадр — з-за свайго доўгага языка; карысць можна атрымаць і з пены, калі з розумам сабраць яе. З-за гэтага Шабовіч яшчэ з мінулай зімы наведваўся ў яго дом, спачатку рэдка, а потым часцей і часцей. Спадабалася яму Хрысціна, жонка Чурсіка. Не, не як жанчына. Спадабалася маўклівасцю і тым, што разоў колькі ў яе вырывалася асуджэнне Мар'яну, што той пайшоў у паліцыю. А ў разумнай сястры і брат не павінен быць дурнем. На брата, як кажуць, «загарэўся зуб», калі Хацяновіч прызнаўся, што электрычнасць ён наладжвае не толькі ў гарадской управе, але і ў іншых установах, у тым ліку і ў нямецкіх.

«Знаходка! — адразу ўхваліў Піліп Станулін, камандзір групы.— Падбівай клінні».

Але не так гэта проста было нават раскусіць гаваркога электрыка. Сыпаў прымаўкі, але ўсе яны — сухія, без «навару», не тое што пахвальба паліцэйскага: той, каб сцвердзіць, што ён шышка, выдае такія звестачкі, за якія падпольшчыкі дзякуюць. Напрыклад, вераснёўская татальная аблава. Шкада, што позна паліцай выбалбатаў, не ўсіх людзей удалося папярэдзіць. Але яго, Шабовіча, справа не толькі самародкі адкопваць, але збіраць і драбнюткія пясчынкі інфармацыі, і ён гэта ўмеў, яго Станулін нават перастаў браць на дыверсіі — каб захаваць для разведкі.

Нарэшце Хацяновіч, здаецца, скрануўся, як цяжкая крыга. Тыдні два назад, вяртаючыся ад Чурсіка, Стась пагаварыў з ім адкрытым тэкстам: у пошуках аднадумцаў ва ўмовах падполля заўсёды ёсць рызыка, без яе нікога не знойдзеш. Хацяновіч сказаў:

«Не цямні. Я даўно здагадаўся, што зяцю нашаму ты кампаньён толькі ў карты і што цікаўлю цябе я. Дзякую за добрую думку пра мяне. Калі выжывем, то нам жа доўга яшчэ жыць у сваёй краіне. А там падрахуюць, што ты зрабіў для перамогі».

Стась верыў людзям, якія думаюць пра будучае жыццё, а не толькі пра тое, каб сёння набіць чэрава. А сур'ёзныя думкі пра будучыню выводзяць чалавека на правільную дарогу.

Камандзір групы, здавалася Шыбовічу, нярэдка спяшаўся, ва ўсялякім разе цярплівасці яму не хапала. А тут ён не паспяшаўся. Вырашыў звязаць Хацяновіча з правераным членам групы байцом батальёна самааховы, які і ўправу ахоўваў,— Іванам Ткачуком.

Логіка разважанняў Стануліна была, як кажуць, жалезная. Па-першае, лічыў ён, гэтыя два чалавекі не могуць не знаць адзін аднаго — электрык, які па дваццаць разоў на дні ўваходзіць і выходзіць з памяшкання, і стралок аховы, які нярэдка стаіць ля дзвярэй на варце. Па-другое, Ткачуку, як нікому, проста будзе звязвацца з Хацяновічам: гавары колькі хочаш, не хаваючыся, не азіраючыся. Нарэшце, сяброўства яго, Шабовіча, з такім жа нямецкім служкам, як і сам Чурсік, здыме ў паліцая ўсялякую падазронасць, і ён можа зусім развязаць язык.

Так яны апынуліся з Іванам у доме паліцая. Праўда, Ткачук меў сур'ёзны недахоп — быў нікуды не вартым карцёжнікам. Сваякі са спрытам шулераў ачышчалі іх кішэні ад марак. На Шабовіча ажно сверб напаў, ён сур'ёзна перажываў. Лаяў напарніка: недарэка, а яшчэ напрасіўся пайграць, навучыся спачатку. Ды табе што, цябе кормяць, а мне, бальнічнаму брату, хоць зубы на паліцу кладзі, хоць у хворых прасі, жабруй.

Задаволены Чурсік рагатаў на ўвесь дом. Можа, з-за яго шумнай радасці і не пачулі, як пад'ехала машына. Пачулі, як яны пастукалі. Таксама ціха, нязвыкла, без нахабнасці акупантаў — далікатна, як добрыя суседзі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Драма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Драма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Пошукі прытулку
Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Петраград — Брэст
Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Іван Бунін: Выбраная проза
Выбраная проза
Іван Бунін
Отзывы о книге «Драма»

Обсуждение, отзывы о книге «Драма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.