Іван Шамякін - Драма

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Драма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Драма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Драма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Драма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Драма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З вялікім страхам у душы жыве пасля гэтага пані Ярэна. Калі жандары СД наляцяць у яе дом і перавернуць камоды і пярыны, загоняць бабулю ў магілу заўчасна. «Пройдзе ўсё добра — выберуся з гэтай кватэры. Нельга старога чалавека ставіць пад удар»,— падумаў Стась. Пройдзе... Пройдзе, але куды. На добрае спадзяванняў мала, вельмі мала.

Машына грукала па бруку.

Шабовіч глянуў у акенца. У начным змроку праплывалі невысокія будынкі, да іх — рукой падаць. Цесная вуліца. Няміга. Вязуць у турму? Не. Хутчэй — у СД, гэта амаль побач з турмой, у будынку медінстытута. Пра гэта, відаць, падумаў і Хацяновіч, бо на стогны зяця сказаў:

— Запасайся цярпеннем. Хутка нас патрашыць пачнуць.

— Каго? Я пры чым тут! Я ні пры чым! Я — лепшы паліцэйскі,— заскуголіў Чурсік.

— Не вый, пёс,— зняважліва кінуў нехта з чужых.

«Свае хлопцы»,— падумаў Шабовіч адначасова са смуткам і задавальненнем: той, што ахрысціў так паліцая, не папаўзе на каленях, побач з такімі і на смерць лягчэй ісці.

Не, прывезлі іх у турму. Высадзілі ў турэмным двары.

На глухой сцяне будынка пад казыркамі гарэлі сінія лямпачкі. Цьмяна свяцілі. Але ў фантастычным святле гэтым Шабовіч разгледзеў постаці людзей, што стаялі тварам да сцяны, уткнуўшыся ў яе лбамі. Калі іх вялі сюды, машына, разварочваючыся, чырканула яркім промнем фар па гэтай сцяне. Людзей было нямнога, чалавек трыццаць. На татальную аблаву не падобна. Але, магчыма, гэта пачатак — група стаяла шчыльна, адзін паўз адзін, мімаволі падумалася, што месца каля сцяны эканомяць для іншых.

Амаль усе арыштаваныя былі адзеты гэтак жа лёгка, як і яны,— у адных пінжаках, нават у сарочках. І гэта, бадай, пры нулявой тэмпературы.

Іх паставілі ў канцы сцяны, воддаль ад тых, каго прывезлі раней. Нешта новае ў метадзе акупантаў. Па расказах тых, хто апынуўся ў турме і каму ўдалося вырвацца ці перадаць вестку на волю, немцы пачынаюць з допытаў, і допыты гэтыя розныя і па сутнасці і па форме — ад захавання, знешне, працэсуальных норм да грубых бесчалавечных катаванняў. Рэжысёр падпольнай дзейнасці Станулін спрабаваў і допыты інсцэніраваць, катаванні ўмоўна, лічыў, што падпольшчыкі павінны рыхтаваць сябе і на подзвіг і на смерць. Але да гэтага ён не дадумаўся — да выпрабавання холадам.

Так, людзей катавалі холадам. Страшнае катаванне. Шабовіч спачатку не падумаў пра гэта, можа, таму, што адзеты быў цяплей за іншых — пад пінжаком меў світэр. Але праз чвэрць гадзіны адчуў, што карчанее. На моцным марозе чалавек дубее хутка і траціць адчуванне, а такі золкі холад даконвае павольна: доўга нарастае боль у галаве, у грудзях, у нагах, потым пачынае здавацца, што ў цябе застывае кроў, гэта страшна. Паралізуецца воля. Разумееш, што, каб сагрэцца, жыць, трэба рухацца, але не можаш, як бы баішся страціць апошнія калорыі энергіі. А тут паскараюць гэты працэс, бо рухацца не даюць, нават памахаць рукамі не даюць, хіба можаш пацёпаць плячамі. Чурсік паспрабаваў махаць і тут жа зарабіў прыклада ў спіну.

Шабовіч разумеў, як паліцэйскі пакутуе,— ад страху, ад холаду. Яго спробы даказаць сваю вернасць акупантам прысякаліся грубейшым чынам. Падпольшчыка гэта і цешыла і насцярожвала.

Чурсік павярнуўся, заскуголіў, закрычаў:

— Я — паліцэйскі! Я — паліцэйскі! Адпусціце мяне! Дайце вашага начальніка! Ён зразумее...

Яму «далі начальніка» — вартавы сунуў дулам аўтамата ў рот, выбіў зуб ды яшчэ і дадаў да гэтага выспятка ў жывот.

— Паварочвайся і маўчы,— ціха параіў Чурсіку швагер,— а то заробіш кулю.

І ўсё-такі гэта татальная аблава, заключыў Шабовіч, бо хоць і нячаста, але прыходзілі машыны з новымі арыштаванымі. Праўда, у верасні везлі на грузавіках, гналі калонамі, рабочых хлебазавода забралі ўсіх начыста. А тут — невялікія групы і толькі на закрытых машынах. Чаму? Каб хоць можна было паглядзець на гэтых людзей, па іх здагадаўся б, каго падбіраюць, а можа, і знаёмых убачыў бы, думаў Шабовіч. Нельга перакінуцца словамі,— урэшце падпольшчыкі ўмеюць нямала сказаць і вачамі, позіркамі. Але ўбачыць новых нельга не толькі з-за асвятлення, але і таму, што не даюць павярнуцца. Людзей гоняць за тваёй спіной, а ты глядзі ў сцяну, не смей нават вачэй скасіць.

Шабовіч не даваў холаду замарозіць свой розум, волю — увесь час нябачна рухаўся і праз гадзіны дзве-тры пераканаў сябе, што чалавек можа вытрымаць і такія выпрабаванні, хоць, як фельчар, добра разумеў, што большасць гэтых людзей атрымае крупознае запаленне лёгкіх, калі іх не вызваляць, а загоняць у гэты каменны мяшок з круглымі вежамі, збудаваны царызмам, ці яшчэ горш — пагоняць у Трасцянец, у халодныя баракі, гэта — смерць. Так памерці не хацелася. Трэба змагацца! З холадам. З фашыстамі. Калі паміраць, дык, чорт вазьмі, з музыкай, такі зарок ён даў сабе, уступаючы ў барацьбу. Але як у такіх вось умовах наладзіць тую «музыку»? Патрымаюць гэтак паўсутак, а вецер робіцца ўсё больш калючы, працінае наскрозь і ў зацішку,— і здубееш, загусцее кроў, і спыніцца «матор». Крыўдна ўвогуле. Крыўдна — дзе схапілі. Не на заданні. За картамі. У паліцая ў доме. Можа, памагчы яму вызваліцца? Ён, Шабовіч, трохі валодае нямецкай. Такім крокам можна заваяваць поўны давер паліцая — на будучае. А магчыма, і зараз палегчыць лёс свой, Іванаў, Хацяновіча: калі паверыць наконт Чурсіка, то іх, напэўна, павядуць на допыт, у цёплы пакой. Але нейкі вышэйшы чалавечы прынцып, гонар не дазволіў зрабіць гэта — ратаваць паліцая і ратавацца праз яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Драма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Драма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Іван Бунін - Выбраная проза
Іван Бунін
Іван Бунін
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Драма»

Обсуждение, отзывы о книге «Драма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x