Іван Шамякін - Драма

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Драма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Драма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Драма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Драма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Драма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзядзюля не падумаў. Што пачуў ад першай сувязной, тое і выдаў на-гара. Так нельга!

«Бач ты, які дабрадзей!»

— Да чаго ты заклікаеш, Аляксей Іванавіч? Не разумею. Каб нам з табой цямнілі, праўды не казалі? Між іншым, я не думаю, што Дзядзюля так усё і вылажыў. Растапырвай кішэню шырэй. Гэтага хітругана і кулака я наскрозь бачу. Як ён за лыжкі з табой таргаваўся! Не сорамна табе лыжкі прадаваць сваім?

— За патроны — не сорамна.

— Адзінае апраўданне.

Між тым Аляксей Іванавіч падумаў:

«Цімоху няма чаго цямніць перада мной. А вось табе дарэмна ён усё вылажыў. Баліць у яго душа за людзей, таму і выгаварыўся. Шчыра Цімох гаварыў, даверліва».

— Пра Кавалёва не перадавайце,— яшчэ раз папрасіў Ман.— Пакуль што. Я, між іншым, таксама ведаю гэтага чалавека.

— Вось як! Усіх ты ведаеш.

— У вобласці ж працаваў.

— Добра, не перадам.

Аднак перадаў з поўнай упэўненасцю, што Кавалёў ведае сваіх, таму, маўляў, і арыштаваў гэтулькі. Не падумаў нават пра законы канспірацыі. Добра ведаў іншае — як умее следчы апарат рабіць ланцуговую рэакцыю: кожны наступны будзе выдаваць новых і новых: Кавалёў — Падковіна, Падковін — Молатава...

Вярнуўся з радыёрубкі вясёлы, радасна ўзбуджаны.

— Камандзір, выстаўляй увесь свой запас! Есць прычына выпіць!

— Якая прычына? Што вылезлі сухімі з рэчкі?

«Сцёбаеш па вачах? — падумаў Золатаў.— Пачакай.

Я сцёбну не так». Але не месца тут ды і не час драпацца з гэтым «святым». І настрой не той — настрой сапраўды такі ўзняўся пасля сувязі, бо да інфармацыі яго праявілі надзвычайную цікавасць, загадалі праз паўгадзіны зноў выйсці на сувязь. І хоць другі сеанс быў кароткі, а загад сухі і нялёгкі: разведку ў Мінску актывізаваць,— настрой ад гэтага не пагоршыўся, бо ён здагадваўся, каму была даложана яго радыёграма.

— І гэтая прычына немалая — што мы высахлі пасля купання. Маглі і не высахнуць. Але ёсць прычына больш важкая. Глабальная. Усенародная. Разграмілі немцаў пад Сталінградам.

Адзначыў, што паведамленне гэтае Ман прыняў спакойна, быццам ведаў ужо радасную навіну. Вельмі ўзрадаваліся Брагінскі і Кіпень. Камісар па-камсамольску выгукнуў «ура». Начальнік штаба, які зусім расхварэўся, рухава падняўся са свайго тапчана, пачаў зашпільваць гузікі гімнасцёркі, рукі дрыжэлі, і яму нялёгка было гэта рабіць, падперазаў папругу — як рыхтаваўся ў баявы строй. Вочы яго набрынялі слязьмі, затуманіліся акуляры, ён праціраў іх, надзяваў і зноў праціраў.

— Во гэта радасць! Якая радасць, таварышы! Во за гэта і я вып'ю. Цяпер мне і паміраць не страшна.

— Капітан! Пачую яшчэ раз ныццё пра смерць...

— Я не ныю, дарагі Аляксей Іванавіч! Я спяваю гімн. І малюся. Не смейцеся. Цяпер я разумею, калі, з якой нагоды ў мамы з'яўлялася жаданне заспяваць песню і сачыніць малітву, малітву падзякі. Так яна моліцца сёння. Я гэта чую. Мая мама! Ах, таварышы мае дарагія! Каб атрымаць яшчэ і гэтую звестку — ад мамы... ад сям'і.

— Якаў Міхайлавіч! Дык што там перадалі? Што? — дапытваўся між тым Ігар, яму карцела хутчэй паведаміць такую навіну байцам атрада.

— Перадалі каротка, вельмі каротка: «Разгром немцаў пад Сталінградам. Слухайце радыё». О, каб была магчымасць, я сказаў бы ім за гэтую параду — «Слухайце радыё!» — пару гарачых слоў. Яны думаюць, у нас тут радыё, як у Маскве,— на кожнай сасне па рупары. Чыноўнікі! Бюракраты! На батарэі дыхнуць баімся — каб хапіла на перадатчык.

— Дзядзюля абяцаў,— сказаў камандзір.

— Дзядзюля абяцаў? — здзівіўся Кіпень.— Што ён у нас запросіць за батарэі?

Аляксей Іванавіч засмяяўся нейкай сваёй думцы.

— Папросім пазычыць. Пасля вайны разлічымся — свае людзі.

А Брагінскі кружыў па цеснай зямлянцы вакол печкі і ўсё гаварыў пра Сталінград і... пра маці — як у гарачцы, як у сне. Але слухаў яго адзін Ман. Радаваўся яго ўзбуджанасці ад такой навіны і адначасова трывожыўся.

Часцей за ўсё Навум успамінаў жонку і сынка, але, адчувалася з бояззю,— а раптам іх няма жывых? А тут раптам згадаў маці і гаворыць пра яе з упэўненасцю, што яна жывая, што яна моліцца за перамогу і за яго, сына. Чаму? Розуму недаступна чалавечая логіка, як праявы у хвіліны радасці і гора, мужнасці і страху. А калі перамешана ўсё разам, як у гэтага нябогі Брагінскага, дык такі чалавек падобны на вар'ята ці на святога.

Трэба ўсё ж угаварыць яго вярнуцца да Дзядзюлі, палячыцца, там два дактары, а ў іх адзін фельчар, а галоўнае, што Дзядзюля, чортаў даставала,— усё можа здабыць, з-пад зямлі, як кажуць. Дастаў бы і лекі патрэбныя. Праўда, лекі ён не шкадуе і сёння шчодра дзяліўся імі, ды яшчэ выказаў народную мудрасць: за лякарствы плату грэх браць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Драма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Драма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Карпенко-Карий - Драматичні твори
Іван Карпенко-Карий
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Драма»

Обсуждение, отзывы о книге «Драма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x