Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Клуб так нядаўна быў клубам у паліцаяў, куды і немцы заходзілі. Трэба думаць, яна і там не сядзела ў закутку. Цяпер кавалеры другія, а дзяўчаты ў большасці тыя самыя, толькі некалькі партызанак ці нейчых сёстраў з ляснога сямейнага лагера. Моладзь сышлася ў законным жаданні шчасця, аднолькава аднаго для ўсіх, на ўсё жыццё. Без усякай палітыкі, сабраныя толькі цягай, патрэбай узросту.

* * *

«У верасні трыццаць дзевятага мы вам працягнулі руку братняй дапамогі!»

«А мы вам на гэтую руку палажылі аполак сала».

Мінск у гады акупацыі і ў пасляваенныя гады трымаўся на заходнебеларускай вёсцы. У саракавых і ў пачатку пяцідзесятых, калі са страху ці з адчаю перад калектывізацыяй сяляне прадавалі сваю жывёлу мясам — на мінскіх рынках.

* * *

Чытаючы Шаламава, успомніў Колю Смалянку («Уступленне ў рэквіем»), з яго апошніх дзён:

«Не вер ім, усё ў іх няпраўда! Накалаці на хлеб і маўчы! Нікому, нічому не вер!..»

Праўда, гаварыў ён ужо зусім без клічнікаў. Толькі прасіў.

І гэта той, хто ў сваёй вясковай, заходнебеларускай маладосці так верыў. І катаванні ў пастарунку перанёс нязломна, і суровыя Уронкі, а там, куды імкнуўся — страціў усё...

«Што, вы не можаце партыі дараваць? Партыі?!»

І так гаварылася пасля XX і XXII з'ездаў, у адказ на абурэнне сталінскімі рэпрэсіямі. І пачалі «дароўваць» — да новага абурэння. Дваццаць гадоў новай затхласці, «застою».

Аднак і зноў жа трэба дароўваць, націскаць на тое, што перабудова — зверху. Як быццам Верху таму не трэба пакаяцца перад тым, што сапраўды найвышэй — перад народам, перад сумленнымі, на кім яшчэ і трымаецца разумны сэнс жыцця.

* * *

Называецца лічба, скажам, 2731 чалавек. І, можа, якраз гэты апошні, што вытыркнуўся з круглай лічбы, перашкаджаючы закругленню, таксама твой сябар, таварыш, брат.

* * *

Як і кожнага году, калі яна жыве ў Мінску, па тэлефоне віншаваў сваю равесніцу з Новым годам. Пагаварылі пра сучаснасць.

Я: «Дагаспадарыліся — ужо і жаваранкаў не чуваць над полем!..»

Яна: «Ага. Над могілкамі толькі і пачуеш...»

У яе сёлета напрадвесні памёр дарослы сын. Яна там часта чула жаваранкаў. На гарадскіх, вялікіх ды без хіміі.

* * *

І сын, і ўнук ягоныя — даўно на трактары, можа, каторы і лаўрэат, і дэпутат, а можа, і п'яніца,— і такія яны, аратая,— а я ўсё бачу яго самога. На плузе ў баразне, за стомленым канём, таксама стомленага, задумана шэрага... Сядзіць. Пакуль там недзе — далёка, высока, у багатых і яшчэ багацейшых залах — за яго, імем яго вырашаюць ягоны лёс, нешта прыдумваюць новае. Тыя, што не аруць і не сеюць. Яго і няма, і ён ёсць. Я яго бачу, бачанне гэтае час ад часу вяртаецца. З даўніны ў сучаснасць, у вечнасць такую...

* * *

Хлеб за мяжою купляем, у пустыню ператвараемся, а ён глыбакадумна піша, што вясковая тэма ў нашай літаратуры аджыла, перажыла сябе, яе трэба, маўляў, закрываць...

А хлеб патрэбен, рабіць яго вучыцца трэба — у самым шырокім сэнсе, з маральным перш за ўсё? Пачынаць вясковую тэму нанава трэба? Ці ўсё ўжо — усе канчаткова перабяромся на асфальт, пяройдзем на тэму нібы вышэйшую — гарадскую?..

* * *

Летась у бальніцы адзін піжамісты пенсіянер па-філасофску даводзіў мне, што з Афганістанам нашым гэта — як у Пятра Вялікага: той высек акно ў Еўропу, а тут трэба выхад да Індыйскага акіяна...

Пазаўчора ў электрычцы капялюшны дзед-сібірак (ехаў на зяцеву дачу) бурчэў супраць таго, што «сёння Курылы японцам, заўтра што-небудзь кітайцам, тады яшчэ нешта каму на Захадзе — усё можна раздаць!..»

Імперыялізм у нізах. А мір — ліха з ім? Ужо не кажучы пра справядлівасць...

З тым, што ў бальніцы, я яшчэ трохі паспрачаўся, а з вагонным не захацелася — не паможа.

* * *

«Ён з мяса і касцей». Часта здзіўляюся ў душы: як можна так па-мясніцку гаварыць пра Чалавека — адухоўленую істоту?! Відаць, гэтае здзіўленне, недаўменне ад таго, што тое, з чаго складаецца наш арганізм, «вместилище духа», можа быць таксама і ежай. Для людаеда. А нам пра «мяса і косці» нагадваюць тыя жывыя істоты, якіх мы грызем і жуём.

* * *

Учора позна ўвечары з пэўным болем і жахам уявілася, што ўсё наша тое, што называецца чалавечым жыццём — то больш, то менш густая сетка клопатаў, мітусні, варажнечы, сяброўства, любові, творчасці, распусты — тое, за чым затоены цемра і холад чорнага небыцця, куды мы час ад часу заглядваем, калі прыходзяць няшчасці, беды — асабістыя: забойства, самагубства, згвалтаванне або агульныя: землятрус, эпідэмія, вайна... Убачым страшнае, жахнемся, а потым зноў у тую сетку, за сваё — так званае жыццё...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x