Самыя жорсткія і нечалавечыя ганенні прыйшлося вытрымаць эсеям падчас праўлення імператара Нерона, і яны амаль усе былі вынішчаны. У тых пячорах хавалася кумранская абшчына, яна і перанесла туды свае свяшчэнныя кнігі і рукапісы, – ёй удалося праіснаваць на зямлі больш часу, чым іншым. І яны, на жаль, пазней зніклі са старонак гісторым, пакінуўшы хіба каштоўныя старонкі пра сябе – скарб.
Так, эсеі лічыліся зярняткамі зараджэння хрысціянства, якія спорна прараслі і буйна пайшлі ў рост. Хрысціянства і вызначыла дальнейшы ход гісторыі Заходняга Свету. Але тут ёсць і адваротны бок медаля Гісторыі: эсеі былі не толькі нязломнымі аскетамі і праўдалюбцамі, але і для вас, Антон, вельмі і вельмі небяспечнымі сектантамі. У іх быў адзіны і галоўны недахоп – неабмежаваная абмежаванасць сваёй жорстка страшэннай і антыгуманнай дактрынай святатацтва ў адносінах як да людзей, так і да Бога. І гэта ўжо не мне казаць, а табе: калі б, не дай Бог, іх светапогляд і ідэалогія ўзялі верх, стаўшы дамініруючым дагматам, то ў сувязі з тым, што яны супраць заключэння шлюбаў, спынілі б і дзетанараджэнне, – е Еўропа вымерла б, як вымерлі некалі маманты і дыназаўры. Чаму ў малітве, звяртаючыся да Бога, ты кожны раз гаворыш: “Бо вось я ў беззаконнях зачаты, і ў грахох нарадзіла мяне маці мая…” Якое тут беззаконне і які грэх? Маці пабралася шлюбам, павянчалася нават у царкве, – дзе ж тут грэх? Ад эсеяў, значыць, тое перайшло ў праваслаўе? Ты зноў можаш сытацца ў мяне – а на які ляд я табе гэта тадычу, калі ў цябе хапае праблемаў і без мяне? Адкажу: хіба толькі для таго, каб ты думаў, узважваў, нараджаўся духоўна зноў і зноў, – да чаго, дарэчы, і заклікае ўвесь час Гасподзь. Тут я з Ім салідарны…”
“Добра, абяцаю дабрацца да тых кумранскіх світкаў. Сам прачытаю і зразумею, што да чаго. А цяпер, Люцыферчык мой дарагі, што рабіць мем? – на манер петрыкаўскай бабы Ганны спытаў у яго.
“Так, намёк зразумеў, Антоне… Больш не буду прыставаць да цябе, не буду адрываць ад працы. Стане сумна – пазвані, нумар ведаеш, альбо пакліч, і я прыйду, нябачны да цябе, і мы проста можам паменціць нейкі час языкамі, – цябе тое ні да чога не абавязвае. Але сам я ўжо ніколі не прыду да твайго парога. Я ж не жорсткі эсеісі, – я за прыгажосць і задавальненне, за асалоду пачуццяў, за тое, што жанчыну мы павінны кахаць і прыўзносіць да нябёсаў, а яна – доўжыць род чалавечы. Бо я не магу без людзей. Бог, людзі і я – гэта адно цэлае. Сапраўды – тройца непарыўная…”
Усіхаўся толькі ад яго блюзнерства, розум не губляў, быў спакойны, бо ведаў, што не на “Алкепе” мы, што мне няма неабходнасці ў маёй майстэрні нечага асцерагацца…
“А каб ты пераканаўся, што я тут быў у цябе, з табой балаболіў, пасвавольнічаю – вазьму і скіну з мальберта тваю карціну, як і ты некалі скінуў фужэр са стала ў “Залатым пеўніку”…”
Падрамнік з пейзажам “Восень” захістаўся і ўпаў да маіх ног.
Падышоўшы да акна, дастаў з кішэні запальнічку, пстрыкнуў ёю. Агеньчык паднёс да аркушыка паперы – адразу ўспыхнула. Данёс палаючую паперку да расчыненай форткі. Як толькі дагарэла, выкінуў на вуліцу.
Яе адразу падхапіў вецер, закружыў у паветры чорныя папялінкі, шпурнуў на верхавіны дрэў…
Загаманілі, прыйшоўшы да ўзаемазгоды, Ясь і Яніна, піскнуў нешта радаснае Мышук.
Прыйшла пара пакінуць майстэрню.
17.
…У наступную нядзельку, калі Ліка не была звязаная са школьнымі клопатамі, і дочкі мае знаходзіліся дома – з Белгарада прыехала і Таццяна, – прапанаваў:
– Жаданыя і любімыя, а давайце мы з вамі адправімся ў лес – на пагулянку. Паходзім, вогнішча раскладзем, сала падсмажым на галінцы?
– А што, я вельмі хачу на прыроду! – радасна ўсклікнула будучы кандыдат філалагічных навукаў Ірына Клімовіч. – Выдатная ідэя! Своечасовая.
– І я хачу! – падтрымала жыхарка расейскіх прастораў Таццяна. – Як я даўно не была каля бярозаў і сосен! Бацька, ты малаток! Выгані нас з гэтага душнага горада, падаруй нам свежае паветра!..
І мы адправіліся ў лес. Перад гэтым я забег у майстэрню, захапіў папку з рукапісам.
Блукалі, хадзілі, натаміліся. Спыніліся на ўзлеску бярозавага гаю.
Я назбіраў шыгалля, ададраў ад бярозы бяросты. Склаўшы ўсё гэта ў кучу, падпаліў. Мае жанчыны сядзелі на паваленай бярозе – той самай, каля якой я маляваў некалі пейзаж.
Мы смажылі на дубчыку сала. Калі з яго капалі бісерынкі тлушчу, падстаўлялі скібку хлеба. Нічога смачней, здавалася, не было на свеце. Штосьці прыходзіла мне на памяць, адлюстроўвалася кароткім сполахам, але я з усіх сілаў стараўся адганяць тыя ўспаміны, – трызненні і мроі летаргічнага сну спакваля затушоўваліся, знікалі, быццам заціхала праца памяці кампакт-дыска ў кампутары, губляла сілу састарэлая інфармацыя. Непакоіў хіба мяне толькі заплечнік, – то шпырне вострым шылам у бок, то тузане, быццам я быў запрэжаны ў аглоблі, а то і зарагоча ледзь чутна. Я разумеў, што гэта і ад чаго, таму, калі пачалі збірацца дахаты, рашыўся: назбіраў сухіх сасновых галінаў, паклаў на вогнішча. На мяне са здзіўленнем і недаўменна глядзелі мае жанчыны, мусіць, думалі, навошта зноў раскладваю кастрышча, калі нам пара пакідаць узлесак…
Читать дальше