Тыя ж вучоныя адзінадушна прызналі, што эсейскі Настаўнік – рэальная гістарычная Асоба. Ён, Настаўнік, у другім стагоддзі да новай эры, прапаведваў у Галілеі і прыняў смерць пакутніка. І тое адбылося за паўтара стагоддзі раней, а не тады, як пазней сцвярджала Евангелле… Ты мяне хоць слухаеш, Антон?
“Ды слухаю, ад цябе нікуды не падзенешся, але ты слова даў… Прасвятляй мяне, асатаньвай… Старайся…”
“Ды што тут старацца… У тойчас на Бліжнім Усходзе супернічалі між сабой мноства рэлігійных плыняў і сектаў. Ідэалогія эсеяў у першым стагоддзі, ужо новай эры, аказала вялікі ўплыў на хрысціянства. Але той факт чамусьці знарок выкінулі адэпты Новай Царквы, намагаліся нават знішчыць эсеёскія рукапісы, нават свае апакрыфічныя тэксты знішчылі. А дваццатае стагоддзе, дзякуючы знаходцы кумранскіх тэкстаў, расставіла ўсё на свае месцы. Гэта не мае выдумкі, зазначу, пра тое ты можаш і сам потым прачытаць у розных крыніцах, што захоўваюцца ў архівах, тое ўжо не тайна, і я, значыць, не тлумлю табе галаву, не апрацоўваю твае мазгі, як ты некалі палічыў разам з Янінай…”
“Раўнуеш, Нэма?”
“Можа і раўную…Прпаноўваю скончыць гэтую тэму. Эсеі вызнавалі іўдаізм, аднак прызнавалі, што фарысеі апаганілі рэлігію Майсея, сказілі божае вучэнне. Таму эсеям прыйшлося парваць з артадаксальным іўдаізмам, абвясціўшы “новы саюз” – Новы Запавет – з Богам, бо стары быў парушаны тымі ж фарысеямі…”
“Ты тое ўсё бачыў на свае вочы, Анатас?”
“Бачыў”.
“Бачыў, і не ўмяшаўся?”
“А навошта? Так, я мог усё перайначыць. Жыццё эсеяў азначала толькі падрыхтоўчы перыяд да бітвы, змагання ці вайны спаміж “сынамі свету” і “сынамі цемры”. Калі пачалася тая вайна, я толькі назіраў, пасміхаўся адно, бо ведаў: магу парушыць суладдзе неба і зямлі. Можа я ў душы і не згаджаўся з тым, што эсеі былі супраць таго, каб чалавек імкнуўся да матэрыяльнага багацця, а не да духоўнага…”
“Гэта ж чаму, цікава пачуць? – паддаўся я на спакусу: так і Гад узяў “на цугендзер” Еву, папытаўшыся ў яе: “Дык ці сапраўды сказаў Бог, што, з’еўшы яблык, не памрэце?..”
“Яны мелі цвёрдую веру ў тое, што прадвызначана Богам, але пакідалі за сабой права мець свабоду волі і выбару дзеянняў, свайго шляху выратавання. Былі ўпэўнены, што належаць да “сыноў свету”, як верылі ў канец таго ж свету, – у апошні Вялікі і Справядлівы Суд. Верылі і ў тое, што прыйдзе Збаўца Свету, памазаннік Божы. Галоўнае ў цэнтры эсейскага культу лічылася прызнанне Настаўніка Справядлівасці як Найвышэйшага Бога. Ты прачытаеш у крыніцах, што супраць гэтага выступіў “нейкі недобрасумленны жрэц”. Думаю, ты здагадаўся, хто ім быў. Але ні ў адных крыніцах ты не знойдзеш імя таго жраца…”
“Можа, гэта ты і быў?”
“Я табе таго не казаў… Трэба і сціпласць нейкую іець. А гэтага, скажу табе, хапала ў эсеяў. Яны, дарэчы, былі жорсткія аскеты, пазбягалі задавальненняў у любым выглядзе і праяўленні, патрабавалі заўсёды праўды, не клапоцячыся нават пра тое, што тая праўда можа абярнуццв супраць іх саміх, пагражаючы смерцю. У іх не было слугаў, яны не жаніліся, адмаўлялі дабрачыннасць і не любілі гасцей. Жанчын лічылі народжанымі ад д’ябла. Прызнаюся, яны тут мелі рацыю. Жанчыны не мелі права ўваходзіць у секту, аднак эсеі вымушаны былі цярпець іх побач з сабою. Катэгарычна эсеі не адмаўлялі нараджэнне дзяцей, але грэбавалі дакранацца да супрацьлеглага полу, хаця і не супраць былі авалодаць ім. Усіх жанчын называлі не інакш, як прастытуткамі. Гэтага і іншага грэбавання жаночым полам патрабаваў і сам Настаўнік. У хрысціянскіх Евангеллях гэта трохі прыглушана, больш мякка сказана пра Жанчыну, Багародзіцы моляцца, пакланяюцца Ёй. А жыццеаповеды пра Влікую Блудніцу з “Адкрыцця Яна Багаслова” – жанчыны, “апранутай у пурпур”, – адзін да аднаго скапіраваны з тых жа эсейскіх тэкстаў… Эсейскі культ надаваў вялікае значэнне духоўнаму ачышчэнню – што азначала ўнутранае пакаянне, шчырая споведзь. Тое, дарэчы, набудзе моц і сілу ў раннім хрысціянстве… Ты не заснуў хоць, Антон?..”
Я пацёр скроні, зірнуў на квадраты шыбаў акна:
“Я сплю ноччу… А днём… Днём нешта раблю. Малюю, напрыклад, чытаю, пішу, магу і прыдрамнуць…”
“Даруй, што перашкодзіў, мой дружа, тваёй сённяшняй працы! Як і тады ўварваўся ў тваю майстэрню, даруй. Я не адыму у цябе больш пяці хвілінак. Дасказаць толькі хачу. Мы з табой слухалі Ірада, калі перанесліся ў яго эпоху. А ў часы Настаўніка Справядлівасці Іўдзеяй правілі пымскія прадстаўнікі Арыстабул і Гіркан. Яны варагавалі, кожны з іх змагаўся за ўладу. А эсеі не прызнавалі ні таго, ні другога, лічылі, што народам павінен кіраваць не цар, а толькі жрэц – Настаўнік. А артадаксальныя іўдзеі яго і на нюх не пераносілі. Таму і ўзненавідзелі Яго, злоснае замыслілі, і сталася так, што Яго схапілі і адправілі на смерць. Той жа эсеіскі папірус паведамляе: “Калі канаў святочны дзень Выкуплення, Ён і з’явіўся ва ўсім сваім незвычайным адзенні перад імі – яго ворагамі, нават перад “жрацом без сумлення і гонару”, які штохвілінна сачыў за ім, – і ўсё дзеля таго, каб прыняць пакуты за веру і каб сапсаваць ім усім той суботні дзень”.
Читать дальше