Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Алё, слухаю вас! – ціхім і прыглушаным голасам прамовіла Ліка ў слухаўку.

Я маўчаў, не ведаў, як пачаць размову.

– Алё, слухаю вас, гаварыце.

– Ліка, добры дзень! Гэта – я, Антон.

Прыйшла яе пара змоўчаць...

– Добры дзень, Антон, не задаю табе дурных пытанняў, але пачну з таго – як жывеш?

– Нічога, Ліка, жыву. Як магу, набліжаю той дзень, калі пакіну гэты карабель і з’яўлюся перад табою. Мала ўжо засталося да таго дня, вер мне.

– Веру ў тое. Рада чуць, што ты не забыў мяне і дачок, што імкнешся вярнуцца дадому…

– А як жа мне без вас?

– Ну і добра. Дзякую, што пазваніў. На душы стала лягчэй. Да сустрэчы, Антон!

– Да сустрэчы, Ліка!

Ну, во, цяпер і Анатас не папракне мяне, што загалуніўся на яго лінкоры і не званіў жонцы. Во і пазваніў, ды і пагаварылі не вельмі хораша, – як чужыя. Паміж вельмі блізкіх людзей часта такое здараецца. Гэта нармальна.

А месяц, здалося, яшчэ больш прыблізіўся да мяне. Для чаго? Запрашаў да сябе? А чаму б і не? Анатас казаў, што я, даўшы згоду пасяліцца тут, магу думкава пераносіцца з аднаго пункта ў любы іншы, не кажучы пра планеты сваёй і далёкай галактыкі, – толькі трэба пажадаць. Але я пастараўся пазбавіцца ад гэтага жадання, – не час, не час…

Пачаў чытаць малітву: «Ойча наш, Існы ў нябёсах! Няхай свяціцца Імя Тваё як на Небе, так і на зямлі…»

І адразу знік сверб падарожніцтва.

Атрымлівалася, умею – ці навучыўся – валодаць сваімі пачуццямі і жаданнямі. Што мяне, безумоўна, радавала і ўсцешвала. Зноў знаходзіўся сярод родных мясцінаў, роднага Палесся… Чуў, як пераклікаліся сіваваронкі і дразды, дзятлікі і салаўі… Быццам хто мне ўставіў у вушы навушнічкі са стэрэазапісам спеваў птушак.

Так, усё, хопіць разлежвацца, пара і косці размяць, як казаў мой дзед Ян, які па волі энкавусаўцаў адправіўся на калымскую мярзлоту. Даю ўстаноўку: хачу апынуцца ў касмічным апараце «Апалон» у складзе амерыканскіх астранаўтаў, нага якіх ступіць на паверхню Месяца!

Нічога не адбывалася. Нічога не змянілася. Пасмяяўся з мяне Д’ябал, ой як пасмяяўся, паддурыў, як мы ў дзяцінстве дурылі адзін аднаго, а потым рагаталі: «Паддурылі дурака на чатыры кулака!..» Ладна, Анатас, прызнаю сваю паразу, так мне і трэба…

Расчыніліся дзверы ў мой пакой-каюту, і нехта незнаёмы здзіўлена крыкнуў:

– Нэйл, а ў нас тут вялікія праблемы!

– Якія – праблемы, Эдвін? – насцярожаны голас прагучэў недзе з калідора.

– У нас на караблі «заяц». Няштатная сітуацыя. І ў яго няма скафандра, Нэйл. Што рабіць будзем?

У каюту зайшло двое ў бліскучых касцюмах, пад сталь, астранаўтаў. Яны ўперыліся вачыма ў мяне, не ведалі, што рабіць у гэтай сітуацыі.

– Ты хто? – спытаў у мяне адзін з іх.

– Антон Клімовіч.

– Як ты апынуўся на нашым караблі?

– А мне ўсё роўна – быць на «Алкепе» ці на вашым «Апалоне». А вас я ведаю. Мы знаходзімся на караблі НАСА «Апалон-11». Кіруе ім Нэйл Армстронг, пілот месяцавага модуля Эдвін Олдрын, а камандным модулем з’яўляецца Майкл Коллінз. Сёння – дваццатае ліпеня 1969 года. На зямлі не ведаюць, што я падлабуніўся ляцець разам з вамі на Месяц.

– Тады адкажы, Антон, а чаго табе захацелася ляцець з намі?

– А хаця б для таго, каб не плявузгалі потым языкамі злыя людзі, што вы і зусім не былі на Месяцы. Я ім пакажу свае сведчанні.

– Ты хто – фізік, астранаўт, даследчык космасу, журналіст ці…

– Ці… Я той, які павінен прысутнічаць пры значных з’явах і падзеях. Пра вас будуць гаварыць і праз стагоддзі, пра мяне ж не ўспомніць ніхто, бо я не ўваходжу ў ваш экіпаж, і ніхто пра мяне не ведае. А яшчэ я хачу стварыць месяцавыя пейзажы, якія ніхто не рабіў да мяне. Ды яшчэ намаляваць Зямлю, зямны шар у блакіце неба.

Астранаўты пераглянуліся, як бы ўзгаднялі свае пазіцыі ў адносінах да мяне – як ім паводзіць сябе.

– Але мы павінны паведаміць на цэнтральны Пункт кіравання, што ў нас на караблі пабочны чалавек, – папярэдзіў мяне Нэйл Армстронг. – Няштатная сітуацыя.

– Дакладайце, вы абавязаны тое зрабіць.

На Камандным Пункце зямлі адбылося замяшальніцтва, аператары не ведалі, што рабіць, – паведамілі прэзідэнту Амерыкі Рычарду Ніксану і вучонаму-стваральніку германскай ракетнай тэхнікі Герману Оберту.

Праз нейкі час тыя, параіўшыся, адказалі камандзіру карабля: «Вырашайце самі, як выблытвацца з той сітуацыі…»

– Так што прыдзецца вам уключыць мяне ў свой экіпаж, – параіў я ім з усмешкаю, – бо вы без мяне не абыйдзецеся, і без мяне вы не зможаце ступіць на Месяц і нават вярнуцца на Зямлю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x