Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Издательство: Палесдрук, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вужык. Голуб на плячы. Дак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вужык. Голуб на плячы. Дак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 

Вужык. Голуб на плячы. Дак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вужык. Голуб на плячы. Дак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прачнуўшыся, устаўшы, падымаючы статак і гонячы гавяду далей, не пакідаў вужыка, браў яго з сабою. Вужык любіў, калі хлопчык клаў яго на плячо, ідучы сваімі пастушкоўскімі сцежкамі.

Тады вужык выдоўжваў галаву – глядзеў наўкола, праяўляючы цікавасць да ваколля.І можна было падумаць, што вужык і не вужык зусім, а нейкая маленькая, але дужа разумная істота, – бо хіба ж можна так каму другому ўважліва сачыць за наваколлем, любавацца прыродай, сонцам, ранішнім туманам?

Дзіўна было хлапчуку бачыць такое, яшчэ радасней ведаць, што ёсць у яго такі сябар. Ні ў кога ў свеце няма такіх сяброў.

5.

Разумець душы жывых істотаў навучыў яго настаўнік Міхась Крупа.

Міхась Пятровіч быў дырэктарам Крушнянскай школы. Вёў біялогію і заалогію. І мог гадзінамі расказваць пра жыццё мурашоў і вавёрак, баброў і барсукоў.

То ж па яго задумцы ў школе вучні зрабілі жывы куток, дзе пасяліліся вужы і гадзюкі, вавёркі, бусел з перабітым крылом, варона, якая навучылася гаварыць, і ўсе дзеці пыталіся ў яе: “Калі нам на ўрок?” Манька, так яе празвалі дзеці, крычала на ўвесь голас, смешна картавячы літару “р”:

– На ўр-ррок пар-рррра! На ўр-рррок пар-ррра-ааа!

Той жывы куток за колькі крокаў, а магла б, то і за тысячы кіламетраў абыходзіла б завуч школы Леакадзія Гаўрылаўна, а па-вясковаму – проста Лёдзя. Яна не магла глядзець на вужоў і гадзюк, так бы мовіць, арганічна іх не выносіла, таму гідліва адварочвалася і крывілася…

Якое свята было для дзяцей, калі дырэктар школы праводзіў свае ўрокі на прыродзе – у лесе! Асабліва падабаліся такія ўрокі Васільку. Тады, здавалася, перад дзятвой ажывала кожная травінка, кожная кветачка. Вось тады пры Міхасю Пятровічу і ўзяў Васілёк у рукі вужа, які поўз недалёка ад ног, па траве.

Дзяўчаткі адскочылі ад яго, завойкалі, са здзіўленнем глядзелі, як хлопчык смела трымаўся з паўзуном.

– Не бойцеся, дзеці, вуж – самае бяскрыўднае стварэнне, – супакоіў усіх дырэктар школы і ўзяў сам у Васілька вужыка, – на зямлі іх маецца паўтары тысячы відаў, а ў нас, на Беларусі, усяго два – вуж звычайны і гладкі – мядзянка.

– А мне бабуля казала, што калі ўкусіць мядзянка, то потым штогод ад месца ўкуса адвальваецца кавалак мяса, – сказала Палінка, суседка Васілька, і тут жа зачырванелася, апусціла галаву – сарамлівая была, слова лішняе баялася сказаць на людзях.

Рыта, дачка Крупы, стаяла побач і разглядала зусім зблізку вужа. Васілёк міргануў ёй – вазьмі ў рукі, не бойся…

– Не, Палінка, бабка падманьвала цябе, баялася, каб ты адна ў лес не хадзіла. Мядзянка – таксама бяскрыўдная істота. Яна ніколі не нападае на людзей. Дарэчы, як і гадзюка. Яна пазбягае сустрэчы з чалавекам. Гэта калі ўжо нехта ўзлуе яе чым-небудзь, і то гэта рэдкая, вельмі рэдкая з’ява…

Дырэктар вярнуў Васільку вужыка, папрасіў:

– Аднясі, хлопча, яго туды, дзе злавіў.. Няхай гуляе сабе на волі…

Рыта пайшла следам і глядзела, як ён выпусціў яго з рук, як шустра пабег-папоўз ад людзей лясны жыхар – як абрадваўся, што яго адпусілі на волю…

6.

Васілёк і вужык пасябравалі.

І ўжо не маглі адзін без аднаго. Калі ранічкай пастушок падыходзіў да яго, вужык як ажываў, выкручваўся, выгінаўся, галаву падымаў, і супакойваўся толькі тады, калі пастушок браў на рукі. Як немаўлятка якое, што прывыкла да рук бацькоў…

Аднаго разу, па абедзе, калі пастушок гнаў статак на новыя сакаўныя паплавы, хочучы, каб яны наеліся сытна – аж да раніцы, сустрэў на лясной сцяжыне аднавяскоўца Рукана – з мехам за плячыма. Што было ў мяшку – аднаму Богу ведама…

– Здароў быў, пастух! Як мая кароўка – наетая?

– Добры дзень! А чаго ёй галоднай быць – травы ўсім хапае. Сакавітая яна ўсюды – не лянуйся, хапай.

Рукан падаў руку. Васілёк выдаўжыў сваю, каб паціснуць далонь аднавяскоўца. Калі ж рукі дакрануліся адна да адной, Рукан войкнуў, вырачыў, акругліў спалохана вочы і рэзка аддзёрнуў сваю.

– А-ааа! – зароў, адмахваючыся як ад нечага страшнага, – аж адскочыў порстка на бяспечную адлегласць.

Толькі тады здагадаўся Васіль, ад чаго так сябе павёў Рукан – на руцэ, абвіўшыся спружынай, стаіўся вуж.

– Падла ванючае, панімаш, ты жартаваць уздумаў? Пасміхацца з мяне? Ну, я табе… Век будзеш мяне памятаць, папомні маё слова!

– Ды я не вінатаваты, дзядзька Рафал. Я не жартую. Я з ім кожны дзень гуляю. Падружыліся мы з ім. Во гляньце, ён не кусаецца… Не верыце, дык дырэктара школы спытайце – і ён тое ж самае скажа. Даруйце, калі так, я ж не хацеў… Забыўся я пра яго, што ён у маёй руцэ…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Обсуждение, отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x